Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 ... 209
Перейти на страницу:

Можа, так проста здавалася ад таго, што ў горадзе панавала чорная восень, якая бессаромна скінула з сябе апошні сентыментальна залаты лісток, што пад вокнамі туляўся позні вечар, калі сумленныя тубыльцы нават гарбату ўжо выпілі, а халодны дождж біў, біў, біў нябачнымі ў цемры бізунамі паўмёртвую зямлю ў ганебных гнілых лахманах травы і лістоты. Карацей, дасканалыя дэкарацыі для гатычнага рамана...

Хведар не надта любіў гатычныя раманы. Калі папраўдзе, дык ён прачытаў іх усяго два — у старым выданні, яшчэ з яцямі, на пажаўцелай паперы... Знайшоў на гарышчы, у куфры, у якім бабуля захоўвала праедзеныя моллю старарэжымныя салопы ды капялюшыкі, якія, відаць, Хведаравы сваякі проста не змаглі ў свой час вымяняць і на акраец жытняга хлеба. Кнігі, цяжкія, прапахлыя плесняй, нібыта ўвільготненыя слязамі павятовай паненкі, называліся «Замак Атранта» і «Франкенштэйн».

Толькі павятовых паненак палохаць... Прывідныя мніхі, пустыя рыцарскія латы, якія ходзяць па замкавых сценах, жывыя трупы і замураваныя мнішкі... Той, хто прайшоў вайну, наўрад спалохаецца прывіда, а той, хто пабываў у... сучасных сутарэннях, наўрад жахнецца, уявіўшы ржавыя ланцугі на голых цагляных сценах...

Дождж гэтак моцна ўдарыў у шыбу мокрай лапай, што Хведар нібыта адчуў на твары дробныя мокрыя кроплі. Нават электрычнае святло лямпачкі здрыганулася, як агеньчык класічна-гатычнай свечкі.

Трэба заторгнуць фіранкі... Калісьці бялюткія, туга накрухмаленыя, цяпер яны нагадвалі адначасова апалую квецень і павуцінне. Дзіва што — паўгода без гаспадыні... І паветра ў хаце мёртвае, нежылое — як ні праветрываў, як ні прапальваў грубку.

А хадзіць яшчэ цяжка. І рукі дрыжаць. На правай усё яшчэ час ад часу агнём гарыць мезенец, пазбаўлены пазногця. Вось халера. Нічога, цела моцнае, цела вытрымае. Адновіцца, набудзе былую жвавасць, як рыбіна, што сарвалася з кручка.

А што да душы... Савецкі афіцэр у душу не верыць.

Таму тое, што невыносна вярэдзіць, спараджаючы начныя жахі, смела можна назваць сапсаванымі нервамі.

Хведар горка ўсміхаецца, ягонае шыракаватае, з буйнымі рысамі аблічча, на імгненне цямнее. Пры поглядзе на такога, як ён, і думкі пра нервовасць і чуллівасць не павінна ўзнікаць. Напэўна, так калісьці выглядаў прафесійны паяўнічы на зубраў — каржакаваты, дужы, з пільнымі, нібыта прыжмуранымі вачыма пад густымі бровамі.

Нэ-эрвы...

Дзякуй Богу, што не вар’яцтва.

Хаця савецкаму афіцэру, нават за паўкрока да адстаўкі, не належыць згадваць Бога...

Быць унукам буржуазнага нацыяналіста і цемрашала яму таксама не належыць, няхай косткі ніколі не бачанага дзеда ўжо гадоў семдзесят, відаць, як гніюць у ненажэрнай сібірскай глебе. Але на фронце пагоны даюць не за паходжанне.

Яго біяграфію ператрэслі за гэтыя дні, напэўна, да сёмага калена...

І навошта яму заманулася ў тым клятым мястэчку выскачыць з цягніка, каб збегаць у вакзальны буфет! Цяпер любая гарбата для яго будзе аддаваць прысмакам крыві.

Чарговы мокры ўдар дажджу ў шыбы, і — сінхронна — стук у дзверы.

Прывід не мог бы выбраць лепшага моманту для свайго з’яўлення.

Герой гатычнага рамана сцішыўся б і скрозь дрыжыкі пачаў услухоўвацца ў таямнічыя гукі і змушаць сябе да дзеяння... Хведар проста падкульгаў да дзвярэй і адчыніў іх.

Лепей бы гэта быў прывід.

Светлавалосая круглатварая дзяўчына з блакітнымі шырока расстаўленымі вачыма, з упартым носікам з ледзь заўважнымі рабацінкамі, у шэрым шынялі, наскрозь прамоклым, глядзела на гаспадара, як чорная восень. Проста і бязлітасна.

Хаця, уласна кажучы, нічога страшнага ў дзяўчыне не было. Наадварот — калі б ён упершыню сустрэў яе на танцпляцоўцы, мог бы запрасіць на вальс. Гэтай крамянай дзяўчыне хацелася даць у рукі серп (альбо, з увагі на жаночае раўнапраўе, молат) і сфатаграфаваць для першамайскага плаката. Каб не струмені вады, якія жаласна сцякалі са светлых кос, і не застылы выраз круглага аблічча.

Але Хведар аддаў бы ўсё на свеце, каб болей ніколі не бачыць гэтых блакітных вачэй. Мімаволі ўскалыхнуўся тужлівы спалох: няўжо яшчэ не ўсё? Ён болей не можа... Не хоча... Звярыны, ганебны пострах... Хведар здушыў яго. Як там казала бабуля... Нікому не будзе дадзены крыж цяжэйшы за той, які ён можа панесці.

Госця холадна прамовіла:

— Дазвольце ўвайсці, таварыш Сапяжынскі.

Вось як, «таварыш»... Можа, не так усё дрэнна? Дадаў у голас воцату і жоўці:

— Як я магу вам адмовіць, таварыш Рабко...

Хведар адступіў у пакой, позірк ягоны мімаволі слізгануў у дождж і цемру — колькі прывідаў з нядаўняга мінулага яшчэ выплывуць?

1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)