Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 172 173 174 175 176 177 178 179 180 ... 209
Перейти на страницу:

— Мяркую, з ім усё някепска. Але што ён не зрабіў для свайго народа і часткі таго, што мог бы — гэта таксама дакладна. Ці ненавідзеў ён свайго бацьку? Ведаеш, з цягам часу зразумеў, што мусіць быць яму ўдзячны. Кім бы ён вырас, ведаючы, што сын здрадніка і баязліўца? А так ён — сын героя.

Ужо правальваючыся ў сон, Саколіч чуў сярдзітыя словы Тарвецкага:

— Ну зусім ніякага выхавання ў гэтых савецкіх барчукоў... Хоць бы распрануўся, ці што.

А тады пад яго галаву прасунулася падушка.

Сон прыйшоў стракатымі птахамі і пачварнымі ліянамі, якія варушыліся, быццам шчупальцы... І яшчэ ўсплыў голас бацькі — аднекуль далёка, з дзіцячай памяці: «Не, ты чуеш, Зойка, якую контру давялося дапытваць... Кашулю сцягнулі — а пад ёй татуіроўкі на ўсю спіну! Ды яшчэ каляровыя — як твая хустка ў птушкі. Кажа, дзікуны распісалі... Ну, мы таксама яму распішам!»

...Назаўтра сын ворага народа Міхась Саколіч у кабінеце дырэктара кляўся перад суворымі людзьмі ў штацкім, што надалей будзе пільным, што гэта інтэлігенцік з гнілым нутром Тарвецкі, замаскаваны шпіён, загубіў ягонага бацьку, каб адпомсціць за свой арышт. Ён і яго, Міхася, спрабаваў заразіць буржуйскай пошасцю: гаварыў, што Бог ёсць, што бальшавікі памыляюцца...

Варожае адроддзе, канешне, хлапец... Але са здольнасцямі. Да настаўніка варта прыгледзецца.

...У кабінет да цэнзара зайшоў высокі худы чалавек у акулярах. Было відаць, што чалавеку больш за ўсё хочацца ў гэты момант апынуцца ў іншым месцы, але абавязак мацней за непамыснасць, і чалавек з усяе моцы ўдае дзелавы пазітыў.

— Вось, зірніце, калі ласка... Аўтара дзесяць гадоў як рэабілітавалі, а рукапіс дасюль не выдадзены. Наша выдавецтва хоць сёння гатовае. Цудоўныя пазнавальныя аповесці для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту. Вы ж ведаеце, як не хапае нам такой літаратуры... Але ў план ніяк не можам паставіць. Паўплывайце вы на перастрахоўшчыкаў!

Цэнзар, сівагаловы мажны чалавек з паважнасцю, якая зрабілася ўжо ягонай другой абалонкай, утаропіў шырока расстаўленыя блакітныя вочы на тэчку.

— Сігізмунд Станіслававіч Тарвецкі... Гэта хто?

— Гэта беларускі пісьменнік! — заспяшаўся выдавец.— Шмат падарожнічаў... Выкладаў у мінскіх школах геаграфію. Некалькі апавяданняў надрукаваў у сярэдзіне трыццатых гадоў. Нашы спецыялісты лічаць — не горш, чым Янка Маўр, пісаў! Дый сам Маўр яго памятае, добра адзываецца...

Твар цэнзара, застылы, як мерзлае цеста, не змяніўся ніводнай рысачкай.

— І дзе гэты ваш... Тарвецкі быў у часы акупацыі?

Хударлявае цела выдаўца напружылася: а чаго яшчэ чакаў, тут усё вядома...

— Быў на акупаванай тэрыторыі... Але ж вы самі падумайце: які трагічны лёс! У трыццаць сёмым арыштавалі па нейкіх недарэчных абвінавачваннях... Чатыры гады адседзеў у Карагандзе, а перад самай вайной прыехаў на Беларусь. А тут — бамбёжкі, немцы... Так, ён уладкаваўся працаваць у школу — але ж супрацоўнічаў з падпольшчыкамі. Яго немцы забралі, дапытвалі, потым адправілі ў лагер смяротнікаў Калдычава... Адтуль у сорак чацвёртым вызвалілі партызаны. А ў сорак шостым яго зноў арыштавалі — як нямецкага паслугача. Дзе ён загінуў, нікому не вядома. Але ж — рэабілітаваны цалкам!

Гаспадар кабінета лена пабарабаніў моцнымі, неінтэлігенцкімі, пальцамі па стале, нібыта маленькі барабаншчык сігналізаваў пачатак атакі.

— Нейкі слізкі ваш Тарвецкі. Такое ўражанне, што ён і дасюль дзесьці блукае па свеце, ад турмы да турмы. Пільней трэба быць, таварыш, асабліва на фоне халоднай вайны. Ну, пакідайце, пагляджу.

Выдавец здушыў дурное жаданне пакланіцца і выйшаў, назнарок стараючыся захаваць спіну выпрастанай.

Старонкі ціха шаргаталі, выпраменьваючы папяровы пыл.

«А цікава напісана, жывенька,— думаў цэнзар, прабягаючы вачыма радкі.— Пампасы-лампасы, прэрыі-шмерыі... Пра Малайзію гэтак... кранальна. Бач, артыст які аказаўся ў душы ўлюбёнец духу вязніцаў...»

Зачакаўся гэты рукапіс... Бач, папера жоўтая, крохкая — нібы засушаная кветка малайскага лёну... Дакладней, новазеландскага.

Шырокая рука з сівымі валаскамі пацягнулася да хваста аднаго са штампаў, якія сядзелі на стале ў чаканні, як птушкі-падлаеды, вусны пяшчотна пахукалі на ўрачыстую гуму... Гума моцна прыціснулася да паперы, быццам прысмакталася ў п’яным пацалунку...

На першым лісце засталіся роўныя, як шыбеніца, сінія літары «У архіў».

І подпіс цэнзара: «М. Саколіч».

2009

Шклянка цемры з прысмакам крыві

Хто сказаў, што ноч — сляпая? У яе — тысячы вачэй. І ўсе бязлітасныя, быццам прыцэл нагана.

1 ... 172 173 174 175 176 177 178 179 180 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)