Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 ... 217
Перейти на страницу:

Казімір не любіў адкрываць душу, але цяпер нават і ён пачаў выкладваць свае беды. Гэтаксама няма ладу з жонкай. I яго Яніна не можа цярпець словы праўды. Смех! Калі ажанілі старэйшага, яна ноччу спрабавала сцягнуць з нявесткі коўдру, каб накрыць свайго Тадэвуша, а катлету на абед смажыла сыну асобна — на масле, Казімір пачаў Яніну дакараць, а тая дурніца — у плач, маўляў, што з яго за бацька і ёй за памочнік — спрыяе больш чужому чалавеку.

Меншы прывалок аднекуль новенькі веласіпед, ездзіў адзін дзень, другі. Казімір жахнуўся — ці не крадзены, ды выцяў Франака па попе. Яніна адразу ў крык: навошта мардуеш дзіця, цяпер чэсна ніхто не жыве. Чулі вы такое?!. Ледзь удалося паперці Франака са знаходкай назад. Падпарадкаваўся, бо яшчэ малы.

Што з яго будзе пры такой маці, калі вырасце?

Хіба ў наш час ты, бацька, можаш яму быць аўтарытэтам?

Цяпер, Эдзік, мала, каб у дзяцей былі бацькі. Шчэ трэ, каб яны былі кімсьці. Адно тады яно будзе цябе цярпець ды паважаць. А хто я для сваіх сыноў? Звычайны майстра невысокага разраду з тэлеатэлье, а ты для сваёй Фэлі — задрыпаны слесар я «Рамбыттэхнікі», варты жалю халтуршчык. I такімі да смерці застанёмся. Толькі, ведаеш, маладыя недзе маюць рацыю, што стараюцца адразу жыць сваім розумам. Мы з табой многа выйгралі, слухаючы ва ўсім мацярок? I чаму ён ва ўсім слухацца, скажы, павінен? Вазьмі майго Франака. Шчэ горкае дзіця, а колькі кніжак перачытаў, колькі ведае, чаго мне і не снілася. А загаворыць ужо Тадэвуш са сваімі сябрамі-інжынерамі, то я сяджу — бы на турэцкай казані. У нас у каго дыплом, той схему тэлевізараў чытае, як газету. Такі табе мігам разбярэ ды складзе нават японскі каляровы, і палучку атрымлівае за мяне ў два разы больш, і дома — аўтарытэт!

Казімір уздыхнуў:

— Вядома, і я, напэўна, так змог бы, калі б вучыўся!.. Напэўна, змог бы і ты!..

Налілі, перакулілі шклянкі зноў ды перад маўклівымі слухачкамі пачалі скардзіцца на сваё дзяцінства.

Раслі без бацькоў. Мацяркі абодвух — фанатычныя каталічкі з-пад Сапоцкіна — у часы пана Пілсудскага прыехалі ў горад служыць ды нажылі іх з салдатамі. Пасля апошняй вайны абедзве не вылазілі з касцёла ды ўсё чакалі перамен — то прыходу Мікалайчыка, то Андрэса, то Чэрчыля, то амерыканцаў...

Рэдка знойдзеш мацярок, якія б з-за сваёй цемры аж так нашкодзілі родным дзецям. Замест таго каб абодвух выпраўляць у школу, адна і другая сапацкінка хавалі сыноў ад усенавуча ды пасылалі ў фарны касцёл на службу «міністрантам». Калі ксёндз на лацінскай мове спраўляў малебен, хлопчыкі ў кароткіх белых балахончыках, са званочкамі, суправаджалі яго, а мацяркі з пярэдніх лавак замілавана глядзелі на сваіх анёльчыкаў. Перад самай смерцю падабралі ім нават нявест. Шчэ прасачылі, каб і шлюб адбываўся па ўсіх правілах веры.

Колькі потым абодва змянілі работ, ганяючыся за доўгім рублём!.. I вось праходзіць жыццё, а чаго дасягнулі?

Спахапіўшыся раптам, ці не зашмат нагаварылі, мужчыны глянулі на сваіх партнёрш.

Усё ў парадку, дарэмна непакоіліся.

Дзвюм модніцам размова іхняя даўно здалася нуднай, і яны па-ранейшаму займаліся самі сабой. З-за вугла вынырнула якраз машына, і ў вачах беленькай раптоўна загарэлася святло, а тварык адразу пацяплеў, ажывіўся, бландзіначка прыслухалася, бо яна ўсё з надзеяй кагосьці надта чакала. Яе напарніца насцярожылася таксама ды наманікюранымі пальчыкамі зноў пачала какетліва перабіраць на тонкай шыйцы бліскучыя пацеркі з літоўскага бурштыну. Але машына мігам прашмыгнула, «галівудскія» фіфы зноў забыліся ды сталі для мужчын падобнымі на тых, што з сумачкамі цераз плячо, з нашампуненымі галовамі, у імпартных басаножках швэндаюць тут днём па запруджанай старажытнай вулачцы.

Бедны наш Юрык!..

Казімір сябру не адказаў.

Цікава, а што б з яго выйшла, калі б не той выпадак? — уздыхнуў Эдвард ды пачаў старанна выцэджваць апошнія кроплі з бутэлькі. Усё больш хмялеючы, галавы абодва не трацілі. Наадварот, розум у іх расслабіўся і стаў больш гнуткім, а сэрцы парабіліся чулымі ды пепасрэднымі.

Даўно ўсё гэта было, Эдзік! — думаючы пра нешта сваё, праказаў Казімір.— Пачні цяпер, напрыклад, апавядаць пра тое маладым, то будуць слухаць цябе напаўвуха — бы пра эпоху Напалеона.

Ха! То і для нас калісь падзеі перад першай сусветнай вайной здаваліся — з часоў Сценькі Разіна! Я, Казік, к таму, што ў Юрыка бацька і маці былі, дома — хлеб і да хлеба. Ён мог бы вучыцца... Праходзіў учора па Віленскай. Дом Карпюкоў стаіць ужо без фіранак, з выбітымі шыбамі і з засохлымі флёксамі. Збіраюцца будаваць там блок на сто дваццаць кватэр з магазінамі ўнізе.

1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)