Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 172 173 174 175 176 177 178 179 180 ... 217
Перейти на страницу:

3

У Маладзечна да нас у купэ падсеў нейкі мужык з жонкай. Абое вясёлыя, бесклапотныя — бытта ехалі з вяселля. Уладка-ваўшыся адно на ніжняй, другое на верхняй полцы, пачалі да малога падлізвацца:

Ой, які харошы хлопчык, глядзі!..

Ды які ўжо вялі-ікі!..

Як жа яго заву-уць?

Гэта хто — баба твая?

А ты яе любіш?

Малыя выдатна адчуваюць, калі звяртаешся да іх ад няма чаго рабіць.

Міша спакойна разглядаў здзяцінелага дзядзю і цёцю ды з адказам не спяшаўся. А яго баба Люба насцярожылася зноў. Падпёршы мясістымі кулакамі тоўстыя клубы ў лыжным касцю-ме з начосам, кірпатая жанчына ўставілася на надакучлівых суседзяў ды з суровай пагрозай чакала. У яе шэрых вачах па-лала ўжо столькі злосці, што я падумаў — за лёс унука покуль што непакоіцца патрэбы няма.

Нічога не заўважаючы, бесклапотныя балбатуны выклад-валі рэшткі свайго ўбогага рэпертуару:

Хлопчык, а дзе твой тата з мамай?

Хто яны ў цябе?

Куды ты едзеш, а?

Ну, чаго маўчыш?

Кажы, цукерачку дамо!

На гэтым пытанні ў іх вычарпаліся. Абое з чаканнем уставіліся на малога. I Міша ім адказаў:

Мы едзем з бабай Любай да цёці Ніны — баба з ёй фашыстаў біла. Мой тата і мама — зладзеі. Яны сядзяць у турме, бо кралі, а красці — нельга. Будуць сядзець у турме пяць гадоў.

У мужыка і жонкі адразу адвіслі ніжнія сківіцы.

Старая толькі гэтага і чакала. Яна з нейкай святой мсцівасцю кінула ім:

— Ну, больш пытацца будзеце?

У абаіх такі быў выгляд, што мне аж шкада іх стала.

1976

ЗАГАДКА

Дзіўнае гэта было спатканне. I сёння яшчэ не магу ў ім добра разабрацца. Толькі дай бог памяць, як усё пачалося?..

Канчаўся 1944 год. Выразна блізілася перамога над Гітлерам, і ў людзей нарастаў адпаведны настрой. А да таго стаяла цёплая восень. І, здаецца, крочыў якраз на абед...

Не, вяртаўся з педінстытута. З яго, напэуна. I хадзіў туды пасля наведання Фарштата — занёманскай часткі горада.

Во, цяпер успомніў дакладна!

Ужо другі месяц працаваў у гарвыканкоме старшым ін-спектарам сацыяльнага забеспячэння. Як трапіў на такую пасаду? Зусім выпадкова — не стану марнаваць. час на тлумачэнне.

У той дзень, памятаю, добра выспаўся. Злётаў нават у лазню, а тады заглянуў у сталовую, паснедаў. Там і на гэты раз палезла са сваім абрыдлым каханнем афіцыянтка — мужападобная Нюрка з бародаўкай ля кірпатага носа, з пракураным сіплым голасам. Не хаваючыся перад сяброўкамі, тыкалася мне ў кіцель, скуліла. Паслаў бы яе, куды трэба, але звязвала мінулае, ды такое, што услых не надта каму і раскажаш. Мяркуйце самі.

Зімой у блакаду нас чацвёра пайшло ў разведку. У лесе ўжо цямнела, стаяў туман. Ля вогнішча бачым — грэюцца восем нямецкіх салдат, апавядаюць сабе анекдоты, а карабіны з кароткімі штыкамі — пад сасной.

Нават не згаворваліся.

Калі немцы выбухнулі рогатам зноў, адчайны туляк і мой камузвода Пецька Лісіцын бліжэйшую вінтоўку за ствол ды прыкладам — па галовах! Я таксама хапіў карабін і штыком аднаго, другога...

Трэцяму ўпёрся нагой у жывот, каб выцягнуць штык, і ў гэты момант з сапёрскай лапаткай падляцеў здаровы гітлеравец. Ен падлятае, а зброя і рукі ў мяне занятыя. «Канец!» — паспяваю падумаць. На шчасце, падскочыла да яго з тылу гэтая самая Нюрка, гвазданула салдата прыкладам па чэрапе так, што абрызгала мяне нечым мокрым.

Немец асунуўся, а я адзеравянеў. Ліха яго ведае, што зда-рылася: не паварушу ні рукой, ні нагой, ні галавой. Хлопцы падбеглі, штурхаюць мяне, клічуць, пацяшаюць, а я, уталоплены, стаю моўчкі, як слуп. Нюрка праперла ўсіх, выцерла хусцінкай пену з маіх вуснаў, і тут чамусьці я... расплакаўся.

З таго дня дзяўчыне здалося, што яна займела на мяне права. Мне ж тыя хвіліны слабасці надта непрыемныя, і кожная сустрэча з ёю злуе. Таму ў сталовай я нават не затрымаўся лішняй секунды і на гэты раз. Нюрчына прыставанне пастараўся адразу выкінуць з галавы, і мне гэта ўдалося.

На вуліцы зноў адчуў сябе бадзёра, свежа ды ў вітрынным шкле ўбачыў, як мае выгаралыя на сонцы валасы двума залацістымі веерамі рассыпаліся на бакі. Я любіў сябе такім чыстым і свежым, калі кожная клетачка цела дыхала здароўем, душа лікавала ад лёгкасці, ва ўсім целе панавала прыемная мускульная радасць і за мной азіраліся жанчыны. Фарштат ад педінстытута — добрых пяць кіламетраў, але тады было ўсё роўна крочыць — далёка ці блізка, імчаць уверх ці ўніз.

Адным словам, у той момант перапаўняла мяне маладая сіла і энергія. У той жа час ныла сэрца ды грызла нездаволенасць. Што ж, і на гэта былі прычыны.

1 ... 172 173 174 175 176 177 178 179 180 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)