Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 166 167 168 169 170 171 172 173 174 ... 217
Перейти на страницу:

«Калісьці, сынок, гэтаксама ехаў сюдой я са сваім старым — вазілі ў Зялёную свінню да кныра. Дзед твой глянуў на гэтыя хаты і пачаў апавядаць. У дні паўстання бачыў сам, як тут выйшаў ад цёткі паўстанец з вінтоўкай — хадзіў снедаць да сваячніцы. Два мастаўлянцы, што раней служылі ў войску, глядзяць,— стрэльба яго неналадаваная! Дзяцюкі — цап! — за паўстанца, выкруцілі яму рукі ды павялі да старасты. Атрымалі ўзнагароду, і мужыкі ім зайздросцілі».

А ў Перацёсах з-за звычайнага лапатніка з прозвішчам Шарамэта, які, напэўна, і не чуў, што паўстанцы бываюць розныя, загінуў цэлы атрад «чырвоных».

Селянін згадзіўся за дзесяць рублёў атрад выдаць. Справа адбылася зімой. Шарамэта наладаваў добры воз саломы, пасадзіў наверх сына. Сам кіраваў праз лес у лагер каня, а сын (з яго ўнукам канчаў я сямігодку ў Гарадку!) кідаў з воза на снег саломінкі. Зводдаль па саламяным снезе краўся царскі полк...

З таго дня ў Перацёсах віднеецца і сёння братняя магіла, дзе тлеюць косці 64 паўстанцаў.

Адным словам, як цяпер агульнавядома,— справа Каліноўскага правалілася, бо ён з сябрамі падняўся «з матыкай на Месяц» ды без падтрымкі тых, з-за каго пачынаў заваруху. Для большасці зявак, якія тоўпіліся тады на гэтай плошчы перад шыбеніцай, фатальнае здарэнне проста было цікавым спектаклем.

Толькі недарма пра такіх, як Кастусь, гаворым, што яны не змяшчаюцца паміж датамі свайго нараджэння і смерці. Гэткія маякі запальвалі ў людзей іскру, і ў свядомасці натоўпу непрыкметна і паступова расла грамадзянская свядомасць. Пятае ці шостае пакаленне страшаўцоў і мастаўлянцаў было ўжо другім: не толькі ніхто не выдаваў нас, не тапіў у тарфяных равах, не адбіраў у парты-зан вінтовак — людзі за нас галовы гатовы былі скласці.

«МЕСЦА ПАКАРАННЯ СМЕРЦЮ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА,

10-ІІІ-1864 г.»

Яго ж, здаецца, павесілі раней? Няўжо літоўцы памыліліся?!. Трэба заглянуць у даведнікі.

* * *

Выяўляецца, дата на бетоне падана паводле старога стылю.

Зачытвалі Каліноўскаму прыгавор, а ён кідаў з-пад шыбеніцы ў натоўп славутую фразу: «У нас няма шляхты, усе мы роўныя!!» — халодным ранкам 22 сакавіка (розніца паміж юльянскім календаром і грыгарыянскім выносіла тады — 12 дзён).

Пачынаю перабіраць кніжкі пра слаўнага земляка, учытваюся ў «Мужыцкую праўду» ды стараюся ўявіць сабе Кастуся жывым. I мне гэта ўдаецца. Нават ужо чую яго барытон.

Як усе мастаўлянцы са страшаўцамі, і Кастусь — «сакун». Ён гаворыць «егдзіць», «гарэх», «ашчэ», «пашыхаваць», «велькі», «рыхтык», «файно», «дзісь»; ведае нашу пагаворку — «фіц выйграў, фіц прайграў!..».

Уважліваму воку часамі дастаткова на чалавека зірнуць, каб сцвердзіць — з Гродзеншчыны ён ці з-пад Брэста. Разглядваючы фота Кастуся, прыпамінаю страшаўскіх мужчын — ну, да чаго ж падобны! Такая ж канфігурацыя галавы, твару, корпуса. Малады, а гэткі ж каранасты і, мабыць, павольны — ад нажытых працай мускулаў. Самавіты — ад жыццёвага вопыту. Удумлівы, бо бачыў гора, бяду і ўсяму ведаў цану...

Такія на нагах стаялі цвёрда, у свае 25 гадоў лічыліся старымі кавалерамі, з намі, дзяцьмі, паводзілі сябе як з роўнымі — не панібратнічалі. Такому даверыў бы таямніцу ды, як некалі казалі, пайшоў бы з ім хоць у разведку. Такіх самавітых юнакоў яшчэ бачыў я на фронце...

Ну, да чаго ж Кастусь падобны, напрыклад, да Шымановага Санькі, Мікалая Лебядзінскага, майго бацькі, Юлека Цішэўскага!..

Мясцовасць, мабыць, фарміруе ў людзей і падобныя характары, ад чаго людзі сябе аднолькава паводзяць.

Мікалай Лебядзінскі таксама скончыу школу ў Свіслачы — пяцьдзесят гадоў пасля Каліноўскага (калі тая школа была ўжо семінарыяй). Пры «санацыі» паны прапанавалі Мікалаю добра платную пасаду настаўніка польскай сямігодкі, а Лебядзінскі катэгарычна заявіў:

«Калечыць нашых дзяцей? Не дасцё вучыць іх на роднай мове, настаўнікам не буду!»

Мікалай потым ледзьве зводзіў канцы з канцамі, аднак на панскія пірагі так і не найшоў.

Для майго бацькі — бывалага і не дурнога хлапца — у РСФСР пасля рэвалюцыі адкрылася заманлівая перспектыва, ды ў Ніжнім Ноўгарадзе ў бежанстве галадалі пяць сясцёр са знямоглай маці. У канцы 1920 унутраны голас яму загадаў:

«Ты павінен цяпер вярнуць сваіх на радзіму, выдаць дзяўчат замуж і толькі тады падумаць аб сабе! Калі не зробіні ты гэтага, дык хто-о?!.»

I бацька павалок цераз паў-Расіі на Захад жанчын, будаваў сёстрам хаты, рыхтаваў пасаг.

1 ... 166 167 168 169 170 171 172 173 174 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)