Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 217
Перейти на страницу:

Вакол страшаўскога поля ляжаць урочышчы Шалашоўка, Стоіска і Стойбішча — так названыя людзьмі мясціны, дзе паўстанцы левага і правага напрамкаў стаялі лагерам. Пасучы кароў, мы капаліся там у мху, чарназёме і купінах — шукалі шабель, пік, шампалоў ды потым вымахвалі імі, уяўляючы сябе героямі.

У той самай «Шалашоўцы», «Стойбішчы» і «Стоіску» табарыўся і мой атрад. Адно цяпер магу па-сапраўднаму ацаніць, якімі шчаслівымі выдаліся нам тыя мясціны. Мясцовасць навокал была напічкана немцамі — у бункерах на пуці, шашы, станцыях і паўстанках; у Гарадку, Валілах, Міхалове і Крынках. Гітлераўцы напалі на атрад толькі адзіны раз. I тады вітаў над намі апякунчы дух слаўнага земляка. Салдатам удалося нават падкрасціся да атрада ўпрытык, а загінуў адно шаснаццацігадовы Сашка Янкевіч са Скраблякоў.

Запаветныя мясціны людзі таксама называюць і цяпер. Там грэбаюцца новыя пакаленні хлопчыкаў, шукаючы заадно ўжо і слядоў Вялікай Айчыннай вайны.

Пра паўстанцаў наслухаўся я ад старых. Маю дзіцячую душу ўражалі неверагодныя дэталі, але ж страшаўскія дзяды яшчэ добра памяталі выгляд, цяпло рук і клопаты тых людзей, чаму ж мне не верыць сваім людзям? Знаёмячыся цяпер з артыкулам іншага вучонага пра тую эпоху, так і хочацца сказаць аўтару: ой, братка, усё тады было, мабыць, куды больш складана!

Пакаёўка страшаўскога пана Златніцкага была яго і наложніцай. Калі зацяжарала, выдалі замуж за майго прадзеда. Бабуля пра лёс сваёй маці апавядала нам гэтак:

«Сам Златніцкі надта ўжэ быў ласы да дзевак. Каб утрымаць мужа дома, жонка падбірала яму пакаёвак: так і трапілі ў панскія пакоі мама. Жызню яны мелі там — не дай бог! Вернецца, бывало, пан з паляванняў, і ты, Гэля, звалакай з яго боты, тады гэтымі чобатамі Златніцкі цябе — па гарбе! Шчэ мусіш усміхацца — у пана такая забава. Пакорміш і кладзіся з ім у ложак, грэй яго ды цярпі здзек, пра які ўжэ вам, дзеці, і язык не паварочваецца ў мяне перадаваць».

Панскія коні і быдла маглі зайсці на мужыцкія загоны, але пасмела б карова селяніна ступіць гэтак на панскае! Тады нельга было знайсці памешчыка, які б не судзіўся з вясковымі.

Таму вёска да памешчыкаў і паноў таіла закаранелыя крыўды, лютую варожасць.

Паўстанне рыхтавала свядомая інтэлігенцыя ды памешчыкавыя сыны. Пераважна былі яны студэнтамі ці толькі што скончылі вучобу. Супроць сябе загаворшчыкі мелі сілы магутнай імперыі, дзе па словах Леніна «...народныя масы спалі яшчэ непрабудным сном...». Загавор-шчыкаў было мала, ды і тыя адразу падзяліліся на два скрайнія блокі — «чырвоных» з праграмай радыкальных рэформ і — «белых», што так і не маглі падняцца вышэй лозунга: «Польска ад можа да можа». Ідэйныя спрэчкі паміж паўстанцамі адбываліся ў штабах і кабінетах, простыя людзі ў іх не надта разбіраліся.

Да ўсяго, загаворшчыкі выбралі неадпаведны час. Цар нядаўна знёс прыгон, і на вёсцы чакалі «парцэляцыі» грунтаў. Сяляне адразу западозрылі: паўстанне рыхтуюць памешчыкі, бо хочуць, злыдні, вярнуць ранейшыя парадкі. Замест еднасці паміж паўстанцамі і народам узнікла ледзяная сцяна варожасці. Які гэта дало вынік, вучням цяпер апавядаюць на ўроках гісторыі, а я праілюструю страшаўскімі прыкладамі.

Дзед нашага суседа — Шымановага Санькі — перад смерцю пад сакрэтам прызнаўся ўнуку, як знішчыў двух «злыдняў-паўстанцаў».

Гарачым летам стары Шыман капаў на балоце роў. З «Шалашоўкі», дзе якраз атабарыліся «белыя», выйшлі двое — са стрэльбамі цераз плячо, з пісталетамі за рамянямі ды ў ботах з халявамі вышэй каленяў. Дзед адразу пазнаў маладога Златніцкага з парабкам. Памешчыкаў сынок нават не павітаўся. Выхапіў пісталет, тыцнуў дзеду рулю пад нос, загадаў:

«Заўтра, галгане, прынясеш сюды раніцой пуд мяса, збанок солі і чатыры боханы хлеба!»

Поркаецца над ровам дзед і ў наступны дзень. З'яўляюцца тыя ваякі зноў.

«Ну, прынёс?» — пытаецца Златніцкі.

Паніч убачыў, што дзядзька разводзіць рукамі, давай старога лупцаваць, а паслугач — трымае яго стрэльбу. Дзед Шымана падымаў адной рукой задок у воза — яго разабрала злосць. Дзядзька згроб абодвух за каршэнь, стукнуў з усяе сілы лбамі ды піхнуў насамі ў ваду. Калі абодва захлябнуліся, целы заваліў торфам — ляжыце тут панок з паслугачом да самага сканчэння свету! Баючыся помсты ад паноў, стары пра выпадак не заяўляў нават старасце, таму маёнтак Златніцкага ўцалеў[69].

Аднойчы са сваім бацькам ехаў я праз Мастаўляны. Раптам на адной, другой і трэцяй хатах убачыў я шыльдачку[70] з прозвішчам «Каліноўскі» ды пачаў хваліцца школьнымі ведамі пра паўстанцаў. Выслухаўшы мяне, бацька ўспомніў:

вернуться

69

Пасля разгрому паўстання ў тых, хто прымаў у іх удзел, царскі ўрад канфіскаваў зямлю і будынкі.

вернуться

70

У буржуазнай Польшчы кожны селянін павінен быў мець над акном свайго дома шыльдачку са сваім прозвішчам.

1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)