Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
I пабудуюць. Дамы цяпер лепяць — як бабы пірагі пякуць. Унь сколькі новых і шыкарных вуліц з'явілася — цэлыя кварталы!
Мужчынам даўно стаў дарагім кожны камень роднага горада. Як хлапчукі, якія выхваляюць свой падворак, адзін перад другім абодва пачалі ўжо з маладым ажыўленнем:
А ты глянь, які тэатр падымаецца на Савецкай плошчы? Стаялі, стаялі мёртвыя сцены, раптам кінулі брыгады майстроў, і гмах на вачах расце! Праект які выкапалі недзе!
О-о-о, тэатр таксама шыка-арны! А яшчэ — вакзал! Будзе не горшы, чым у Брэсце!
Што твой Брэст, схавайся з ім! Там — стары, дзесяць разоў гарэў, сто разоў перарабляны!.. Наш скроены архітэктарамі па спецзаказу! Калі шчэ адкрыюць новы мост — от горад файны будзе!
Колькі іх ужо ў нас? Перад вайной быў адзін чыгуначны, адзін такі. Цяпер аж два для паяздоў, а — тры такіх! Уяўляеш, як усе пяць мастоў на высокіх кручах глядзецца будуць з самалёта? Мой Тадэвуш кажа — другі Будапешт, другая Масква!..
Ружаў развялі — у кожным скверыку нават!.. Прыезджыя не могуць надзівіцца!.. I кажуць — п'яніц у нас не відаць на вуліцах!..
Шчэ калі пусцяць па кальцы грузавы паток на крайнія масты, які ціхі цэнтр стане!.. Але, разумееш, Казік, калі б дабрацца да гарадскога начальства, я б яму выдаў! Возера па Каліноўскага натуральнае? Натуральнае! Прырода тысячу гадоў яго стварала! Колькі пакаленняў гараджан вырасла ля яго берагоў! I мы з табой у ім плёхаліся, і Юрык!.. I што? У кожным мікрараёне цяпер плануюць новыя вадаёмы, а на Каліноўскага — засыпаюць! Як гэта называецца, га? Цы-ырк! — са шчырым абурэннем аб'явіў п'янаваты таўсцячок партнёршам.
Ён закрануў балючае месца. Да начальства многа было прэтэнзій і ў Казіміра. Раптам захацелася і яму выкласці іх перад спагадлівымі партнёршамі.
У гэты момант якраз нанясло дружыннікаў.
Убачыўшы незвычайную сцэну, хлопцы з чырвонымі павязкамі на рукавах замерлі. Адно праз пару хвілін дружыннікі пачалі адыходзіць ад здзіўлення, і. ў іх развязаліся языкі:
А гэта што-о?!.
Ха-ха-ха-ха!..
Ты бачыш, дзе сабе ўладкаваліся?!.
I каго падабралі ў кампанію?!. От гнілыя пні — у дочкі ім гадзяцца!
Адзін — чорненькую, другі — беленькую!..
З гу-устам дзядзькі!..
Зірні, а тыя, заразы, ужо і рады!
Ну! Бытта на дыскатэку выбраліся — апрануліся ва ўсё фірмовае!
Я б і сам патанцаваў з такой!..
М-м-м!..
А ты пра іх — «старыя пні»!..
Падышоўшы да мужчын бліжэй, хлопцы як бы асекліся ды зноў хвіліну стаялі ў нерашучасці. Затым, не сказаўшы мужчынам ані слова, дружыннікі цішэчкам пакрочылі сабе несці службу далей.
«Старыя пні» — ы-ы-ых ты яго?!.— прабурчаў пакрыўджаны Эдвард і ўзяўся згортваць з падаконніка рэшткі вячэры ў газету.
Кінь, Эдзік! — разважаў Казімір.— Файныя хлопцы!.. Мо і твой Віктар ці мой Тадзік гэтаксама брыдуць зараз дзе-небудзь завулкамі ды падбіраюць алкашоў!.. Скажаш, не трэба іх чапаць?.. Нас жа не павалаклі на «апорны пункт», яны ж бачаць — памінаем... Малайцы хлопцы...
Яно так...
Ой, брат, а мне ўжо час!.. У Яніны тромб, трэ ў бальніцу сёння класці!.. Сэрца зусім слабенькае, баіцца аперацыі, але куды ты дзенешся?!. Што мы з Франакам цяпер удвух рабіць будзем?!. |
I мне даўно пара! Мая Крыся недзе ў шыбу ўвесь час глядзіць — мяне выглядвае! Будзе тырчаць у акне так да раніцы! — заспяшаўся і лысаваты мужчына.— Яна, каб не баялася ноччу выходзіць на вуліцу, даўно тут мяне знайшла б — цырк!..
Эдвард выняў з кішэні маленькі пульверызатар.
Адкрывай рот, папшыкаю!..
Каб стлуміць пах віна, старанна папырскалі сабе ў рот імпартнай эмульсіяй. Затым, пакідаўшы ў урну скамечаныя газеты, апусцілі туды і пустую бутэльку. Шклянкі аднеслі да аўтамата з газіраванай вадой і, як людзі сумленыыя, акуратна памылі іх у фантанчыку. Толькі тады падаліся дамоў, на партнёрш цяпер мужчыны нават не глянулі. А што на іх глядзець? Абедзве былі пластмасавыя манекены з грубымі слядамі штампу. Яны ўжо гадоў з дзесяць стаяць у нас зіму і лета за вялізнай шыбай у магазіне «Тканіны» на Савецкай.
1984
КУДЫ ЕДЗЕШ, ХЛОПЧЫК?
1
У купэ застаў я пажылую кірпатую кабету ў старамодным лыжным касцюме з начосам і кірпаценькага ўнука. Адразу на мяне ўставіліся: хлопчык — з дзіцячай цікавасцю, затое жанчына — з пядобразычлівай насцярожанасцю, бытта чакаючы свінства. Пасажыраў, як вядома, у паяздах не выбіраюць. Павітаўшыся, я закінуў на сетку чамаданчык, пачаў масціць сабе другую полку.