Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Шымановаму Саньку летам 1942 падпольшчыкі паслалі ў Бераставіцу з радыёпрыёмнікам. Страшавец трапіў немцам у лапы. Маючы маладую жонку, трое малых, Санька і не падумаў аб сваёй шкуры. Каб гітлераўцы яго на допыце не надта мучылі, прыкінуўся яўрэем з Бераставіцкага гета — такіх фашысты вырашалі адразу.
Былому сакратару райкома КПЗБ ад улады Пілсудскага пагражала дзесяць гадоў турмы. У гэты момант знайшліся разумнікі, якія ад звычайнай зайздрасці да хлапца, Юлека абвінавацілі ў прадажніцтве. Добра разумеючы сітуацыю, паны прысталі да страшаўца з прапановай — стаць платным агентам. Цішэўскі выбраў смерць ад былых сяброў (гл. «Мая Джамалунгма», «Маладосць», № 2, 1968 г.).
Перад здатным, адукаваным і самавітым кавалерам Каліноўскім, напэўна, паўставала перспектыва выгоднай жаніцьбы на якой-небудзь памешчыцы, купчысе ці эмансіпіраванай і багатай мяшчанцы. Яму ўсміхалася добра платная служба. А ЁН — чаму так сябе паводзіў? Жыць расхацелася? Пра славу думаў?.. Гэта цяпер бачым Каліноўскага з арэолам вакол яго імя, калі яно стала легендай, а тады пра залаты вяночак ён не мог і сніць.
Давайце перанясёмся на сто дваццаць гадоў назад, калі Кастусь у варожым асяроддзі рабіў крок пад шыбеніцу, пабудзем у яго скуры ды пастараемся зразумець, што за механізм штурхаў мастаўлянца быць вышэй самога сябе? Славалюбства і стаднасць у гэтым чалавеку змаглі б выдатна ладзіць з крывадушнасцю ды клопатамі аб ратаванні ўласнай скуры, аднак ён не захацеў ні сябе ашукваць, ні іншых — паводзіў сябе правільна. Якая сіла штурхала на гэта мастаўлянца?
Сіла — старая, як свет.
Свядомы нармальны чалавек падпарадкоўваецца яшчэ і голасу нейкага вышэйшага пачатку і, бы той аўтаномны матор, штурхае людзей да дзеяння. Пачатак гэты часта ідзе наперакор выгодзе асобы, бывае нават мацнейшы за яе, таму і называем яго — зверхчалавечым.
1984
У НАЧНОЙ ЦІШЫНІ
Даўно за поўнач.
Ля падаконніка з шырокім вітрынным шклом выгодна размясціліся дзве пары. Адзін мужчына меў лысіну і жывоцік, а другі быў хударлявы, з абвялымі на галаве космамі, з перакошанай шыяй. На цэлае пакаленне маладзейшыя за іх ды надта падобныя адна на адну дзве модніцы былі танклявыя і бязгрудыя, а ўсё іхняе адзенне ўвабраў бы, здаецца, і ў жменю; адна валасы мела святлейшыя, другая — цёмныя. У такую пару сутак электрычнасць ззяла на ўсю моц, пустую вулачку з двухпавярховымі старажытнымі мураванкамі агаляла да непрызваітасці, але дзіўнай кампаніі ўсё гэта было нават на руку, адчувала яна сябе ўтульна.
Квартэт спатыкаўся тут не ўпершыню. Сёння мужчыны паміналі друга, таму крывашыі раскладваў на шырокім падаконніку харчы. Галоўная размова чакала іх наперадзе, а лысаватаму надта ж хацелася падзяліцца сенсацыяй, якую насіць у сабе не было больш моцы.
Ка-азік,— пачаў ётт.— Ух, і нарваўся ж я сёння! З'явілася ў майстэрні мая баба, падчысціла зарплату. Правёў яе крыху ды пакіраваў да цябе, каб дамовіцца на вечар — сёння ж роўна трыццаць пяць гадоў з таго выпадку, і мы з табой абодва ў другой змене, затрымацца можам. Захаджу ў тваё атэлье. У прыёмнай тоўпяцца кліенты, і я адразу — у цэх да цябе. А ў калідоры, паміж тэлевізарамі, адгадай, што ўбачыў?..
Мужчына з жывоцікам апасліва азірнуўся на партнёршу. Чарнявая не слухала. Забыўшыся аб усім на свеце, не без какецтва і тонкай грацыі, абцягвала капрон на зграбным каленцы. Яе штампаваная напарніца трымалася за бурштынавыя пацеркі ды некага выглядала. Можна апавядаць далей.
Ніколі не паверыш! Слухай! Там ваш шафёр — дзябёлы хлопец у джынсах — аблапіў, шэльма, прыёмшчыцу ды — цалу-уе!!
Разбавёны таўсцячок пастараўся разгледзець у сябра такую ж самую зацікаўленасць. Але той, расставіўшы на падаконнік бляшанкі з кількай, паклаўшы на паперу хлеб, як бы цягнуў час і думаў пра іншае. Надта сур'ёзны адкаркаваў бутэльку «цынандалі», паставіў на святло, здзівіўся:
Аж гарыць, хале-ера!..
Слу-ухай, Ка-азік! — вяртаў яго сябар да навіны.— Лячу да цябе ў цэх, а паміж сценак з тэлевізараў — той, з капузай чорных валасоў на галаве, цалуе вашу Дануту, уяўляеш?! Хі-хі-хі-хі!.. Ён высачэзны, гэтая каратышка прыўстала на пальчыкі, аблапіла за шыю ды ўся да яго аж прыліпла! Хі-хі-хі-хі!.. А я, замест таго каб праляцець міма, разгубіўся ды кідаю: «Дзіндобры, Данута Антонаўна!» Хі-хі-хі-хі!.. Шчэ здуру і пытаюся: «Мой Казік у сябе, я яго застану?» Хі-хі-хі-хі!.. О-ох, цы-ырк!..— выцер ён слёзы.— Але, скажы ты, і зносу гэтай бабе няма!.. Сколькі ёй, гадоў за сорак, напэўна?!.
У чарнявую прыёмшчыцу з поўным і ружовым целам Казімір быў безнадзейна закаханы. Разліваючы ў шклянкі чырвоную вадкасць, са штучнай абыякавасцю ён сказаў: