Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 263
Перейти на страницу:

А чэхі працаваць умелі! Яны цудоўна разбудавалі свае гарады, паставілі промысел амаль на ўзровень амерыканскаму, вялі разумную дэмакратычную палітыку. Іх першы прэзідэнт быў даслоўна бацькам для народу. Яго так і называлі «Тацічэк Масарык». Томаш Гарыг Масарык[46] (Гарыг — прозвішча па жонцы-амерыканцы) быў лепшым прадстаўніком дэмакрацыі й гуманізму у Еўропе. Памёр ён у год, калі мы прыехалі з сынам, яшчэ перад нашым прыездам. Казалі, што народ не зыходзіў з вуліцаў і ноччу, каб пабачыць яшчэ, правесці ў апошнюю дарогу свайго дарагога «Тацічка». Цяпер быў прэзідэнтам Эдуард Бэнэш[47] — паплечнік Масарыка, друг заходніх дэмакрацыяў і вялікі славянафіл. Наагул, чэхі — гэта былі такія славяне, аб якіх мне ніколі не снілася. Славянства яны разглядалі не як расу, а як роднае па крыві брацтва з любоўю й вялікай надзеяй на яго ў будучыні. На граніцах славянства зрадзілася такая аж маліцвенная адданасць яму, аб якой, напрыклад, ніколі не падумалі палякі, асабліва ў адносінах да нас.

Мне падабалася, што на вуліцах цудоўнай Прагі мы свабодна гутарылі на роднай мове й ніхто не паказваў на нас пальцамі, не высмейваў нас і не праследаваў, як гэта было ў Польшчы. На ўсё гэта я паглядала з вялікай радасцю, а мае асабістыя адносіны да людзей здабылі мне такія сімпатыі, што шмат пазней следавацель у Менску сказаў мне на злосных допытах: «Што вы за чалавек — ні ў Беларусі, ні ў Чэхаславаччыне не можам на вас знайсці сведкаў!» Так іх і не знайшлі, мяне судзілі без ніякіх сведкаў. Чэхі часам крыху зыходзяць са свае яснай дарогі, але трэба прызнаць ім, што зноў на яе вяртаюцца Масарыкавыя дзеці.

Усё мне тут было новым, але не лепшым, чымсьці ў нас. Сытасць ніколі не была маім ідэалам, а вось чалавечнасць — заўсёды. Чэхаў я часам не разумела — яны маглі плакаць, калі птушанятка ўпала з гнязда, і спакойна праходзіць міма чалавека ў бядзе. Усё ў іх лічылася на «коруны»[48], і кожным трэцім словам у гутарцы іхняй была «коруна». Тут не верылі так моцна ў Бога, як у маім краі, і хоць храмы ў іх былі болей велічныя й прыгожыя, чымсьці ў нас, здавалася мне, што ў нас сумленне, ахвярнасць і праўда ў адносінах да людзей куды вышэйшыя. Чыста было ў іх усюды й вялікі парадак ва усім, і гэта я падзіўляла.

Як жа часта шчаміла мне сэрца туга па сваіх. У вачох стаяла мама з слязамі пры прашчанні — так я апошні раз яе бачыла й болей ужо не сустрэла ў жыцці. Нарэшце мы знайшлі пакойчык у Празе й развіталіся з дзядзькам Васілём і паняй Крэчэўскай. Там жылі зімою артысты цырку. Вясною яны выязджалі на гастролі па мястэчках і сёлах і на гэты час здалі нам кватэру са скромнымі мэблямі. Наш сын зусім добра чуўся й праяўляў вялікую самастойнасць. Аднойчы недзе падзеўся, і знайшла я яго на другім баку шырачэзнай вуліцы, дзе сядзеў за столікам і папіваў спакойна малачко. Гэта менавіта замовіў. Чэхі любяць дзяцей і ахвотна яго абслужылі, пэўныя, што я за ўсё разлічуся. Хлопец быў харошы настолькі, што звярталі на яго ўвагу ў трамваях, на вуліцы, а суседзьі вельмі яго любілі, насілі яму розныя смачнасці, клікалі да сябе.

Жылі мы ў вялікім доме, т.зв. Кашпараку[49]. Жыла там, за малымі выняткамі, пераважна бяднота, эмігранты й прастытуткі. Побач з намі жыў чэшскі настаўнік з сям’ёй, і мы з імі пасябравалі. Яшчэ прыязджалі да нас Вострыя, гэта быў малады інжынер са сваёю жонкай-настаўніцай. З гэтым харошым і надзвычайна інтэлігентным мужавым сябрам са студэнцкіх часоў мы пасябравалі на ўсё жыццё. Я навучылася варыць чэшскія стравы, пячы булкі па-іхняму.

Прагаю я захаплялася болей, як людзьмі ў ёй, якія, тады здавалася мне, былі куды ніжэй яе велічнасці. Некранутая войнамі Прага захапляла, прамаўляла гісторыяй старых будынкаў, вузенькіх вулачак сярэднявечча. Прагу я палюбіла, але кахала толькі маю Беларусь.

Мы жылі ў адных сенях з той сям’ёй, дзе жыў мой муж раней з панам Новакам — маладым студэнтам. Якія дзіўныя чэхі! Аднойчы прыйшла да мяне тая гаспадыня з прэтэнзіямі, што, пэўна, з мае віны выберацца яе добры кватарант. Я здзівілася, бо амаль не ведала яго. Аказалася, што прыгожы студэнт не можа вучыцца, ён, бачыце, улюбіўся ў пані дактарову, бярэ ўсё да сябе Іжычка, згубіў спакой і зусім не можа вучыцца, і я вінавата! Хто такую несуразіцу чуў? Пасля мы шчыра пагаварылі з панам Новакам. Ён стараўся зразумець незразумелае. Паводле яго слоў, быў ён сынам гандляра, ніякі не рамантык, меў нарачоную, якую, здавалася яму, кахаў. Усё абдумана, запланавана як належыць, і раптам нешта такое, з чым яму ніяк не справіцца! Для мяне гэта таксама было дзіўным, як можна планаваць і пачуцці? Я нічым не магла памагчы разбуджанай душы гэтага чалавека, і ён з гэтай кватэры ўцёк. Вось такія былі чэхі — цвярозыя, чэсныя, але душа ў іх была.

вернуться

46

Масарык Томаш Гарыг (1850–1937) — чэхаславацкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславацкай Рэспублікі (1918–1935).

вернуться

47

Бэнэш Эдуард (1884–1948) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславацкай Рэспублікі (1935–1938; 1946–1948).

вернуться

48

Коруна (чэшск. koruna) — грашовая адзінка некаторых заходнееўрапейскіх краінаў.

вернуться

49

Кашпарак — цяпер дом № 70 на вул. 5 Траўня ў Празе.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)