Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 263
Перейти на страницу:

Чэшскі быт памалу ўваходзіў у мае прывычкі. Каб лепей варыць, я купіла сабе кулінарную кніжачку й з цікавасцю прачытала там, як прыгатаваць на абед «жабі стэгінка» (жабіныя кульшачкі). У гэты час мне прыпомніліся нашыя каўбасы, сальцісоны, вантрабянкі, парасяты і індыкі, якія так смачна падавалі на Беларусі. Жабы, гэта ж, мусіць быць, несусветная несмач! Але чэшскія кнэдлікі мне падабаліся.

А тым часам падзеі не стаялі на месцы. Нейк Прага не спала цэлую ноч, гэта тады, калі немцы акупавалі Аўстрыю. Чэхі адчувалі, што падобнае можа аднойчы быць і з імі. На жаль, яны не памыліліся. А тым часам быў у Празе апошні й цудоўны Сакольскі злёт[50]. Гэта была адчайная дэманстрацыя патрыятызму, прыгажосці, спартыўнасці, сілы. Прага некалькі тыдняў не прачыналася й не засынала, Прага проста не спала! Яна вітала, паіла, карміла, дарыла й гасціла чужых і айчынных гасцей. Яна смяялася й плакала, адчыняючы людзям насцеж сваё чыстае сэрца й быццам просячы зразумення, ратунку й помачы супраць таго, што маршыравала адмераным каваным крокам з Захаду й на цэлую Еўропу ўжо крычала: «Гайль Гітлер!». На стадыёне былі цуды зладжанай масавай гімнастыкі, быў улюбёны свой прэзідэнт з неадступным другам — мілай і дастойнай першай дамай Рэспублікі — сваёй жонкай. Але гэта быў апошні размах свабоднага народу. Насоўваліся цяжкія хмары. Усе мясціны свабоднай дзяржавы прывезлі на гэты злёт любоў і вернасць ураду сваяму й сталіцы. Я бачыла, як таргоўкі бралі ў прыпол цытрыны й памяранцы са сваіх латкоў і няслі іх моладзьі, якая ўсё прыбывала й прыбывала ў Прагу, вітаючы дарагую сталіцу. Я бачыла пасля, як кожная з гэтых гандлярак трымала ў руках газету, дзе пісалася аб адарванні ад Рэспублікі яе правінцыяў і галоўнае — Судэцкага краю, і як кожная плакала з гора. Плакаў тады ўвесьь гэты харошы, пакінуты ўсімі народ. Гэта не была Рэспубліка, а дом іх дарагі й гасцінны, сям’я іх адзіная, на якую тупым маршам ішоў іх адвечны вораг, і знікуль не відно было ратунку. Прагна адскубла сабе з жывога цела Рэспублікі й ачумелая Польшча, быццам не думаючы аб тым, што чакае заўтра яе безабаронны, няшчасны народ. Адна толькі Румынія засталася ў тыя страшныя дні чалавечнай і дружнай. Недарма, знача, румынскія жанчыны на Сакольскім злёце крычалі перад трыбунай ураду аб сваёй адданасці й аб дружбе...

А час ішоў. Я не магу забыцца аб чэшскай мабілізацыі. Усе мы ў нашым доме супольна слухалі, як гаварыў Гітлер. Ён крычаў, злаваўся, быццам крыкам хацеў паралізаваць запалоханыя народы. Нарэшце ноччу аб’явілі аб мабілізацыі. Людзі смяяліся, кідаліся сабе ў абдымкі! Яны не плакалі, не баяліся, яны былі шчаслівыя, што могуць, маюць шчасце йсці бараніць сваю волю, сваю Радзіму. «Тэдь вімэ, на чэм йсмэ!» (ведаем, што рабіць!) — крычаў мне сусед наш з несказаным шчасцем. Мы не думалі, што вораг дасць чэхам спакойна мабілізавацца. Суседзі паадзявалі маскі, а ў нас была толькі адна, і мы з мужам пачалі тут сварыцца: ён пхаў яе мне, а я яму назад, і нарэшце мы адкінулі яе зусім. Назаўтра муж папытаўся ў мяне, што, на маю думку, яму рабіць? На маю й на яго думку трэба было вось цяпер адудзячыцца харошаму народу за асвету й за гасціннасць, і муж пайшоў і запісаўся дабравольцам. Але вайны не было, а чаму, я гэтага нават не ведаю... Як я цяпер думаю, дык Прага не ў сілах была стрымаць нямецкую ўсю напорыстую навалу, але навала гэтая была ў сілах пакінуць ад тысячагадовага горада мокрае месца... Спакойна сабе паехалі дамоў Даладзье[51], Чэмберлен[52] і інш., якія на так коратка адвярнулі ад сябе небяспеку. Прэзідэнт Эдуард Бэнэш пакідаў сваю Бацькаўшчыну. Усе, плачучы, слухалі ягоную апошнюю прамову. Ён прашчаўся са сваім народам, змушаны пакінуць яго. Мне так захацелася ў гэты час падзякаваць яму за ўсё, што чэхі зрабілі для нас, што я, каб муж не ведаў, напісала яму на Град падзяку ад нас, усіх беларусаў у Празе, і шчырае спагаданне з прычыны такой гістарычнай сумнай, трагічнай падзеі. Мужу пасля толькі паказала падзяку з Граду, якая, як адказ на мой ліст, надышла з Граду. Мы доўга яе перахоўвалі вайною.

У Чэхаславакіі ўтварыўся новы ўрад на чале з трагічнай асобаю Гахі[53]. Пасля 15 сакавіка 39-га года ў бурны, ветраны, заснежаны дзень увайшлі ў Прагу немцы. У гэтыя дні я на вуліцу не выходзіла. Мала хто плакаў цяпер, людзі кінуліся ў крамы й пачалі купляць усё — ад мыла й сала пачынаючы. У Кашпараку жыла сям’я нямецкіх камуністаў. Гэта быў рабочы й нейкі дзеяч Ота Кляўдэр, Ані, ягоная жонка, і іх дачка. Ані мне многа радзіла, памагала. Ота вадзіў Юру на спацыр, калі я мыла бялізну, і часта нам прыносіў маскоўскія газеты. Ён мне сказаў, што вайну вырашыць савецкая зброя, і гэта пасля аказалася праўдай. У іх я пазнаёмілася з многімі людзьмі. Адныя з іх — румынскія яўрэі — уцякалі з Прагі й пакінулі нам сваю кватэру. Гэта быў невялічкі пакойчык, і цераз карыдор куханька. Недарагая кватэра й для нас акурат. Яўрэі былі вельмі маладыя, і жонка была надзвычайна прыгожая. Гэта быў чацвёрты паверх, найвышэй у гэтым доме. Ніжэй пад намі жыла пані Косач-Шыманоўская, сястра Лесі Украінкі[54], і яшчэ ніжэй — сям’я Малжулаў, дзе былі дзве дачкі-студэнткі. З малодшай Лідаю мы пасябравалі.

вернуться

50

Сакольскі злёт — сход удзельнікаў чэшскай гімнастычнай арганізацыі «Сокал», створанай у 1862 г.

вернуться

51

Даладзье Эдуард (1884–1970) — французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

вернуться

52

Чэмберлен Нэвіл (1869–1940) — англійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Англіі (1937–1940).

вернуться

53

Гаха Эміль (1872–1945) — чэшскі палітычны дзеяч. Пасля Мюнхенскай змовы (1938) i эмiграцыi Э. Бэнэша быў выбраны прэзiдэнтам Чэхаславацкай Рэспублiкi (без Судэцкiх земляў). Падпiсаў з А. Гiтлерам дамову аб акупацыi фашыстамi Чэхii (1939) i ачольваў чэшскую цывiльную ўладу ў Пратэктараце Чэхiя i Маравiя. Арыштаваны ў 1945 г., памёр у турэмным шпiталi.

вернуться

54

Леся Украінка (сапр. Ларыса Косач-Квітка; 1871—1913) — украінская паэтка.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)