Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 263
Перейти на страницу:

Казаў мне адзін чалавек, што тады было агульнае азвярэнне, насалода з мукаў чалавечых і канец свету. Так недзе наступаў некалькі вякоў таму Чынгіс-хан[56] на славянскія землі... Сумнае было злучэнне зямлі нашай, неблагаславеннае добрай справай.

З дзядзькам Васілём жылі мы вельмі дружна. Старэнькі любіў заехаць да нас. Ён не спадзяваўся, што з ганарыстага майго Янкі будзе такі добры муж. Цешыўся гэтым. Янка цікавіўся болей літаратурай і прыгожымі дамамі й зусім мала палітыкай, а дзядзька Васіль — толькі палітыкай.

Хутка пасля майго прыезду ў Прагу памёр Тамаш Грыб[57] — таксама член ураду БНР, наймалодшы яго міністар. Памёр на васпаленне лёгкіх — дарагі Флемінг[58] тады яшчэ не даў людзям пеніцыліну. Усе мы ездзілі на крэмацыю, якая сама па сабе ўжо была для мяне дзівам. Там я пазнаёмілася з Ермачэнкам[59], Русаком[60], Бакачом[61], Калошам[62] і інш. Труна паволі адплывала ад нас, і на хорах нейкі ўкраінскі спявак прачула спяваў «Не пагаснуць зоркі ў небе»[63]. Я таксама адчула, што і я ўжо на чужыне, і горка зашчаміла сэрца. Пасля былі грамадскія хаўтуры. Пад гербам нашым і сцягам вісеў прыгожы Грыбаў партрэт, зышлося многа людзей — чэхаў і братоў-эмігрантаў. Валодзя Тамашчык[64] мне іх называў. Ад чэхаў быў ведамы славіст, прафесар Славік, выступаў сардэчна, прадумана. Ад украінцаў выступаў, здаецца, прафесар Дарашэнка, які некалі першы напісаў кніжачку аб нашым адраджэнні. Сам ён з Чарнігаўшчыны, дык беззаганна валодаў беларускай мовай. Ад рускіх эсэраў гаварыў вельмі цікавы Чарноў. Была на хаўтурах і Радзянко. Яна, здаецца, любіла мяне, мы часта сустракаліся ў цэркве. Скромна ў хустачцы пад бараду гэтая шляхотная дзяячка, здаецца, ніколі не думала пра сябе. Пасля заканчэння універсітэту доктар Грыб працаваў у славянскім архіве ў беларускім яго аддзеле. Плацілі там грашы, і ён дарабляў у няшчодрае беспрацоўе як мог, насіў нават і прадаваў, казалі, краваткі[65] па людзях, а ў архіве пісаў, заўзята працаваў для Беларусі. Кажуць, засталося пасля яго многа вартасных навуковых працаў. Часам выдавалі беларусы ў Празе «Іскры Скарыны»[66], над якімі працаваў пераважна доктар Грыб, а фінансаваў іх Васіль Русак — мажны й вельмі энергічны слуцкі паўстанец, які памёр пасля вайны ў савецкім зняволенні. Былі яшчэ Клаўсуць, Вітушка, Астапкевіч і інш. Яны пераважна пажаніліся з чэшкамі й жылі не ў Празе.

Беларусы, за малымі выняткамі, жылі вельмі бедна. Загадкава багата жыў толькі адзін Іван Абрамавіч Ермачэнка. Быў гэта лекар, які меў багатыя апартаменты ў цэнтры Прагі і інзэраты[67] аб сваім кабінеце даслоўна ва ўсіх чэшскіх газетах. Гэта быў вельмі добра апрануты сярэдняга росту нехуды чалавек, які вечна ўсміхаўся, але зусім не выклікаў да сябе даверу. Жанаты ён быў з нейкай рускай з Румыніі, якая таксама скончыла медыцыну (зубніха) на беларускую стыпендыю, мелі яны дзве дачкі. Акрамя яго ніхто ні слова не гаварыў па-беларуску. Багаты гэты чалавек не меў ніякае літасці над беднымі сваімі суайчыннікамі, ён наагул, як казалі, сепараваўся ад іх, але вось цяпер пачаў браць удзел у беларускім жыцці, цікавіцца падзеямі й высоўвацца наперад. Я яго нечаму неўзлюбіла, і ён ніколі не здабыў маёй сімпатыі й майго даверу. Яго ўсе баяліся, але я, пасля таго здарэння ўдома, калі пачулася вельмі сільнай, не баялася нікога, а супраць яго пачала выступаць. Як можна выступаць ад імя народу, не маючы адкрытай душы для ўсіх нашых бедаў і інтарэсаў? Я, вясковая дзяўчына, ніяк не магла гэтага сцяміць... Інтарэсы майго народу — мая святасць, я крывёй магла заплаціць за яго лепшае заўтра, але я хачу, каб усе тут мелі чыстыя сэрцы й рукі! Я прыехала адтуль, дзе народу вельмі цяжка, і ў імя яго дабра я буду толькі працаваць і жыць. Другіх меркаванняў не ведаю, і ні з кім мне пакуль што не па дарозе. Моцна да ўсіх прыглядаюся, практыкі ў гэтым у мяне ніякай няма, але шлях свой я ведаю. Я, напрыклад, вельмі веру дзядзьку Васілю, пані Крэчэўскай, Тамашчыку, нават Русаку, ну а з Ермачэнкам — я супраць! Напрыклад, мой муж у вельмі цяжкую хвіліну, калі быў сапраўды без домны й галодны, прасіў пазычыць крыху грошай. Ён не пазычыў, але на 200 карон заручыўся за яго ў банку й вельмі баяўся, каб яны яму не прапалі. Сябру Калошы ён даў працу чорнарабочага ў сябе на віле ля Прагі й плаціў чалавеку грашы. А вось пані Крэчэўскай ці дзядзьку Васілю — старым, вартым і вельмі бедным людзям, такі багач нават не падумаў, каб дапамагчы. Зусім спакойна наглядаў іх убогасць жыцця. Былі й другія з вышэйшаю асветаю нашыя сябры, і яны сапраўды галадалі... Усё гэта ўзважыўшы, я прыйшла да пераконання, што гэта не патрыёт, і тады чаму хоча правіць у гэтай маленькай сям’і, калі за сям’ю яе не лічыць? Што за кабала й хто яго паслаў на нашую голаў і пашто? Калі яны даведаліся аб маёй тэлеграме прэзідэнту Бэнэшу, дык дзядзька разумна гэта прамаўчаў, а Ермачэнка горка зацеміў, што гэта неразумна, бо трэба йсці супраць Граду, не з Градам. Але ён не пашкодзіў мне тады, не выдаў.

вернуться

56

Чынгісхан (каля 1155–1227) — мангольскі палкаводзец, заснавальнік Мангольскай імперыі.

вернуться

57

Грыб Тамаш (1895–1938) — палітычны дзеяч, навуковец, сакратар на Першым Усебеларускім з’ездзе ў Мiнску (1917), сакратар земляробства, замежных справаў ва ўрадзе БНР.

вернуться

58

Флемінг Аляксандр (1881–1955) — англійскі навуковец у галіне бактэрыялогіі, адкрывальнік пеніцыліну (1929), лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1945).

вернуться

59

Ермачэнка Іван (1894–1970) — дзеяч беларускага палітычнага руху і эміграцыі. Дыпламатычны прадстаўнік у Канстанцінопалі і генеральны консул (1921) БНР на Балканах, намеснік міністра замежных справаў БНР (1922). З 1940 г. — старшыня Беларускага Камітэта самапомачы ў Празе, на сродкі якога быў выдадзены зборнік Л. Геніюш «Ад родных ніў» (1942). У 1941 г. пераехаў у Мiнск, узначаліў Беларускую народную самапомач, быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. З 1948 г. — на эміграцыі ў ЗША. Маючы дыплом Карлавага універсітэта, працаваў лекарам.

вернуться

60

Русак Васіль (1896–?) — дэлегат Першага ўсебеларускага з’езда, удзельнік Слуцкага паўстання (1920). З 1920-х гг. — жыў у Празе, займаўся прадпрымальніцтвам, фундаваў выдавецкія праекты. У 1945 г. арыштаваны ў Празе савецкімі спецслужбамі і прыгавораны да 10 гадоў зняволення; далейшы лёс невядомы.

вернуться

61

Бакач Пятро — выпускнік Карлавага універсітэта, аўтар падручніка нямецкай мовы для беларусаў (1941), у 1945 г. арыштаваны савецкімі органамі бяспекі.

вернуться

62

Калоша Аляксандр (1905–1985) — грамадскі дзеяч, намеснік старшыні Беларускага камітэта самапомачы ў Нямеччыне, уваходзіў у Беларускую Цэнтральную Раду. У 1947 г. атрымаў чэхаславацкае грамадзянства, праз год быў яго пазбаўлены і дэпартаваны ў СССР, дзе атрымаў 25 гадоў няволі. Пасля вызвалення ў 1956-м выехаў у Чэхаславакію.

вернуться

63

«Не пагаснуць зоркі ў небе…» — радок з верша Я. Купалы «Нашай Ніве» (1911), пакладзенага на музыку М. Янчуком.

вернуться

64

Тамашчык Уладзімір (у манастве Васіль; 1900–1970) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч. Выпускнік агранамічнага факультэта Пражскага політэхнічнага інстытута. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Новая дарога” (Беласток). З 1944 г. — на эміграцыі. У 1949 г. узведезены ў епіскапы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Жыў у ЗША, узначальваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Загінуў пры нявысветленых абставінах.

вернуться

65

Краватка (польск. krawat) — гальштук.

вернуться

66

«Іскры Скарыны» — гісторыка-публіцыстычны часопіс, выдаваўся Беларускім (Крывіцкім) таварыствам імя Ф. Скарыны ў Празе (1931–1935).

вернуться

67

Інзэрат (польск. inserat) — абвестка.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)