Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 263
Перейти на страницу:

Я ўсёй душой цяпер пры сваім дзіцятку, і муж вельмі хоча, каб гэта быў сын. Удома я сплю на сваім дзявочым ложку ў сваім пакоі. Ноччу ў сне прыходзіць да мяне жанчына, перад якою я адчуваю сябе вельмі й вельмі дробненькім зернем. У яе на чале тры цёмныя кругі, сярэдні вышэйшы. Упорна глядзіць яна на мяне й кажа мне, што буду мець сына, але на мне ляжыць вялікая адказнасць за яго долю, каб я гэта памятала... Я прачынаюся. Мне неспакойна, і вобраз жанчыны са сну мяне пераследуе. Я веру, што ў нас будзе сын, і мы ўжо ненароджанага яго назвалі Юркам.

І так нам 21/X 1935 г. радзіўся сын[32]. Здавалася, што ўсе тыя непаладкі з ад’ездам, усё гэта толькі патое, каб шчасліва, пры мужу нарадзіўся сын. А можа, яно так і было? Радзіўся ўдома ў нас, і роды былі вельмі цяжкія. Уся Зэльва з напружаннем чакала, ці будзе сын, бо ж я сказала некалі, што раджу сына... Дзеці прыходзілі ў школу й апавяшчалі настаўнікам, што ў нас сын... Мы напісалі Маліцкім, як абяцалі, а за кума папрасілі харошага чалавека, майго знаёмага яшчэ са школьных гадоў, ён, як і мы, беларус... А дзіцятка крычала, прагна ссала малако, варушыла энергічна ручкамі й нагамі, рвалася да жыцця. Радзілася дробненькім — 2 кг 800 г, але хораша прыбывала. Я змянілася, мацярынства пранікла да глыбіні душы. Даць жыццё чалавеку раўнамерна цуду, перад якім моўкнуць усе іншыя справы. Нават мужчыны грубыя й бессардэчныя лагаднеюць і дабрэюць ля калыскі свайго дзіцяці, такі ўжо мудры закон жыцця.

Знаёмыя мяне адведвалі, але мы былі вельмі бедныя, і небагатаю была скромная выправа майго сына. І вось паехаў тата на вакзал па гасцей. Жонка інжынера Маліцкага была вельмі элегантнай дамай, і яе падаркі для хлопчыка вельмі прыгожымі й вельмі багатымі. Мне было няёмка, але вечар прайшоў хораша, бацюшка, старэнькі святар Якабсон хрысціў нам дзецятка ўдома, мы з мужам стаялі й плакалі...

І вось мужу далі дазвол выехаць. Не проста так. Ён звярнуўся з просьбаю да аднаго памешчыка, а той да свайго знаёмага міністра, і так толькі атрымаўся дазвол. Муж адвёз мяне з сынам да маіх бацькоў, пабыў дзянёк з намі, і мы развіталіся. Было ўжо халадно. Мне было яшчэ халадней, калі я ўсведаміла сабе, што мы цяпер з сынам такія самыя. Я запаліла лямпу, узяла сшытак і пачала пісаць вершы, стала лягчэй. Я іх пісала ўвесь час, але нікуды не пасылала. Мне здавалася, што ўжо ад Сафо Словэнскай[33] напісана так многа. Я пісала вершы для сябе й паказвала іх толькі сёстрам. Вершы мае ім падабаліся. Усе ў нашай хаце беглі да дзецятка. Мама з татам аддалі нам свой найцяплейшы пакой. Я спала, як птушка,— ледзь запішчала дзецятка, як я ўжо была на нагах. Я, здаецца, была як львіца, гатовая на страшнае ў абароне свайго сына.

Аднойчы ў суботу я ўбачыла на падворку чужую фурманку, з яе выходзіў мой муж! Я думала, што гэта нейкая з’ява, але гэта быў ён. Ён вярнуўся з Варшавы. Палякі разбілі чэскі кансулят у Варшаве, і чэхі нікога пакуль што ў Прагу не пускалі. Загадалі прыехаць цераз пару тыдняў. І хоць грошай было вельмі мала, муж прыехаў да нас. Гэта было вельмі жадана, гэта было як сонца з-за хмар. Пару тыдняў пры калысцы сына мы былі вельмі шчаслівыя, і гэты пражскі, еўрапейскі студэнт сказаў мне, што не ведаў, як цікава можна жыць у глушы. І вось прыйшоў дзень, калі мы зноў развіталіся, і калі б я ведала, што гэта аж на два даўгія гады, я, напэўна, не змагла б стрываць гэтага. Сыночку было паўтара месяца. Цяжка было без мужа, яшчэ цяжэй было думаць, як там ён сам і без грошай і як яму там вучыцца ў такіх варунках, гэтаму цвёрдаму майму чалавеку, які першы з малой Зэльвы намагаўся напружаннем усіх сіл стаць лекарам. Лекарам-беларусам з малой хаты сялянскай, з убогай лапінкі бацькавай зямлі. І ён дапяў свае мэты, хоць і галадаў, і працаваў на дарогах, на будоўлях, дзе толькі змог. Ён стаў-такі лекарам, і гэта было як шчасце.

А сыночак рос, быў гэта цудоўны, заўсёды чысцюткі хлопчык, каханы ўсёй нашай сям’ёй. Найболей любілі яго малая Люсенька й мая мама. Хлопчык называў мяне «Вавацька» (Ларачка), а маму маю называў так, як усе мы — мамай. Прыехаў тата мужаў і цешыўся хлопчыкам, купіў мне й яму падаркі, пабыў крыху з намі. Муж пісаў часта, але вярнуцца ў Польшчу не мог, яго тут ужо праследавалі й зусім не скрывалі, што пасадзілі б яго ў Картуз-Бярозу[34]. Я была ў бацькоў, далей памагала тату нейк утрымаць нашыя Жлобаўцы. Былі залеглыя вялікія падаткі й даўгі ў воўпянскіх купцоў, пераважна тыя, за якія мы ўжо заплацілі. Тата мой моцна засумаваў. Было б доўга апісваць усё маё змаганне, напады секвестратараў на нас і на сяло побач. Як валаклі каровы, цялушкі, палотны, дываны й лён. Як білі ботамі цяжарную жанчыну, аж скінула дзецятко на пятым месяцы, як раскрадалі дзявочыя скрыні, што маці наткалі ім за жыццё на пасаг... Ніхто не караў за крыўды, якія чынілі нашаму народу, чужым ад гэтага не балела сэрца. Гэта ж былі нелюдзі толькі, вось такія, якія й сяння яшчэ бяскарна праследуюць і душаць астаткі жыцця майго й робяць з намі што хочуць. Нават ліст ад сына йдзе да нас два разы так доўга, як ходзіць звычайна, ну, альбо гэтых лістоў нам не аддаюць наагул... Здаецца часам, што жывем мы не сярод людзей...

вернуться

32

Радзіўся сын…– Геніюш Юрка (1935—1985) — беларускі пісьменнік, медык па адукацыі; жыў у Беластоку.

вернуться

33

Сафо (Сапфо; VII–VI ст. да н.э.) — старажытнагрэцкая паэтка.

вернуться

34

Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер — месца зняволення палітычных вязняў у Польшчы (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці).

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)