Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Мамка, а садыст — той, хто садзіць сады, праўда?
Маме якраз не было часу.
Мамка-а, а садыст — той, хто са...
Сады, Ірачка, сады!
А той, хто садзіць кветацкі, называецца — квяціст?
Ага.
Я — квяцістка, мама, праўда?
Ма-ам, я — квяцістка, праўда?
Праўда, дачушка.
А той дзядзя-садыст моза быць квяцістам?
Мама чамусьці не знайшлася што і адказаць.
О-о, гэты садыст часам такія сінія кветкі саджае!..
Яна зрабілася ўжо сур'ёзнай:
Ладна, Ірачка, табе яшчэ рана пра гэта. Ты зярняткі пасадзіла?
Пасадзіла, мамацка! I паліла! А «зацяжкі» на зямлі грабелькамі зраўняла!
От, малайчына ты ў мяне! Цяпер бяжы сабе на вуліцу ды пагуляй крыху. Я мушу абед згатаваць — панясём з табой у бальніцу да дзеда.
Прайшло два тыдні.
У той дзень на сумежных балконах стаялі — Ірачка з лейкай ды сусед з папяросай у зубах. У доўгай скрыначцы дружна зелянелі ўсходы.
Малой надта хацелася звярнуць увагу дзядзі на плён сваёй працы, але сусед усё глядзеў некуды і курыў. Ірачка каторы раз ліла на ўсходы ваду, тыкала ў скрынку грабелькамі, а чалавек — ні варухнецца, толькі пускае сабе колцы сіняга дыму. Твар у Ірачкінага дзеда ўвесь у маршчынах, а ў гэтага — ні адной «зацяжкі»: круглы, як мячык.
Малая не выцерпела:
Дзядзя-садыст, а мае кветацкі ўзэ ўзыслі-і!..
Узыслі-і, паглядзі-іце, дзядзецка-садыст!
I тут яна ўбачыла, што чалавек зрабіўся бурачковым. «Дзядзечка-садыст» перастаў нават курыць, вочы ў яго сталі злымі-злымі. Не глянуўшы нават у яе бок, чалавек раптам шпурнуў уніз папяросу ды пайшоў з балкона.
«Не любіць ён кветак!» — паспела падумаць малая, ды ў гэты момант паклікала мама:
Ірачка, снедаць! Ідзі, мый рукі — ты ж за пясок бралася! Толькі з мылам мый, дачушка, каб «зацяжак» на ручках не было!.. I хутчэй!..
Ела Ірачка няўважліва, бо мучыла пытанне: чаму дзядзя садзіць сады, а не любіць кветак?
У наступны дзень надта здзівілася мама: чаму перастаў вітацца сусед?
1982
«ГОМА САПІЕНС»
1
Не памятаю, каб дзядзька Юравец хоць адзін раз павітаўся з кім-небудзь. Маўклівы і панылы сноўдаўся цэлы дзень на падворку і ў полі, бы сонная муха, а вечарам завальваўся спаць. На сходкі ці гутаркі з суседзямі не выходзіў. Без жончынага пануквання не раскалоў, мабыць, для хаты і палена дроў, не нарэзаў карове сечкі. А перлі паны на шарварак[60] ці паліцыянты загадвалі везці іх у гміну[61], дзядзька з той жа панылай абыякавасцю запрагаў каня ды адпраўляўся на паншчыну.
Дзяцей Юравец меў таму шмат, бо — я абсалютна ўпэўне-ны — не разумеў сувязі палавога жыцця з дзетанараджэннем; не навучыўся такой прамудрасці там, адкуль чэрпалі звесткі ўсе аднавяскоўцы. Юраўцава сям'я жыла ў брудзе і голадзе. Дзеці былі рахітамі, з сінявата-шэрымі тварыкамі, з галовамі, поўнымі лішаёў ды струпоў. Каб не перамены, прынесеныя на-шай вёсцы ўз'яднаннем, большасць малых не дажыла б і да школьнага ўзросту.
Дзесяць гадоў пасля вайны жонка Юраўца працавала ўжо на саўгаснай ферме даяркай, а муж яе — паляводам. Вось тады пляменнік — наваспечаны дацэнт — і прыслаў са сталіцы ім паліто. Покуль малады вучоны яго сабе шыў, паліто выйшла з моды. Пляменнік падумаў, што падарунак з дарагога сукна, ні разу не апрануты, сваяку — знаходка.
Атрымаўшы пасылку, бацькі, сыны-кавалеры і дарослыя дочкі доўга дзівіліся, гладзілі ды нюхалі шаўкавісты ворс ка-рычневага драпу, заклапочана думалі і бедавалі — на гаспадара паліто аказалася завялікае. Старэйшы сын нясмела параіў перашыць.
I тут Юравец, які з-за ленасці не абмінуў ніводнай лужыны, а, пагаліўшыся ў нядзелю, па той прычыне не змываў з твару мыла, на сына вызверыўся:
— Здурэў хіба?! Псаваць так дарагую рэч?
Жонка падтрымала:
— Дальбо, грэх такое рэзаць! Давайце мне яго ў куфар!
Юраўцава сям'я яшчэ нейкі час цярпела нястачу: зімой сыны дзяліліся адным паўпальткам, дзяўчаты — мацерынай, з «мікалаеўскіх» часоў, бікешай, але памалу станавіліся на ногі. Дочкі пазнаходзілі мужоў, пажаніліся і хлопцы. Маладыя пакінулі вёску ды пераехалі ў горад. Да самай смерці стары пранасіў зашмальцаваную шынельку, а перасыпаны нафталінам і багульнікам пляменнікаў падарунак так і збуцвеў у куфры.
Эх, каб толькі такія людзі былі бяскрыўднымі і непрактычнымі дзівакамі!
Перад нямецка-польскай вайной у нашых Ліпніках баставалі лесарубы. Паліцыя загадала Юраўцу ехаць у лес ды вазіць на станцыю сосны. У той час, калі ні адзін яго сусед нават і не падумаў аб прадажніцтве, пакорны дзядзька ўлады паслухаўся.
60
Бясплатная павіннасць па ўпарадкаванні дарог у былой Заходняй Беларусі.
61
Адміністрацыйная адзінка (польск.)