Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ночы на Плябанскіх Млынах
Ночы на Плябанскіх Млынах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ночы на Плябанскіх Млынах

Электронная книга - «Ночы на Плябанскіх Млынах». Краткое содержание книги:

Ночы на Плябанскіх Млынах
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 31
Перейти на страницу:

Панас Панасавіч застаўся бедаваць, а я паціху сышоў… Дзякуй Богу, у мяне хапіла гумару ўсьміхнуцца над сітуацыяй… Хаця рана на самалюбстве аказалася балючай. З надзеяй на багатую спадчыну ці прэм’ерства ў вядомым тэатры я разьвітаўся… Затое валодаю італьянскай мовай і французскай барацьбой. Ня кажучы ўжо пра ўменьне цэліць у бляшаных качак.

Гісторыя, расказаная Уладам, прымусіла ўсіх шчыра расьсьмяяцца і на некаторы час забыцца на страхоцьці.

— А я думала, ты гэткі самазакаханы прэм’ер, — з нечаканай шчырасьцю прамовіла Зося. — Ведаеш, а ты, напэўна, больш спадабаўся б мне ў той час, калі быў наіўны і верыў у цуды.

Улад зьнямеў і адвярнуўся да вакна, відаць, каб ніхто не заўважыў, як чырвань кінулася да шчокаў… А Дарота з перабольшанай абыякавасьцю загаварыла, гладзячы тонкімі пальцамі звычайны парцалянавы кубак, нібы гэта было кацяня.

— А я бачыла цябе, Уладзе, у ролі Арыеля ў п’есе “Бура”… Гэта было… здорава.

Улад з уздыхам прамовіў:

— Было адзін раз. Захварэў выканаўца, вось мяне й апранулі ў залацісты парык ды белы хітон… Палову словаў ня ведаў, суфлёр ледзь не надарваўся, шэпчучы. Ну і арыя, вядома… Лепей ня згадваць.

— Ну чаму ты так пра сябе? – у голасе Дароты гучэў непадробны боль. – Я пасьля тры разы бегала на той жа сьпектакль, каб цябе ўбачыць. Але былі ўжо іншыя выканаўцы.

Зося фыркнула, як раззлаванае кацянё.

— Ну, Даротка, а я ўсё думала – чаму ты мяне на гэтае занудства цягаеш…

— Калі занудства – дык чаму не адмаўлялася? — Дарота падціснула вусны і ад гэтага яшчэ больш зрабілася падобнай да віктарыянскай класнай дамы.

— Чаму не адмовілася? – павольна перапытала Зося і мройна адкінулася ў крэсьле. – Таму што… таму што… я была дачкой швачкі, у якой твая маці замаўляла аксамітныя сукенкі і карункавыя блузкі, і без цябе патрапіць у тэатр, ды яшчэ ў партэр – гэта было мне не па грашах.

Дарота густа пачырванела.

— Зося… Хіба між намі калі-небудзь узьнікалі такія… пытаньні? Як сёньня кажуць – класавыя? Ды мне ніколі ў галаву не прыходзіла, што я ў нечым… іншая…

— А шкада, што не прыходзіла, — у голасе Зосі раптам загучэла нешта жорсткае. – А вось мне даводзілася часта думаць пра падобныя рэчы… Напрыклад, каб ніхто ў класе не заўважыў, што ў мяне адзінай ня тонкія, шаўковыя, як у вас, а старыя вязаныя панчохі.

— Дзяўчаты, не сварыцеся, – умяшаўся пан Беларэцкі. Але тут жа падаў голас Ной.

— А нікуды ад класавых пытаньняў не падзенешся. Таму што рэвалюцыя ўсіх зраўняе. І тым, хто мусіць нешта страціць, цяжэй за іншых… Параю адно: ня варта шкадаваць таго, што было.

Дарота прагаварыла.

— Хіба мне шкада? Калі б тут зладзілі нешта вартае, ды дзеля беларускай справы… Я б з радасьцю сама аддала гэты дом. Але ж тут будзе нейкая чарговая ўправа.

— Ня “нейкая”, а камітэт па справах адукацыі! – з выклікам прагаварыла Зося. Улад выказаў агульнае зьдзіўленьне:

— А ты адкуль ведаеш? Працаваць там, ці што, зьбіраешся?

— А чаму б і не? – Зося агледзела ўсіх зялёнымі дзёрзкімі вачыма. Пан Беларэцкі павольна прагаварыў:

— А яна ўжо згадзілася на гэтую працу… Праўда, Зося?

У доме на хвілю запанавала маўчаньне.

— Ну і што?

Вусны Дароты дрыжэлі.

— Я ня маю права цябе дакараць..

Зося горда ўскінула галаву, яе валасы нібыта іскрыліся рудым агнём.

— Дакараць? За што? За тое, што я зьбіраюся працаваць дзеля асьветы свайго народу? Вы тут, як сьлепакі, спалохаліся першага халоднага вятрыска. Калі адбываюцца перамены – гэта заўсёды пакутліва, але калі ня зломіцца вонкавая, цьвёрдая абалонка – не пакажацца жывое, датклівае цела часу. Трэба толькі перацярпець боль. Колькі мы марылі пра рэвалюцыю? І вось – мары, вашыя ж мары, збываюцца. Ствараецца акадэмія… Доўнар-Запольскі, Карскі, Лёсік, Ігнатоўскі – яны ж зусім розныя, з рознымі перакананьнямі. Але працуюць разам, на стварэньне Беларусі. Вам, пан Беларэцкі, варта стаць побач з імі. Улад, замест таго, каб удаваць рамантычную расчараванасьць, прасіўся б у трупу Галубка. Вядома, ролю Гамлета табе там не дадуць. Але гэта беларускі тэатр!

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)