Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ночы на Плябанскіх Млынах
Ночы на Плябанскіх Млынах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ночы на Плябанскіх Млынах

Электронная книга - «Ночы на Плябанскіх Млынах». Краткое содержание книги:

Ночы на Плябанскіх Млынах
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 31
Перейти на страницу:

Я паддаў тэмпераменту. Мой Гамлет насіўся па сцэне, як прывід у “чароўным ліхтары”. Усе прыдуманыя перад люстэркам паставы, узмахі і ўзьвівы – фортэ, фортэ, фартысіма! Стары пень сядзеў у крэсьле, нібыта праглынуўшы пожаг, яго вочы глядзелі проста наперад, не міргаючы, нібыта ён паказваў, што ня хоча мяне бачыць. Між тым старую пані так праняло, што яна аж заплакала, панурыўшы галаву. Яе рыданьні дадалі мне сілаў. Я ўскінуў рукі і загаласіў:

“Я яе любіў, як сорак тысячаў братоў!”

І мае намаганьні займелі нарэшце плён. У вачах старога палыхнуў сапраўдны агонь. Маўклівы дасюль крытык затросься, затузаўся, ускочыў з месца і пачаў нешта выкрыкваць па-італьянску, жэстыкулюючы рукамі ня горш за майго Гамлета. Астатнія таксама паўскоквалі, неяк дзіўна зашумелі…

Зараз жа на сцэну ўскочыў вусаты, яго твар сьвяціўся ад радасьці. Ён схапіў мяне за плечы і літаральна выштурхнуў за кулісы.

— Грацыё, грацыё… — прыгаворваў ён з непадробным пачуцьцём. – Вы – грандыёзо! Вялікі артыст! Мы вам так удзячныя! Ваша ігра — сапраўдны цуд. Вы ўвойдзеце ў гісторыю тэатру!

Я пачуваўся агаломшаным і шчасьлівым. Вусаты правёў мяне ў грымёрку, дапамог пераапрануцца – ён, гэты важны, выкшталцоны пан, падаваў мне мой зношаны пінжак, як прыслуга! Мяне пасадзілі ў той самы экіпаж і зноў папрасілі пакуль нікому не расказваць пра начны сьпектакль, маўляў, іначай я сапсую свой лёс, які абяцае быць бліскучым.

Ужо пад’язджаючы да дому, я агледзеўся, што ў маёй кішэні – капэрта з двума сотнямі рублёў.

На наступны дзень маё захапленьне ўласным посьпехам прыгасла, і ў галаву палезла зусім іншае. Падрабязнасьці прыгоды здаваліся ўсё больш і больш дзіўнымі. Хто была тая маладая італьянка, чаму ўстрывожаная і заплаканая? Можа, старэча — ейны нялюбы муж, і яна спадзявалася расчуліць яго ўзьнёслымі словамі Шэксьпіра? А можа быць, я патрэбны, каб выканаць ролю чыйгосьці двайніка? Нашчадка знакамітага роду, дафіна, інфанта ці як там яшчэ? Я быў пэўны, што прыгода будзе мець працяг. Можа, запросяць на першыя ролі ў які-небудзь знакаміты тэатр? Таемна выкрадуць? Або… Ня стану ўтойваць, уяўленьне малявала салодкія рамантычныя сітуацыі, у якіх адну з галоўных роляў выконвала тая, што назвала мяне сьмешным словам “рагацца”. Я захоўваў таямніцу, але пачаў вучыць італьянскую, а заадно заняўся французскай барацьбой і бегаў у цір у Губернатарскім садзе, так што кожная бляшаная качка ў тым ціры мае на сабе выбоіны ад маіх шрацінак.

Прайшло тры месяцы. Я па-ранейшаму распавядаў дацкаму прынцу пра зьяўленьне прывіду старога караля і сустракаў у гурце пейзан пераможнага герцага. Аднойчы, калі я прыйшоў у тэатр, рудзенькая субрэтка, мадэмуазэль Ніні, альбо проста Нінка, папярэдзіла: “Рэжысёр ізноў у жалобе… Пастарайся не трапляцца яму на вочы з вясёлай фізіяноміяй”. Сапраўды, на лацкане пінжака пана Рэўзара ў чарговы раз красаваўся чорны бант. Трэба патлумачыць гэтую традыцыю нашай трупы. Пан Рэўзар зьяўляўся ў жалобе са страшнаватай рэгулярнасьцю. Напачатку я думаў, што ў пана часта паміраюць родзічы. Але старажылы патлумачылі, што калі памірае якісьці вялікі артыст, пан Рэўзар лічыць сваім абавязкам спраўджваць па ім асабістую жалобу. І гора таму, хто не адгукнецца спачуваньнем.

Таму цяпер, пачуўшы пра жалобную стужку на рукаве Рэўзара, я пабег да Панаса Панасавіча, памочніка рэжысёра, які кінуў выгодную кар’еру адваката дзеля вар’яцкай службы ў тэатры, быў чалавек добры і незвычайнай эрудыцыі, і стаў яго распытваць, хто з тытанаў на гэты раз атрымаў ангажэмент на нябёсныя ролі… Пачуўшы прозьвішча – італьянскі трагік М* — зьбянтэжыўся… Панас Панасавіч, адданы Мельпамене аж да прыгоннага стану, зразумеў мае ваганьні і ўскіпеў, як зялёная гарбата. Як я магу ня ведаць геніяльнага артыста! Я пакорліва папрасіў прасьвятленьня…

— Трагік М* дзесяць гадоў як пакінуў сцэну, — пачаў расповед Панас Панасавіч з непадробным імпэтам і піетэтам. — Сярод ягоных роляў – і Атэла, і Радрыга, і Дон Карлас… Але самая ўлюбёная роля, якая прынесла яму славу – Гамлет. Кажуць, ён усё жыцьцё адточваў яе, нешта мяняў, дадаваў… Пан Рэўзар, шчасьліўчык, бачыў яго ў гэтым сьпектаклі. Мне не давялося… Бедны, бедны М*… Так, юнача, артыст павінен плаціць высокую цану за сваё натхненьне. Багі не даруюць тым, хто прамаўляе іх словамі на зямлі. Не хацелася б мне пра гэта распавядаць… Вялікія сьвету гэтага мусяць заставацца ў памяці нашай у бляску і велічы. Але… Што ж, табе карысна ведаць… У апошнія гады ў М* разьвілася нярвовая хвароба. Нешта накшталт каталепсіі. Ён нечакана ўпадаў у паралюш, рабіўся, як лялька… І ніякія дактары не маглі вывесьці яго з гэтага стану. Але аднойчы знайшлі рэцэпт: аказваецца, М* магло прывесьці да прытомнасьці сузіраньне сьпектаклю “Гамлет”… Але толькі тады, калі яго ўлюбёную ролю асабліва пагана выконвалі. Праўда, з цягам часу гэта дзейнічала ўсё слабей. Жонка і дачка, апошняя, дарэчы, сама цудоўная актрыса, да якіх толькі дактароў не зьвярталіся. Кажуць, незадоўга да сьмерці вазілі хворага, нягледзячы на ваенныя падзеі, у Маскву. Напэўна, і праз Менск праязджалі. Эх, каб я пра гэта ў час даведаўся – паглядзець на вялікага М*!

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)