Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 198
Перейти на страницу:

Езуіцкі збор рэдкасцей меў мноства мастацкіх вырабаў з каштоўных камянёў каралу і бурштыну. Ад выгляду ўсіх гэтых табакерак, пячатак, мазаік, кубкаўразбягалісявочы. Захапленне ў гасцей выклікалі зробленыя са слановай косці партрэт Кацярыны Вялікай у срэбнай асадзе і яйка з мініяцюрнымі шахматамі, шашкамі і кеглямі. Сем ёмістых скрынак займала нумізматычная калекцыя. Дадайце сюды археалагічныя знаходкі, кітайскі посуд, біўні мамантаў, зброю розных плямёнаў і народаў рукапісы старажытных актаў велізарную калекцыю ракавін… Адметнасцю Полацкага музея была прызначаная для заняткаў маляваннем зала архітэктонікі з унікальным зборам копій і мадэляў старажытных будынкаў, мастоў калонаў.

Прайшоўшыся па залах музея, пабудаванага па тыпу кунсткамеры і адчыненага ў 1787 годзе, затрымаемся ў карціннай галерэі. Яе, як і музей, таксама стварыў Габрыэль Грубэр. Ад напісаных на дрэве карцін Рубенса «Смерць Архімеда» і «Пошукі Архімедавай магілы» пяройдзем да вельмі добрых копіяў з Рафаэля і Тыцыяна. На процілеглай сцяне цэлы шыхт партрэтаў еўрапейскіхманархаў побач з якімідзеячы Рэфармацыі Марцін Лютэр і Жан Кальвін. Скульптуры, дзве тысячы гравюраў Некалькі вялікіх палотнаў самога Грубэра, майстра перспектывы і аўтара вельмі прафесійных фрэскавых размалёвак музейных сценаў Мастацкі летапіс калегіума ў выглядзе дзесяткаў выяваў вядомых педагогаў і выпускнікоў Адзін з гэтых партрэтаў — магістра архітэктуры і жывапісу Язэпа Прозара— захоўваецца сёння ў Маскве, другі — прафесара старажытных усходніх моваў Міхала Квіена — у калекцыі Беларускага мастацкага музея.

Яны могуць належаць пэндзлю мастака I. Дарэці, які працаваў у Полацку ў 60-я гады XVIII стагоддзя.

Можа, нам пашанцуе, і каля выхаду з галерэі, побач з трыма драўлянымі манекенамі ў рыцарскіх панцырах, мы сустрэнемся з маэстрам Грубэрам. «У гэтай прыгорбленай постаці, — пісаў пра яго сучаснік, — з вялізнай, зусім непрапарцыйнай малому целу і завостранай уверсе галавой змяшчаліся розум і талент дэмана і найзлейшае сэрца; у заўсёды апушчаных долу вачах блйпчэла нейкае злавеснае святло; сціплая і як быццам нясмелая хада хавала самыя ганарлівыя і дзёрзкія планы дупіы».

Аўтар партрэта відавочна не належаў да Гру бэравых сяброў, але ў тым, што да розуму і дзёрзкасці планаў не памыляўся.

Здаецца, нельга знайсці такую галіну навукі ці мастацтва, у якой прырода не надзяліла б прафесара талентам. Матэматык, гісторык, хімік, музыка, медык, кандытар… Жывапісец і спрактыкаваны гравёр з цвёрдай рукой, ад якога атрымаў першыя ўрокі майстэрства Фёдар Талстой. Мовазнаўца, што вольна валодаў лацінай, італьянскай, французскай, нямецкай, польскай, расійскай і беларускай мовамі. Такая універсальнасць спрыяла Грубэрупалітыку. Калі расійскі трон заняў Павел I, дзвюх думак наконт таго, хто паедзе з місіяй да новага імператара, у Полацку не ўзнікла.

Айцец Габрыэль адразу займеў уплывовыя знаёмствы ў найвышэйшых сталічных колах. Аднойчы, калі ўсе прыдворныя медыкі распісаліся ў бяссіллі, ён вылечыў імператрыцу Марыю Фёдараўну ад зубнога болю. Павел узнагародзіў Грубэра ордэнам, але той сціпла адмовіўся, растлумачыўшы, што статут Таварыства Ісуса не дазваляе прымаць свецкія ўзнагароды, а абавязвае служыць валадарам толькі дзеля славы Божай.

Уражаны адукаванасцю полацкага прафесара імператар з прыемнасцю бавіў з ім вечары. Неяк Павел паскардзіўся, што ў сталіцы ніхто не ўмее гатаваць такі смачны шакалад, які ён піў некалі ў італьянскім езуіцкім кляштары. Грубэр прапанаваў свае паслугі, i, пакаштаваўшы напой, цар пацвердзіў: у Італіі яго частавалі дакладна такім.

Прафесар атрымаў дазвол наведваць імператара ў любы час і заходзіць у кабінет без дакладу. Пад уплывам Грубэра Павел I у 1801 годзе дабіўся ад Ватыкана афідыйнага прызнання езуіцкага ордэна ў Расійскай імперыі. Пра давераную асобу цара дачуўся Напалеон. Ён наладзіў з прафесарам таемнае ліставанне, маючы на мэце разарваць хаўрус СанктПецярбурга з Лонданам. Неўзабаве расійскія газеты ўзяліся ганіць усё англійскае. Справа йпла так паспяхова, што быў спалены ўвесь наклад выдадзенага ў полацкай езуіцкай друкарні календара на 1800 год, куды трапіў ухвальны артыкул пра брытанскі каралеўскі флот.

1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)