Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Ці бачыў калінебудзь горад у сваёй гісторыі столькі бліскуча адукаваных талентаў? Сюды ехалі літаратары, мастакі, медыкі, бібліяфілы і гісторыкі, хімікі і астраномы. На полацкіх пляцах і вуліцах, у калідорах і залах калегіума гаварылі тады на добрым дзесятку еўрапейскіх моваў Аднак, паводле старога ордэнскага правіла, усе іншаземцы, нават вельмі старыя, вучылі мову народа, сярод якога пасяліліся.
Полацк перажываў новы ўзлёт. На нейкі час ён стаў адной з інтэлектуальных сталіц Еўропы, што спрыяла ўздыму калегіума (напрыканцы стагоддзя ў ім было трыста студэнтаў) і ўсёй адукацыйнай справы ў Беларусі. Праграма 1796 года сведчыць, што студэнты езуіцкіх калегіумаў, апрача ранейшых дысцыплін, вывучалі беларускую, расійскую, французскую і нямецкую мовы, агульную гісторыю, фізічную і палітычную геаграфію, алгебру, тэарэтычную і практычную механіку і гідраўліку, цывільную і вайсковую архітэктуру, тэорыю жывапісу, балістыку, піратэхніку і розныя рамёствы. На філасофскім курсе выкладаліся этыка і псіхалогія, логіка, анталогія (вучэнне пра быццё), этыялогія (медычная навука аб прычынах і ўмовах узнікнення хваробаў), касмалогія, астраномія, эксперыментальная фізіка, оптыка, найвышэйшая матэматыка.
У вольны ад ачмурэння народных масаў час рэктар калегіума, а потым і генерал ордэна Габрыэль Лянкевіч папаўняў бібліятэку, набыў у астранамічны кабінет тэлескоп і збор рукапісаў астранома з еўрапейскім імем Хрыстафора Эрмарта. У параўнанні з езуіцкімі школамі навучальныя ўстановы імперыі былі настолькі прымітыўныя, што расійская знаць, каб даць дзецям прыстойную адукацыю, часта прывозіла іх у Беларусь.
Імператар Павел у дачыненнях з полацкімі езуітамі браў прыклад з маці. Гэтым часам генералам быў Францішак Каро, аднак у сапраўднасці кіраваў ордэнам славенец з паходжання Габрыэль Грубэр, асоба, выдатная ў полацкай гісторыі і прыкметная ў гісторыі сусветнай.
Горад яго дзяцінства — Вена, год нараджэння — 1740-ы. У дваццаць пяць гадоў Габрыэль уступіў у Таварыства Ісуса і рыхтаваў сябе да місіянерскай працы ў Кітаі. Забарона дзейнасці ордэна змусіла змяніць планы і ў 1784 годзе з’явіцца ў Полацку.
Спачатку ён выкладаў у калегіуме матэматыку, механіку, эксперыментальную фізіку, маляванне і архітэктуру ды рупліва абсталёўваў кабінеты і аўдыторыі ўсім неабходным — для заняткаўідлятаго, кабуразіцьлюбогагосця. Частку прыладаў прывезлі з замежжа, болыпасць зрабілі ў полацкіх майстэрнях, прычым аўтарам шматлікіх вынаходак быў сам Грубэр. У астранамічнай зале, напрыклад, знаходзіўся тэлескоп даўжынёю восем футаў[19] і яшчэ тры рэфлектарныя тэлескопы, барометры, тэадаліты, экватарыялы, секстанты, квадранты, тры астранамічныя гадзіннікі, нябесны і зямны глобусы. Калекцыя мінералагічнага кабінета зрабіла б гонар любому універсітэту: алмазы, рубіны, смарагды, сапфіры, гранаты, тапазы, узоры глебы, руды і металаў, залатыя, плацінавыя і срэбныя самародкі. У фізічным кабінеце стаялі тры электрычныя машыны і электрафор болей за шэсць футаў у дыяметры.
Нагадаю, што яшчэ ідзе XVIII стагоддзе.
Вучоныя майстры захапляліся рознымі аптычнымі і механічнымі эфектамі. Непадрыхтаванаму наведніку калегіума здавалася, што ён трапіў у сапраўднае царствадзівосаў Зірнуўшы ва ўштукаванае ў вакно ўвагнутае люстэрка, можна было ўбачыць самога сябе на крыжы над званіцаю базылянскага кляштара. Па залах ездзіў у калясцы Купідон, у краме гандляваў купецробат — яшчэ адзін твор полацкіх механікаў Пра галоўнае калегіумнае дзіва паведамляе том III «Жйвопйсной России»: «Чудовищною редкостью, приводившею в восторг и трепетное любопытство, служило колоссальная говорящая человеческая голова. Высоко в стене, почтй под потолком, вделана была голова старца с длйннымй седымй волосамй.
Подвижная, c глазами, принимавшими разные выражения, и, главное, говорящая на всех употребительных языках, голова эта, понятно, приводила в недоумение, восторг и в то же время возбуждала страх. Иезуит, сопровождавший посетителей музея, приглашал их задавать какие угодно и на каком угодно языке вопросы. Голова немедленно отвечала внятно, громко, логично, с полным знанием обстоятельств и обстановки спрашивавшего, так что тот приходил просто в ужас».
19
Фут роўны 30,48 см.