Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 260
Перейти на страницу:

Пасярод кухні стаяў камлюкаваты чалавек у бейсболцы з накіраваным на яго пісталетам.

— Чашкоў? — рыкнуў ён сьцішаным басам.

— Я?

— Ты, ты!

— Які Чашкоў? Я Чарняк.

— Дакумант!

— Які дакумант?

— Пашпарт. Пашпарт!

Стараючыся адолець зьнянацкі спалох, Чарняк марудзіў, не разумеючы, што адбываецца. Ці гэта жарт? Ці каму што мярзотнае ўзбрыло ў галаву? Але чалавек чакаў, шырока расставіўшы ногі ў разлапістых красоўках «Рэбек» ня меней, чым сорак чацьвёртага памеру. Стаяў якраз пад лямпачкай, і даўгі казырок ад бейсболкі клаў глухі цень на яго грубы квадратны твар. Вачэй было ня згледзець, ды Чарняк і не хацеў у іх зазіраць, не чакаючы там убачыць нічога добрага. Грувасткі пісталет з даўгім глушыльнікам на канцы быў па-ранейшаму скіраваны ў ягоныя грудзі.

— Пашпарт, кажу!

— Дык пашпарт там, у пінжаку…

Чарняк пралепятаў тое чужым і агідным для самога голасам, усё думаючы бязглузда жахлівае: кілер! Тады ён прапаў… А той выразна гэтак кіўнуў глушыльнікам у бок прыхожай — да вешалкі, і Чарняк бокам боязна скіраваў туды. Кілер ступіў сьледам. Пакуль ён з фужэрам у руцэ поркаўся ў кішэнях, шукаючы пашпарт, кілер сігануў да дзьвярэй і вылузнуў з замка ключы. У дрыготкай руцэ Чарняк працягнуў яму пашпарт.

— Разгарні!

Ён разгарнуў, сунуў блізка да твару — маўляў, чытай. Бачыш: я Чарняк Павел Іванавіч, тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят трэцяга года нараджэньня, напісана ясна і выразна, думаў ён. Кілер прачытаў і апусьціў пісталет.

— Ч-чорт!..

Здаецца, абодвум стала зразумела — выйшла памылка. Чарняк упершыню за час гэтай сустрэчы выдыхнуў з грудзей агорклае паветра — ну і ну! Што далей? Але добра, што ён Чарняк, а не Чашкоў, кватэра якога месьцілася за ягонай сьцяной, у суседнім пад’езьдзе. З фасаднай сьцяны іхнія балконы былі поруч, часам у летнія дні яны нават перагаворваліся там здаля. Так што наблытаў, шаноўны спадар кілер, думаў Чарняк, стоячы перад заклапочаным начным госьцем. Квадратны твар таго перасмыкнуўся.

— Дзе тэлефон?

— Во побач, за шафай, — паказаў Чарняк.

Ён адчуў сябе трохі сьмялей, першы спалох мінаўся — сьцяміў, што ў гэтай непрыемнай гісторыі ён — чалавек выпадковы. Так што… Падумалася, госьць будзе кудысь тэлефанаваць, а той падышоў да тэлефона і, тузануўшы за провад, выдраў яго з разеткі. То было горш — нешта ўскладнялася…

Мусіць, каб не стаяць у прыхожай, кілер кіўнуў на дзьверы, і яны абодва мусілі зайсьці на кухню. Там кілер дастаў з нутраной кішэні курткі мабільны тэлефон з куртаценькай антэнай, аднаруч набраў нейкі нумар. Але нумар не азваўся, і кілер вылаяўся.

— Няўвязка? — спачувальна папытаўся Чарняк, як мага стараючыся захаваць спакой. Не адказаўшы, кілер зноў набраў нумар, і зноў там быў маўчок. Тады ён прысеў на табурэт, маларухавым позіркам акінуў непрыбраны стол.

— «Пльзеньскае»? Багата жывеш.

Агледзеўшы этыкетку, закінуў бутэльку і нетаропка выжлукціў палову. Чарняк стаяў сярод кухні і думаў, што нейкая халера дзесь не заладзілася, і ня ведаў спачуваць ці палохацца з тае нагоды. Найлепш, канешне, было б што-небудзь зрабіць. Але што? Выскачыць з кватэры ён ужо ня мог, патэлефанаваць таксама. Ён толькі чакаў, скоса пазіраючы на няўклюдны пісталет з таўстым глушыльнікам на канцы, што ляжаў у таго на каленях. «Магнум» — вызначыў Чарняк. Нядаўна ў нейкім галівудскім баявіку бачыў менавіта такі пісталет, гэтак названы адным з герояў.

— Наблыталі падонкі. А ты іспалняй! Крэціны… — бурчэў кілер і падняў на гаспадара сурова насуплены твар.

— Што — адзін жывеш?

— У дадзены момант так. Жонка ў ад’езьдзе.

— На курорце?

— На вёсцы ў старых. Бульбу капае.

— Бульбу…

Кілер штось думаў ці ўспамінаў, можа. Ягоны бязлобы твар, заценены даўгім казырком бейсболкі, здаваўся змрочна-пагрозьлівым. Але быццам ня злым, і тое абнадзейвала Чарняка. Ён азірнуўся на адчыненыя ў лоджыю дзьверы і падумаў: адкуль гэты д’ябал узяўся? Насупраць перад домам расьлі высокія таполі, але ж ня з іх ён узьлез на сёмы паверх. Значыць, з даху. Во гэта скалалаз!

1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)