Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 ... 260
Перейти на страницу:

Але на яго пытаньні адказаць не было каму, і Макарэвіч, каб ня зябнуць на ветры, пачаў хадзіць па пагорку, увесь аддаўшыся слыху. Асабліва як сьцямнела. Усё ж ноччу галоўная ўвага падала на слых, зрок уначы быў без патрэбы. Ён сваё адрабіў за дзень і начы ягоныя паслугі былі бескарысныя. А то і шкодныя. Увесь час штось здавалася на дарозе, быццам там хто ідзе, нібыта спыніўся, чакае. Нейкія невыразныя цені плывуць па полі. I нават хтось выразна варушыцца за крайняй хваінай. Але ўсё тое толькі здавалася, каб ашукаць уяўленьне. Макарэвіч гэту асаблівасьць начной псіхікі ўжо ведаў і разумеў: нічога там не было — ні ценяў, ні падазронага варушэньня. Хаця ад усьведамленьня таго не рабілася лягчэй. Усё роўна было трывожна.

Ён стаяў, узіраўся, асьцярожна, амаль нячутна ступаў па траве між хвоек і слухаў, слухаў… Чамусьці менавіта ноччу лезьлі аднекуль падазроныя гукі — быццам дзесьці за лесам загуў рухавік аўтамабіля, але пагудзеў нядоўга і змоўк. Затым данёсься далёкі, незразумелы крык — птушкі ці чалавека. Ці, можа, каманда. Аднойчы далёка ў лесе бухнулі два стрэлы запар. Ён напружана і доўга чакаў працягу страляніны, але болей яе не было чутна, — значыць, то былі выпадковыя стрэлы. А можа, усё тое яму здалося?..

Пад ранак спакутаваны ад сьцюжы і бяссоннай начы, ён пачаў думаць: ці не забыліся на яго там? Або знарок кінулі з нейкаю незразумелай мэтай? Можа, плюнуць на ўсё і пайсьці? I ўсё ж кінуць дазор ён не адважваўся. Тое, што магло здарыцца пасьля, было страшней за яго начныя страхі. Гэта Макарэвіч ведаў з вопыту некаторых. Але і недарэчна было зрабіць, як сабака, які застаўся пільнаваць пастухову бурку, калі пастух пайшоў за атарай. Пастух вярнуўся да вогнішча толькі вясной і знайшоў поруч з буркай шкілет сабакі. Усё ж ён — не сабака.

Калі разьвіднела, моца яго скончылася. Хай будзе, што будзе — ён пойдзе да ўсіх. Бо — чаму не мяняюць? Ці там што здарылася? Ці іх падстрэлілі па дарозе адсюль — узводнага і Махно? Але ж быў яшчэ Доўжык, хіба і ён забыўся пра свайго забытага напарніка?

— Чаму не зьмянілі? — чужым ад крыўды голасам запытаў Макарэвіч.

Узводны быццам шчыра зьдзівіўся.

— Да? Не зьмянілі? Я ж сказаў… Сказаў Доўжыку — зьняць дазор. Там болей ня трэба, камандзір загадаў. Дзе Доўжык? Доўжыка — да мяне!

Штосьці, аднак, фалынывае чулася ў голасе ўзводнага, у яго нязвыклай, амаль вінаватай інтанацыі. I Макарэвіч ня мог паверыць, што Доўжык забыўся перадаць загад камандзіра. Але дзе Доўжык?

— Дзе Доўжык? Паклічце Доўжыка…

Узводны і яшчэ гаманіў у будане і за буданамі, пасылаў кагось па пошукі Доўжыка. Але Доўжыка не было, і ніхто ня бачыў яго. Макарэвічу стала і зусім трывожна; ягоныя начныя перажываньні зусім адляцелі прэч перад загадкавым благім прадчуваньнем.

Да канца сышданку Доўжык не паявіўся.

Макарэвіч зноў пазьней за ўсіх атрымаў паўкацялка халоднай гарохаўкі, як аб’явілі пастраеньне. Ён думаў, што на пастраеньні ўжо ён убачыць Доўжыка. Але таго не было і на пастраеньні. Як і мінулы раз, Макарэвіч знарок стаў на левым фланзе. Каманды пакуль што не падавалі. Наперадзе, на палянцы з некалькімі камандзірамі стаяў узводны — штось там абмяркоўвалі, і Макарэвіч меркаваў-думаў. Зрэшты, меркаваў пра кепскае…

Але во зводдаль між рэдкіх хвояў паявіўся камандзір. Як заўжды, разам з сваім цемнатварым Махно і двума ардынарцамі пад’ехаў конна з левага фланга. Ротны, былы сельскі настаўнік, глухаватым, зусім не камандзірскім голасам падаў каманду, строй не адразу, але ўсё ж прыкметна прыціх, падраўняўся шэраг. Якраз перад тым месцам, дзе стаяў Макарэвіч, камандзір спыніў каня і спрытна, у два прыёмы саскочыў. Гэта ў яго кожны раз атрымлівалася прыгожа, недарма да вайны ён служыў у кавалерыі і «алюр тры крыжы» было яго любімым прыслоўем. Асабліва калі ён быў пад мухай, а пад мухай ён быў нярэдка. Выняўшы з страмёна правую нагу, ён імклівым узмахам перакідваў яе цераз конскі круп і, не дапяўшы долу, лёгка вымаў левую. Менавіта ў такі момант Макарэвіч міжволі ахнуў — з-пад доўгай палы камандзіравага шыняля мільганула знаёмая, матава наваксаваная халява з раменьчыкамі пад каленам. У Макарэвічавай галаве раптам мільганула здагадка, ад якой сьцямнеў сьвет.

1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)