Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 260
Перейти на страницу:

— Лізюкова? — здагадаўся Макарэвіч.

— Ну. Камандзір уручыў. Лізюкову аўтамат далі.

— А што — Лізюкова таксама правяралі? — зьдзівіўся Макарэвіч.

— Хто знае? Можа быць, — сказаў Доўжык, чагось, аднак, не дагаворваючы.

Макарэвіч маўчаў. Ён ня ведаў, як да таго аднесьціся. Усё ж, відаць, трэба мець моцныя нервы, каб забіць настаўніцу, хаця і нямецкую прыслужніцу. Можа быць, думаючы пра тое ж, Доўжык сказаў:

— А наогул — паскудная справа!..

— Мабыць, так, — пагадзіўся Макарэвіч. — Асабліва калі настаўніца была добрая. А як жа друг твой?

— Колька? Колька ўцёк.

— Як — уцёк?

— Струсіў, мабыць. Яшчэ прыйдзецца шукаць. Добра, калі дома паявіцца. А то ў паліцыю ўскочыць?

Яны прымоўклі. Абодвум стала чамусьці няёмка, асабліва Макарэвічу. Доўжык зноў разгарнуў кніжку, рабіў выгляд, што чытае. Але наўрад ці чытаў, усё часьцей пазіраў на поле. Дачакаўшыся, калі ён перагорне старонку, Макарэвіч спытаўся:

— Што ты чытаеш?

— Знаеш, цікавая кніжка, шкада, раней не чытаў. «Амок» Янкі Маўра, — сказаў ён, раптам прасьвятлеўшы тварам амаль ад дзіцячай усьмешкі. — Была калісьці ў мяне мара: зрабіцца мараком і аб’ехаць вакол сьвету. Цікава было б, як думаеш?

— Мабыць, цікава.

— Ужо не аб’едзеш! Вайна. Цяпер хоць пачытаць пра далёкія краіны. Ды ты ня надта ўзірайся туды — нічога там няма. Гэта вёска пустая, паліцыя ў Грабянюках, праз дванаццаць кіламетраў. А камандзір наш — бздун, — казаў Доўжык, расьцягнуўшыся на траве. Пасьля перавярнуўся ніц і, паўзіраўшыся ў поле, сказаў: — Там вёска мая.

— Дзе?

— А там за Вязавічамі. Сьпярша будзе паваротка на возера, пасьля трэба пераехаць ляском і — Малыя Доўжыкі. А я — Доўжык з Малых Доўжыкаў, — скончыў ён, відаць, улюбёнай сваёй прымаўкай. Мабыць, адчуўшы некаторае недаўменьне напарніка, патлумачыў: — Гэта мой дзед так рэкамендаваўся. Паехаў у Піцер без дакументаў, без знаёмых, ну, і зьвяртаючыся да гарадавога ці там дваравога, перш-наперш казаў: — Я — Доўжык з Малых Доўжыкаў. I вельмі дзівіўся, што тыя нс разумелі. Пасьля дома жартаваў: дужа цёмны народ! Ня ведаюць, дзе Доўжыкі. У нас хоць мальца запытай, кожны скажа: там Доўжыкі, дзе Доўжыкі жывуць. У нас жа ўсе Доўжыкі.

1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)