Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 179
Перейти на страницу:

Праз хвіліну яна ўбачыць яго, ляжачага, у акрываўленых бінтах… Божа, Божа… Ён павінен жыць, ён не памрэ, можа, жанчына, якая званіла, перабольшыла, жанчыны так часта перабольшваюць, можа, рана не такая небяспечная?.. Яна будзе яго даглядаць дзень і ноч… Цяпер нават Аліцыя не здолее адштурхнуць яе ад яго… Толькі б доктара ўжо выклікалі…

Юлька пастукала другі раз, ужо мацней і даўжэй, бо дарагая кожная хвіліна, а яны не адчыняюць…

За дзвярыма пачулася шлёпанне і рыпучы голас, той самы, што па тэлефоне:

— Хто там?

— Гэта я, вы мне званілі, адчыніце, калі ласка.

Дзверы адкрыліся, і Юлька ўбачыла за імі мажную сівеючую жанчыну ў заплямленым попельным халаце.

— Калі ласка.

— Дзе ён? — схапіла яе за руку Юлька. — Доктар быў?..

Жанчына замкнула дзверы і павярнула ключ у замку, пасля чаго схавала яго ў кішэню халата.

— Дзе ён? — непакоілася Юлька.

— Ой-ей, зараз, чаго вы так спяшаецеся, цягнік не адыходзіць. Пачакайце тут.

Гаспадыня знікла ў глыбіні суседняга цёмнага пакоя.

Юлька агледзелася: яна знаходзілася ў даволі вялікай кухні. Пліта была застаўлена закуранымі рондалямі, стол накрыты старой зялёнай цыратай, некалькі зэдлікаў з непафарбаванага дрэва і крывы жалезны ложак у куце — вось усё, на чым затрымліваўся погляд у гэтым даўно не мытым і не беленым памяшканні, перапоўненым густым, цяжкім паветрам, у якім змяшаўся смурод цвілі з рэзкім пахам карболкі.

Акно з цьмянымі шыбамі выходзіла на сляпую сцяну суседняй камяніцы. На падаконніку стаяла некалькі дзясяткаў бутэлек з-пад гарэлкі і ляжалі брудныя акрываўленыя лахманы.

У суседнім цёмным пакоі, аддзеленым пакрывалам з яркага зялёнага паркалю, панавала поўная цішыня. У кватэры павінен быў быць яшчэ адзін пакой, і адтуль даносіўся прыглушаны адгалосак нібыта спрэчкі. Нізкі мужчынскі голас змяняўся жаночым скрыпучым сапрана, але Юлька не магла адрозніць асобных слоў.

«Там, відаць, ляжыць пан Янэк, — думала яна, — а гэта голас доктара і гэтай бабы».

Раптам з цёмнай нішы пачуўся пранізлівы жаночы стогн і крык:

— Я, відаць, старая ты ведзьма, сканаю ад гэтых боляў… Ты мне, напэўна, там усе кішкі павыцягвала… Ой… ой… ой-ей…

У гэты момант аддаленыя дзверы з шумам адчыніліся і ў нішу ўвайшла ўладальніца кватэры:

— Ціха, ліха на цябе! — крыкнула яна. — Што ты ныеш! За твае паршывыя трыццаць злотых табе, можа, яшчэ на гармоніку вальс сыграць?!

— Дык баліць жа…

Юлька з жахам выслухала гэтую размову, інстынктыўна адступаючы аж да выхаду. Яна не магла зразумець, дзе знаходзіцца і навошта сюды прывязуць параненага пана Янка.

У гэты час у кухню ўвайшла жанчына ў халаце і, акінуўшы Юльку дапытлівым позіркам, спыталася:

— А што ж гэта вы стаіце? Сядайце.

— Я, я хацела ўбачыць пана Вінклера. Ці яшчэ нельга?..

— Не спяшайцеся. Яго яшчэ няма.

— Як гэта, няма?

— Ой-ей, якая вы цікаўная! Няма, але хутка будзе. Сядайце ж.

Жанчына нядбайна пхнула крэсла ў бок Юлькі.

— Я не хачу. Скажыце мне, калі ласка, дзе пан Вінклер, — пачала непакоіцца Юлька.

— Я ж кажу, прыйдзе, — амаль крыкнула на яе баба.

— Значыць, ён можа хадзіць? Ён не надта цяжка паранены?..

Старая хацела пра нешта даведацца, але ў гэты момант з-за паркалёвай занавескі выйшаў малы хударлявы мужчына з лысай галавой і пляскатым носам.

— Ну, што такое? Ты ідзеш, швагерка, ці не? — прабурчаў ён, прыглядаючыся адначасова да Юлькі.

— Іду ўжо, толькі кажу табе: глядзі!

— Варушыся, варушыся, не балбачы.

Мужчына сплюнуў праз зубы і, наблізіўшыся да Юлькі, паклікаў:

— А вы ідзіце за мной.

— Я не хачу, — адступіла Юлька да дзвярэй, — выпусціце мяне, гэта нейкая памылка… Пані, выпусціце мяне!

— Ага, зараз, — захіхікаў лысы, — не спяшайцеся. Ну, ты ідзеш, швагерка?

— Мяне падставілі! — крыкнула Юлька і кінулася да дзвярэй, аднак яны былі замкнёныя. З усіх сіл яна пачала торгаць ручку і біць кулаком па дрэве, мужчына ж схапіў яе за плечы і без высілкаў адцягнуў у цэнтр пакоя.

— Ша, паненка, чаго вы кідаецеся!

— Дапамажыце, дапамажыце, дапа… — пачала крычаць дзяўчына, але ў гэты момант адчула, як моцна схапілі яе за карак і груба сціснулі шыю.

Гэтая баба такім чынам прымусіла яе захоўваць спакой.

— Не выць мне тут! — зашыпела яна ў Юлькі над вухам. — Бо я так размалюю, што сама сябе не пазнаеш. Ну, марш!

Дапамагаючы сабе кулакамі, яна прапіхнула дзяўчыну цераз цёмную нішу і, штурхнуўшы нагой нізкія дзверкі, пхнула яе наперад:

1 ... 143 144 145 146 147 148 149 150 151 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)