Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 238
Перейти на страницу:

— Ат, першы, — нібы адмахнуўся Арцём. — Разбярэшся там, хто з нас быў першы. Тут першы я, там першы ён. У многіх тады іншых думак не было. А калі ўжо гаварыць пра першых, дык во яны, канса-мольцы! — Ён тыцнуў шчопцямі з кавалачкам агурка ў Андрэя.

Андрэю было васемнаццаць, калі яны, група вясковых камсамольцаў, выйшлі вясною сорак другога года ў пушчу. Туды вунь, у гэтую мокрую цемру за Нёманам. А праз тыдзень пачалася першая прачоска. Эсэсаўцы, рэгулярныя карнікі — супроць сяк-так узброеных, неабстраляных дзецюкоў. Смяртэль-ны жах і бясконцая — калі лічыць яе не на мірныя дні, а на безліч ваенных гадзін, — без сну, без яды і вады мітусяніна, уцяканне. Пажары лясных хутароў і першыя трупы: на дрэвах, у прысаку родных хат… Тады быў і зацверджаны іх малады, паэтычна прыгожы патрыятызм, зацвердлсаны першымі стрэламі па ворагу, першымі пападаннямі, першымі ранамі і першай ахвярай…

Пра гэта я гаварыў Валодзю трохі раней. I мне цяпер двойчы прыемна… Наогул радасна — за Беларусь, за двух яе партызан-гвардзейцаў. Няхай любуецца мой сібірак, што там і нарадзіўся, што сюды прыязджае куды ахватней, чым у Сочы якія ці ў Ялту. Дык вось табе, хлопча, зямля тваіх бацькоў, вось яна — наша лясная ды палявая старонка, наш бацька Нёман і наша вясёлае вогнішча!.. I Валодзя, якому ў вайну было дзесяць — чатырнаццаць год, начытаны, з тонкаю душою Валодзя глядзіць і слухае з вельмі прыкметнай цікаўнасцю ў вачах.

— Таксама, браце, як цяпер падумаўшы, смеласці трзба было, — гаворыць Андрэй. — Вырашылі мы пусціць эшалон гэты якраз там, дзе яны менш за ўсё спадзяюцца: каля самага моста, каб з насыпу вы-сокага кульнуўся. Паўзём. Авосень — цёмна, гразка! Іван Капуста — хлопец быў! — паўзе спераду, я за ім… Душа, браце, пяе на найвышэйшым напружанні асцярожнасці. А потым я дагнаў Івана ды цап за бот, каб спыніўся. А ён, браце, са страху, ад нечака-насці — шануючы вас — калі вухне!.. Я, браце, ну хоць ты ўдушыся ад рогату — не магу… Ен у злосць… А ўжо насып вось-вось, перад намі…

— Тады ж цябе там, мусіць, і ранілі, і пабілі вас там нешта многа. Ці не там?

Арцём з другой, суседняй брыгады: за даўнасцю можна і пераблытаць.

— Не, браце, тады мы справіліся чыста. I эшалон той пусцілі, і вярнуліся. Хоць дыхту нам трохі далі таксама.

Паўза. А потым не вельмі каб ахвотная даведка:

— Ранілі мяне, Арцёме, каля Войнавага хутара, на днёўцы… Можа, хлопцы, яшчэ па адной?

Зноў паўза, трэск агню і вялае закусванне.

— Было, — гаворыць пасля Арцём. — Было, як ты кажаш, і страшна, было і весела. — Ён хрыпавата смяецца. — Раскажу я вам, хлопцы, бо і самому, бачыце, смешна!.. Паехаў я са сваім аддзяленнем у Баб-ровічы, млын той багаты разбамбіць, што немцам меле, халерыя на яго. Заведуюшчы там зладзюга, падла, ажно вочы круцяцца. «Напішыце мне, — кажа, — таварыш начальнік, што вы ў мяне не дзве тоны мукі ўзялі, а тры. Мне — для адчотнасці». Узялі мы там усё, што змолана было, — вазоў, здаецца, з сем… Не, браце, восем! I паехалі. А хлопцы мае, гляджу ў дарозе, як цюцькі, п'яныя, амаль усе. I сам я не разбяруся, варона, як ён іх там напаіў? Той халерыя — «для адчотнасці». Ну, браток, і намэнчыўся ж я з імі тады! Тут трэба ціха, а яны… Мала ім, што спяваюць, дык яшчэ дужацца шчапіліся на дарозе.

Сашку Тамашыку руку вывіхнулі. А ўжо сюды, да Нёмана пад'язджаючы, каля саменыш Вербалоза віч, Рэдзыса Хведар, гугніла, убачыў, што нейкі дзядзька-пагарэлец вязе настрамак нажабраванай саломы. «Ці пацэлю я, — кажа, — яму ў дугу?..» Ну, тут ужо я яго прыпёр: «Такую тваю, растакую, застрэлю!..» Затвор ягоны ў кішэню сабе палажыў. А ён, халерыя, кажа: «Страляй! Я ракам на дарозе стану, а ты мне, — кажа, — пацэль!» От дзе мармоліна!.. «А не пацэліш, — кажа, — дык ты тады станавіся!..» Ну, я яму толькі па карку заехаў тады. Дзеці ж у цябе, дурыла ты, думаю, маці старая, жонка, дый сам ты хлопец як хлопец, калі не п'яны…

Мы смяёмся. Але мне і шкада адначасна, і крыўдна як быццам, што ўсё гэта сёння — так спрошчана, нават міжволі прыніжана, так не ў тон таму сапраўдна гераічнаму, пра што я нямала гаварыў Валодзю перад гэтай сустрэчай, сам-насам. Не такога хацелася б для яго — каб пачуў… Ну, хоць не толькі ўжо аднаго такога!

I таму я з прыемнасцю заўважаю, што і Андрэй таксама не вельмі здаволены нашай гаворкай. Бо вось ён звяртаецца да Арцёма:

— Ты, браце, раскажы, як вы Баравічка з нямецкай бальніцы ўкралі.

— Ага, укралі,— згаджаецца Арцём. — Трох нас паслаў тады камбрыг: Гоцку, Мяжэвіча і мяне. «Не дазволю, — кажа, — каб мой найлепшы разведчык у фрыца смерць пакутную прыняў…» Яны яго пад-стрэлілі і ўзялі. А там у нас, у гарнізоне, быў сувязны. Нават у бальніцы той самай рабіў. Дык ён выйшаў ажно да першай хаты, чакаў нас. I ноч такая адпаведная была — хоць пальцам у вока. Прыйшлі мы, вартавога цюкнулі, сувязнога гэтага для адводу звязалі, нават хустачку ў рот яму ўперлі. А самі — за Баравічка, да саней яго вынеслі ціхенька і — алёп!.. Халерыю ты зловіш, а не нас! Дый з кулямётам мы былі. Гоцка Косцік насіў тады «Дзегцярова».

1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)