Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 238
Перейти на страницу:

— Вой, ныхай на цябе!.. Більш нэ можу… — нарэшце засмяялася Наталка. I так, здаецца, у час. Бо ўжо не толькі задыхаўся храбры на слове Раман, але і сам гаротнік патэфон стаміўся.

Полымя наша вурчыць на пэўнай, супрацьпажар най, адлегласці ад нас і грэе найбольш само сябе. Нават і на сухім аеры ды хлудзе, нават і ў ботах, адзе-таму ды пад плашчом — даволі-такі холадна. Ад камароў ты накрываешся з галавою, зларадна слухаючы ў цёмнай духаце, як яны ваяўніча гудуць, таўку-чыся над недаступнай спажывай.

А думкі, як растрывожаны рой, ніяк не хочуць угаманіцца…

Было бяскрайняе зорнае неба, а пад ім — спакойная і цёплая вада, таксама без канца і краю. Дзве вялікія лодкі, звязаныя насамі, цяжка нагружаныя людзьмі і бітонамі малака, ішлі, здавалася, проста кудысьці, у нейкі да лёгкай жудасці радасны, ахутаны сардэчнай журбою свет. Глухавата, але бадзёра тахкаў стары рабацяга-матор.

I песня была пад высокімі зорамі — песня таксама бяскрайняя!..

Была яна таму, пгіо без яе нам не хапала б чагосьці вялікага, вельмі істотнага ў нашым жыцці. Яна злівалася з тым, чым мы цяпер жылі, як зліваецца калыханка з гудзеннем малога ці з любым бляскам яго бяссонных вачэй, як зліваецца жніўная песня з гарачым шэптам калосся, а песня кахання — з тамлівай слодыччу і горкім сумам першых пачуццяў…

I словы былі ў гэтай песні, ды можна было і без іх. I не таму, што — невядомыя — іх цяжка лавіць на ляту і вязаць у адно: да гэтай дужай, крылатай, душэўнай мелодыі прасіліся новыя, непаўторна свежыя словы, якія голькі тут ды толькі сёння маглі і з'явіцца.

Генка і я адны сядзелі на карме той лодкі, што з бітонамі. А побач з намі, крыху наўскасяк, плыла, нібы на экране, другая лодка — з песняю. Зачараваныя, мы слухалі, і я, як блізкія, пазнаваў у хоры два галасы: грудное, мяккае кантральта і пяшчотны, нясмелы званочак. Гэта Наталка — і тут без намагання першая — і сумавала, і рада была, што жыве. Гэта Гагшачка з захапленнем у вялікіх дзіцячых вачах вітала радасць нялёгкай, хвалюючай сталасці. Гэта ўсе яны, вольна адчуўшы свае працавітыя рукі, песняй казалі цудоўнаму, роднаму свету, як яшчэ многа патрэбна ім чалавечага шчасця!..

Хацелася спяваць, і мы падхоплівалі іх запеў; хацелася маўчаць, і я маўчаў пад песню, у задуме…

Пакуль я любаваўся танцамі, гаспадар-хутаранец расказаў на дварэ Андрэю, што тут, дзе цяпер пасецца калгасны статак, на гэтай заазернай паўвыспе стаялі спрадвеку дзве людныя вёскі. Улетку сорак трэцяга года фашысты-карнікі спалілі іх разам з людзьмі.

Газета пісала, расказваў дзядзька, што два галоўныя вылюдкі былі нядаўна апазнаны ажно ў Латвіі і там асуджаны на смерць. I з гэтага калгаса ездзілі пяцёх туды, на суд, за сведак.

«Ды што, таварышу, з тое іх, нелюдзяў, сабачай смэрты!.. Хыба ж тут выйдзе однэ на однэ?..»

Чалавек гэты, япічэ як салдат польскай арміі, увосень трыццаць дзевятага года трапіў у нямецкі налон і толькі ўлетку сорак пятага вярнуўся. Пабудаваўся тут, на родным котлішчы, адзін за дзве вёскі, сям'ю нажыў, а ўсё ж душа крычыць часамі ноччу найбольш, як падбіты журавель, — па бацьку старым, па братах, па суседзях, па родным з маленства свеце…

«Такыі, товарышу, раны не хочуць гаіцца…»

З вяены да восені вы гамоніце тут, дзяўчаты і маладзіцы з трзцяй, без жыхароў калісьці спаленай фашыстамі, партызанскай вёскі. Працуюць нястомныя рукі, гудзе падлога пад гумавымі абцасамі, звініць апоўначы песня пад гул бяссоннага калгаснага матора. I весела вам, і нялёгка, і сумна бывае. На досвітку — ці дождж на возеры, ці вецер — едзеце сюды, днём — яшчэ раз, увечары вяртаецеся дахаты часцей за ўсё добра-такі прыцемкам, а праз дзве-тры гадзіны — ні свет ні зара — зноў у лодку… Калі мы памагалі вам насіць з берага поўныя бітоны малака, я рад быў, праўду кажучы, што гэта — уначы, што не відно было, як нават я, мужчына і няўломак, а хістаўся. А вы ж іх носіце, таксама на плячы, ды тройчы ў дзень, ды штодня!.. За выключэннем хіба толькі Ганначкі, якой вы пакуль што не даяце насіць адной. За партызанскае і франтавое ліхалецце, кры вавую працу і непаказную мужнасць вашых бацькоў, за ваша маленства са слёзным дымам зямлянак і нялюдскім голадам — вы вартыя не толькі таго, што маеце…

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)