Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 ... 238
Перейти на страницу:

На змярканні параненаму чуваць было, як недзе — то бліжэй, то зноў далей — шамацела лісце пад на-гамі ў кагосьці… Можа, Петрык кульгае, так цяпер жаласна для цябе, а ўжо ж даўно, ад роду заграбаючы правай нагой? А можа, нават дзік, за ветрам не чуючы, падышоў?..

Ды вось шамаценне тое пачулася бліжэіі. I Петрык, якога дагэтуль нідзе не было, мужчынскім голасам крыкнуў: «Стой! Хто ідзе?»

Андрэева рука сама знайшла на саломе пакарбаваную ручку нагана. Дарэмна — галасы свае: Петрыка і яшчэ нечы, так трывожна знаёмы…

Вось зноў шамаціць лісце. У светлым трохкутніку выхаду з'яўляецца цёмны, гледзячы знізу, магутны сілуэт.

— Сынок, ты тут?

Эх, бацька, бацька!.. Няўжо гэта той самы ты, што, пілуючы на прыгуменні дошкі, стаяў на сталюгах і зверху пасмейваўся з сыноў? А потым, як Бульба, дужаўся з імі і рад быў, як сам казаў, у дзве столкі: што і хлопцы выраслі, дый ты яшчэ не ўломак, нават большага гэпнуў… А цяпер вось маўчыш, пазіраючы ў змроку на меншага. Што маўчыш — каб не плакаць?..

— Пайду я ўжо, мусіць, — глуха азваўся ён, пасядзеўшы побач. — А ты папраўляйся. Я мацеры так і скажу, што ўсё добра. А ты папраўляйся… — Пашамацеў саломай, устаў.— Прымаразкі бяруцца…

— Вы, можа, боты мае абуйце, — сказаў няпэўна сын. — У кутку вунь там. I анучы, здаецца, у ботах.

— Хэ, тожа мне салдат!.. Пайду. Ну, будзь здароў!..

Пайшоў. У чужую вёску, у чужую хату. Яшчэ ўсё босы, па пякучай шэрані. I без шапкі. Такі, як выбег з пажару…

I хада яго доўга, бясконца доўга шамацела ў бярэзніку насцілам лісту.

I сёння вось шамаціць — праз дзевятнаццаць год…

…Тады ж, калі мы ляжалі на беразе, Арцём спытаўся ў Валодзі:

— Дык вы з Сібіры? Ад белых, можа, мядзве-дзяў?

Той засмяяўся.

— Ну, ад мядзведзяў — не, а вось алені дык ад нас ужо недалёка, адзін чыгуначны перагон.

— Алені — яны, відаць, такія, як ласі? Спытаўся Арцём не таму, што нібыта не ведае, а хочучы нешта сваё расказаць. I расказаў, як летась увосені сустрэўся на сцеясцы з ласём. Сахаты пары шукаў якраз і быў, вядома, вельмі злосны…

— Гэты во выручыў,— паказаў Арцём на Званка. — Каб не ён, дык невядома, што і было б. То маў-чыць усё, а то дык калі кінецца на гэтага лася!.. А лось — такая вунь, хлопчыкі, звярына! — унурыўся ды на яго! А конь мой — дарма, што ціхі — на дыбы, крутнуўся на месцы, халерыя, ды ў гушчар. Як я там толькі рук ды галавы не адарваў, уцякаю-чы?.. I партызанку — хлопцы лс ведаюць — і фронт прайшоў, а дальбог лса ж, ніколі, здаецца, так не спалохаўся!..

Успамінаю, як быў забіты над Нёманам храбры нямецкі маёр. Трохі вышэй ад гэтага месца, на лузе.

Перад пачаткам блакады нейкі тройчы ардэнаносны франтавік яшчэ загадзя, напярэдадні падскочыў на матацыкле да той «фарфлюхтэр флюс»[20], з намерам паглядзець, чаго тут і каго тут так баяцца тылавыя пацукі, адкормленыя зондэрфюрэры і розны неарыйскі паліцэйскі зброд. Пад'ехаў на матацыкле з каляскай, сам за ручным кулямётам, а фрыц у касцы — за рулём. Спыніўся на высокім беразе, глядзіць цераз бінокль на някошаны луг за ракою, заліты нізенысім сонцам, на котлішчы і зямлянкі двойчы ўжо спаленай партызанскай «Масквы»… «Фарфлюхтэ вюстэ!» [21] Заўтра мы пройдзем у вашы бандыцкія логавы!..

Бінокль яшчэ быў ля вачэй, калі па абодвух ваяках паласнула аўтаматная чарга.

З кустоў на тым баку, толькі праз момант, патрэбны, каб распрануцца, выйшаў голы мужчына і, з пісталетам у зубах, сажонкамі пайшоў напоперак быстрай плыні… Жывы быў толькі матацыкл: ён усё тырчаў, гатовы зноў сарвацца з месца.

А ўжо адтуль, дзе маёра чакалі, у адказ на чаргу прыйшла першая міна — на выручку. Яна разарвалася, праўда, далёка на лузе, аднак і марудзіць нельга было. Упяўшыся, чалавек крануў з месца нагружаны шэра-зялёнай падлай матацыкл, дакаціў яго да абрыву: нырай!.. А сам — з трафейным кулямётам у левай руцэ, над сабою, і з пісталетам зноў у зубах — паплыў назад.

Другая міна разарвалася ў вадзе. Ды ён ужо вылез на бераг. Адтуль — з іх боку — пачуўся трэск матацыклаў… Трэці выбух узрыў лугавую макрэчу якраз на ягонай дарозе ў лес. Чацвёрты ахнуў пра-вей… Ды чалавек ішоў — не бег. Нават і апрануцца збольшага паспеў — трохі адразу, у кустах, а то дык на хаду, пакуль схаваўся ў першым бярэзніку…

вернуться

20

Праклятае ракі (ням.)

вернуться

21

Праклятая пустыня! (ням.)

1 ... 141 142 143 144 145 146 147 148 149 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)