Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 238
Перейти на страницу:

Як гэта проста ўсё, як звычайна, Арцём!.. Штосьці сёння не клеіцца ў нас. Намякнуць, каб ты расказаў, як тут твой «кляты» ўзвод (ужо не аддзяленне, а конны ўзвод, якім ты пасля камандаваў) тры дні недалёка адгэтуль трымаў на Нёмане абарону, як немцы не прайшлі, нягледзячы на мінамёты і танкеткі? Што ж, ты і з гэтым таксама згодзішся: «Ага, не прайшлі… Мы іх тры дні трымалі і не пусцілі…»

Ёсць чалавеку пра што расказаць, ёсць што ўспомніць і чым, не прыхарошваючы, пахваліцца. А ён вось зусім празаічна гаворыць, прыўзнімаючыся на калені:

— Давайце, хлопцы, мо трохі паспім? А то будзем заўтра носам, халерыя на яго, кляваць увесь дзень. Галля насцелем, ды ля агню… Ляжаць усё ж такі лепш, чым сядзець у машыне…

I мы рыхтуемся да сну. Бо ўжо навокал вогнішча сырая цемра пачынае так прыкметна шарэць, што заўважаюцца не толькі блізкія дрэвы, але і цярплівы леснікоў верхавік, які тым часам спіць па-свойму, на нагах, сяды-тады гайдаючы страмёны партызанскага, даўно старэнькага сядла.

Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі. Рэбры прыходзянца напоперак галін. Мулка, вядома, але ляжым. Гамоніць роўным, пругкім гулам полымя, часамі трэсне, нібы раскалоўшыся, сучок. Зверху — не-не дый ападзе з ліста якая-небудзь зусім лішняя кропля, лузгануўшы па плашчы або да злосці спалохаўшы тваё вуха.

«Ужо гэты дык мог бы, — нібы нават капрызна думаю я пра Андрэя. — У яго ж не толькі ёсць аб чым расказаць, але і можа ён, калі ў часіну ціхай шчырасці, удвох, утрох… А зрэшты, чаму яна, тая часіна, павінна была прыйсці да нас іменна сёння, цяпер? Таму, што я хацеў бы вельмі, каб Валодзя пачуў?.. Я раскажу табе многае сам. Бо мне наогул трэба вельмі многае і вельмі добра расказаць пра такіх вось, як гэтыя, шчырых работнікаў нашай вялікай справы. Каб не пайшло ў нябыт, каб не развеялася, пашумеўшы мясцовай легендай, каб не зацерлася ў памяці пакаленняў тое, які тут, над нашым Нёманам, палымнела чырвонай стужкаю на аўчыннай кубанцы, грымела помстаю і маладым, пераможным смехам беларуская партызанская слава…

Не трэба толькі шумных слоў, не трэба імі абражаць непаказную, народную сціпласць сапраўдных людзей…»

Успамінаю, што было днём, як ён ляжыць на высокім абрывістым беразе — разам з намі, ды трохі наводшыбе — наш малады яшчэ Андрэй. Задуманы.

Усе мы маўчым, хто курачы, хто таіс. Глядзім на ціхую ў гэтай глыбокай завадзі ваду, у якой хвалююча, успамінам маленства адбіваецца нагрувашчанне белых аблокаў і мяккая, сакавітая просінь. Глядзім на луг за ракою, дзе стагі ўжо шарэюць, выгараючы на сонцы, а пакоша пацягнулася вясё-ленькай атавай. Глядзім час ад часу і на аблокі ўгары, на іхнім, як і належыцца, месцы… На фоне гэтай бела-лілова-блакітнай прыгажосці, лена планіруючы, перавальваюцца з крыла на крыло чатыры буслы. Не, больш. Далей яшчэ вунь. I лічыць не хочацца, — так многа. Пленум нейкі ці манеўры перад адлётам… У нас тут, за лесам, цянёк. А за ракою, на лузе, — яшчэ ўсё сонечна: недзе далёка за намі сонца толькі што пачынае ісці на пасадку. У велічным спа-коі працавітых дзён, у плённай жнівеньскай спеласці.

«Пра што ён думае?» — гляджу я на Андрэя спадылба, падпёршы падбародак пастаўленымі адзін на адзін кулакамі.

На тым баку стаіць над самай вадою бярозка. Адна, нібыта выбегла з дзявочай чарады, каб паглядзецца ў такое вялікае, чыстае люстра. Маладая, а колькі на ёй залатога лісця!..

«Пра што ж ён думае?.. А, ведаю!»

Пытанне гэтае і мой адказ — цяпер ужо не поўнасцю такія, як былі тады, удзень. Я гавару фактычна: «Пра што ён думаў?» I да ранейшых здагадак, неразрыўна сплятаючыся з імі, далучаюітца новыя.

Успамінаю словы, сказаныя тут, пры вогнішчы: «Ранілі мяне, Арцёме, каля Войнавага хутара, на днёўцы».

За звычайным, нібы і сапраўды толькі даведачным гучаннем гэтых слоў мне цяпер уяўляецца не тое, як яны, хлопцы, прарываліся з варожага агнявога кальца, як чатыры жыцці абарваліся, кожнае жудасна і прыгожа па-свойму… Бачу чамусьці другое, — ужо аголены лістападам бярозава-пярэсценькі гушчар і дол, нібыта для прыхільнай цішыні, багата высцелены жоўтым лістам. Тры буданы, у адным з якіх ляжыць паранены ў нагу дзяцюк. Два іншыя буданы — пустыя: атрад пайшоў на заданне. А з Андрэем астаўся кульгавы Петрык. I цяпер толькі ясна зрабілася, які гэта добры хлопец. I даглядае цябе, нібы маці, і ў душу не лезе. Шбыта вы тут удвох і нібыта адзін ты ляжыш на саломе, накрыты нядаўна чужым, а цянер ужо толькі народным, ласкавым кажухом. I непрывычны боль першай, няўмелымі рукамі перавязанай раны не такі для цябе невыцерпны, як боль па сябрах…

1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)