Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 260
Перейти на страницу:

Напачатку для знаёмства ён расстраляў перад строем начальніка забесьпячэньня, былога бухгалтара сельпо. Але таго, можа, і варта было расстраляць за яго ня надта чыстыя стасункі з мясцовай паліцыяй, а галоўнае — за п’янства і нядбайства да партызанскага харчаваньня. Затым пасьля начной фалынтрывогі камандзір уласнымі рукамі зьбіў ротнага, які быццам бы ня выканаў ягонага загаду аб узмацненьні пільнасьці — замест шасьці дазораў выставіў ноччу чатыры, пашкадаваў партызан. Камандзір гатовы быў вар’яцець ад браку пільнасьці, і нават у пушчы, дзе атрад разьмяшчаўся раней і дзе на дваццаць кіламетраў вакол не было жывога чалавека, акружаў сябе трайным ланцугом варты. Для такой высокай пільнасьці трэба было шмат людзей, і партызаны невялікага атрада зьнемагалі ад празьмернае каравульнае службы. Кожную ноч некалькі дзясяткаў іх зяблі і моклі ў шматлікіх лясных заслонах, сакрэтах, дазорах, а ўдзень ішлі за дзясяткі кіламетраў па харч і для ліквідацыі здраднікаў з ліку вясковых старастаў і прымакоў-паліцаяў.

Прытрымліваючы на бягу даўгую, без штыха вінтоўку, Макарэвіч сьпяшаўся ў строй, які ўжо няроўна выцягнуўся сярод баравых хвояў на воглай з начы палянцы. У атрадзе ён быў нядаўна, крыху больш як месяц і далёка ня кожнага партызана ведаў у твар. Пакуль бег, перад строем, было відаць, паявіўся і камандзір — прыземісты камлюкаваты кавалерыст, за якім, бы на прывязі, плёўся ягоны ад’ютант. Часу шукаць месца ў страі Макарэвіч ня меў і прыткнуўся на левым фланзе шэрагу, калі ўжо прагучала каманда «сьмірна». Зірнуўшы ўбок, сьлізгануў позіркам па твары суседа — рослага, худога хлопца, якога першы раз бачыў.

Камандзір разам з чарнатварым ад’ютантам, якога за яго смаляную чупрыну, што лезла з-пад вайсковай фуражкі, клікалі Махно, ішоў перад строем. З-пад ілба ўзіраўся ў маладыя і ня вельмі, схуднелыя, далёка не зухаватыя твары партызан, быццам шукаў каго. Усе моўчкі і пакорліва нерухомелі, не разумеючы, чаго хоча гэты чалавек, ва ўладзе каторага жыцьцё і сьмерць кожнага. Стоячы воддаль, падобна гэтак жа няўцямна чакаў начальнік штаба атрада маўклівы лейтэнант Курапаткін і з ім яшчэ нехта невядомы. Прайшоўшы да канца шэрагу і, як здалося Макарэвічу, зафіксаваўшы на ім апошні свой позірк, камандзір вярнуўся на сярэдзіну паляны.

— Дзе дысцыпліна? — пагрозьліва прарыкаў ён. — Дзе парадак? Дзе пільнасьць? Дысцыпліны няма! Парадку няма! Пільнасьці няма! Да якога часу гэта будзе прадаўжацца? — зноў запытаўся ён і скончыў моцным камандзірскім матам.

У страі, напэўна, неяк адрэагавалі на тое выступленьне, якое ўжо рабілася для яго звыклым, можа, загаварыў хтось,і камандзір вызьверыўся з яшчэ большым імпэтам:

— А каманда волыта была? Я пытаюся: каманда вольна была? Не было каманды вольна! Дык якога ж хрэна… Сьмірна! — скончыў ён зусім ужо грымотным голасам, ад якога, здавалася, хіснула вяршаліны хвой. Макарэвіч, падобна, таксама скалануўся ў страі, а сусед ціха сам сабе прамовіў:

— Ай, як грозна, як страшна…

У ягоным тоне чулася ўсьмешка, і Макарэвіч збоку зноў зірнуў на яго, падумаўшы: хоць бы на палянцы ня ўчулі. Але не, усё ж было далекавата. Тым болей, што камандзір працягваў лаянку:

— Я вам навяду парадак! Я змушу выконваць загады! Паважаць ваенную дысцыпліну!..

— Які як! Хоць паклажу грузі, — ціха бурчэў сусед.

— Пільнасьць, пільнасьць і яшчэ раз пільнасьць! — гучала на прыціхлай палянцы. — Вам зразумела, такую вашу растакую — адтор тры крыжы!?

Падобна, нарэшце, ён сьцішыўся; кавалерыйская каманда, пададзепая для ўласнага заспакаеньня, была пэўнай таго адзнакай. Начальнік штаба зусім па-штацку прамовіў «вольна», і ўся камандзірская група скіравала да асядланых коней, якія чакалі непадалёк. Атрад у тутэйшых лясах разьмяшчаўся ў розных мясьцінах (дзеля бясьпекі), і камандзір з аховай езьдзіў між імі, кожны раз паяўляючыся зьнянацку, у самы няздатны час.

Застаўшыся без камандзіра, партызаны не сьпяшаліся ў буданы, — камандзіры ўсчалі разьмяркоўваць людзей у нарады; некаторыя ўзяліся круціць цыгаркі ці проста чакалі. Звычайна пасьля пастраеньня людзі весялелі, чуўся сьмех і жарты; сёньня ж было не да жартаў — пасьля камандзірскай лаянкі мала каго вабіў гумар. Макарэвічаў сусед адышоўся да знаёмых, пра нешта паціху размаўляючы там, як паблізу паявіўся Махно, — няпэўнага ўзросту чалавек у ватоўцы, перакрыжаванай некалькімі рамянямі, з нямецкім аўтаматам на плячы.

— Камандзір кліча! — кіўнуў ён суседу, і той, недаўменна цепнуўшы плячыма, пакорліва пайшоў сьледам да коней, дзе чакаў камандзір.

1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)