Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 260
Перейти на страницу:

Помнічак увогуле быў ня горшы за іншыя, але магіла выглядала страшэнна засьмечанай, відаць, з вясны ніхто ля яе не паяўляўся. Нейкія дробныя кветачкі ля бетонных беражкоў кветніка безнадзейна паніклі на ссохлай зямлі, з якой дружна мкнула ўгару пустазельле. Некалі чырвоныя гвазьдзікі ў брудным шкляным слоіку ператварыліся ў сухі калючы гербарый. Макарэвіч адагнуў на варотцах канцы іржавай драціны і ступіў у абгародку. Павесіўшы на кутні слупок пінжак, павыдзіраў пустазельле, выкінуў у кут сухія гвазьдзікі з разьбітага слоіка. Трэба было працерці каменны фасад стэлы, які ад пылу стаў матавы, паліць кветкі, можа б, тыя і ажывелі. Вада тут была ля ўвахода на могілкі, але ў яго не было пасудзіны, і ён пашукаў наўкола вачыма, каб каго-небудзь згледзець. Непадалёк, трохі ніжэй пагорка, каля трох аднолькавых абеліскаў завіхалася немаладая жанчына з дзяўчынкай — абедзьве, схіліўшыся над кветнікам, штосьці саджалі, — і ён скіраваў да іх.

— Добры дзень вам, — павітаўся Макарэвіч, падышоўшы да жанчыны. Тая адразу выпрасталася, ухапіўшыся аберуч за набалелую сярэдзіну. Гэта была сівенькая бабулька з добрым, прыветным тварам. Трохі пявучым голасам яна адказала на прывітаньне.

— Мне вядзёрачка на хвіліну не пазычыце? Я тут во — паблізу, — сказаў ён, ужо згледзеўшы каля яе налітых хваравітай паўнатой ног пластмасавае вядзерца.

— Ну, чаму ж не? Калі трэба, вазьміце. Вы ж не насаўсім, прынясеце…

Гадоў сямі дзяўчынка ў стракатым сарафаніку і белай панамцы тут жа ўскочыла ад расады і па-дзіцячы даверліва паведаміла:

— А наш дзядуля хутка прыедзе, вяргіні прывязе і флоксы, мы будзем садзіць.

— Гэта добра — саджаць флоксы, — сказаў Макарэвіч і з вядзерцам у руцэ пайшоў з пагорка.

Ахоплены канкрэтным клопатам, ён страціў жаданьне разважаць пра асаблівасьці могілак, сентыментальнае пачуцьцё адляцела, як заўжды перад справай. Насустрач яму ішлі людзі — жанчыны з дзецьмі, бабкі з кошыкамі ў руках, некаторыя несьлі вядзерцы, рыдлёўкі. Прашкандыбаў высокі худы інвалід на пратэзе з сумкай і кіёчкам у руцэ. Напрыканцы рабочага дня з горада прыехаў нячасты на гэтым маршруце аўтобус, людзі ўспомнілі пра свой абавязак перад нябожчыкамі.

Каля трубы з кранам, якая для зручнасьці была прыладжана на драўляныя казлы, ён наліў вядзерца і нетаропка панёс яго да магілы Аляксея Іванавіча. Тут, паліваючы з прыгаршчаў, абмыў фасадны бок стэлы, і твар нябожчыка быццам праявіўся з пылу, набыў першародную сьвежасьць. Рэштай вады паліў змораныя кветкі — можа, ажывуць? Усё ж было сумна, што з немалой сям’і нябожчыка так ніхто і не сабраўся за лета на гэтую магілу. Няма калі? Напэўна, і ўсё ж… Ён таксама сабраўся ўпершыню за пятнаццаць гадоў — ня густа. Але во зрабіў невялічкую справу, і стала неяк вальней на душы — быццам дзеля жывога. Для нейкае яго зручнасьці. Хаця нябожчыку ўжо ўсё роўна, значыцца, для сябе гэта, дзеля ўласнага задавальненьня. Дзіўнаватае ўсё ж пачуцьцё, капрызьлівая патрэба душы. Які ў тым сэнс? А які наогул сэнс у жыцьці?

Зрэшты, мабыць, дарма шукаць сэнс там, дзе яго, можа стацца, і не было ніколі. Не па сваёй волі паявіўся на сьвет і жывеш не па сваёй волі. А прыйдзе пара зьнікаць — катастрофа! Быццам несправядлівасьць якая. А даўно ж і дакладна сказана: нішто ня вечнае на зямлі. Усё, што мае пачатак, павінна мець і канчатак. Іначай і быць ня можа. Вельмі гарманічна, справядліва і надта дэмакратычна. Вечна жыць немагчыма, а пры нашых завядзёнках знайшліся б выключэньні і прывілеі. Для начальства, найболыл заслужаных, дэпутатаў і карупцыяністаў — за грошы, вядома. Не, ужо лепш хай будзе, як ёсьць. Адбыў свшо чаргу на зямлі і ідзі. Дай месца наступнаму.

Нядоўга спачыўшы ля загародкі, ён надзеў у рукавы пінжак, узяў вядзерца.

— Ну пакуль, Алёша, да новага. Тут або там, — сказаў ён і адразу адчуў пранізьлівае шкадаваньне да сябе, успомніўшы класічнае: я ўжо дома, а ты яшчэ ў гасьцях…

Аднёсшы вядзерца, паставіў яго ля чорнай, нядаўна па фарбаванай абгародкі, за якой высіліся тры аднолькавыя абеліскі, кожны з невялічкай клумбачкай унізе, ужо занятай пасаджанай расадай. Бабуся ахвотна паднялася насустрач і тут жа зьнямогла апусьцілася на лаўку.

— Во дзякуй, прыбраў і паліў…

Перш чым пайсьці, беглым позіркам сьлізгануў па абелісках — на першым былі два прозьвішчы з імёнамі і датамі, на другім — адно, а трэці бялеў чыстым, падрыхтаваным для надпісу квадратам. Ягоную ўвагу прыцягнулі надпісы з нячастым у тутэйшых мясьцінах прозьвішчам Доўжык. Аднекуль, можа, з глыбіні падсьвядомасьці, вынырнула забытая фраза, і ён мовіў услых:

1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)