Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 198
Перейти на страницу:

Марачы пра волю, сяляне Полацкага краю спачатку сустракалі напалеонаўскіх жаўнераў прыхільна: паказвалі дарогу, разам з імі нападалі на маёнткі верных цару паноў Карціну прыходу французаў у прыдзвінскую вёску каларытна і з гумарам намаляваў у сваім вершы «Рабункі мужыкоў» адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі:

Як пранцузская сіла Із-за Дзвіны наступіла, Нам стала карціць, Штоб парадак прыўраціць.
Аднака ж сядзелі ціха. Аж тут прыносіць ліха Пранцузаў у наш двор — І нутка дзелаць збор.
Клеці паразбівалі, Паноў нашых сагналі, Нас казалі пазбіраць І гарэлку піць і браць.
Пранцузы нас пахвалялі, Аб нашым краі ўпаўнялі І на мігі нас прасілі, Каб мы з імі двор лупілі.
І мы доўга там гулялі, Што хацелі, пілі, бралі… Той браў плацце на вяроўку, Чым абшыць жонцы шнуроўку,
Цыны, медзі, колькі мог, Чым абліць дуду і рог… Іншы быдла занімаець, Другі адзенне хапаець,
Іншы толькі есць i п ’ець, Другі шабляй куры б’ець. Калі ўжо так гуляюць, Пачулі: з пушак страляюць.
«Галён! галён!» '[15] — закрычалі І ўсе з двору высыпалі. У Клясціцах, а дзве мілі, Крывавую вайну чынілі.
Як французы выйшлі, самі Мужыкі былі панамі. І калі так пагулялі, Раду сабе ўкладалі.
Першы Мінка сеў за стол, У куты глядзіць, як сакол, На крэсле, дзе сядзеў пан — Пуза як барабан.
«Помню я тыя векі, Як жылі паноў прэдкі: Нас у рэкруты не бралі. Ах, што за паны бывалі!
3 адной палы ў тых паноў  Семера б пашыў штаноў! А гэтыя і нас паелі, І самі ўжо згалелі.
Полы сабе паабразалі, Хвасты ззаду паадсякалі, I цяпер ужо усякай Кусай ззаду…"

Верш датаваны 1812 годам. Паэт распавёў выпадак, які адбыўся ў маёнтку полацкага шляхціча Маліноўскага ў Шнітаўках. Гаваркі Мінка, што «першы сеў за стол», служыў у пана лёкаем і на загад гаспадара потым быў павешаны.

Дачыненні сялянаў з «пранцузам» хутка змяніліся. Па вёсках, пакідаючы за сабой пустыя хлявы і адрыны, гойсалі рэквізітары. Пад выглядам ахвяраванняў жаўнеры забіралі з кожнага двара па два пуды сена і саломы і па пяць — жыта і аўса. У жніўні Напалеон падпісаў новы ўказ аб рэквізіцыях, паводде якога з пяці заваяваных губерняў Вялікая армія павінна была атрымаць 528 тысяч тон збожжа, 100 тысяч тон аўса і 53 тысячы кароў.

Сяляне браліся за косы і сякеры. Барацьбой з французамі ў Полацкім павеце выславіліся жыхары вёсак Варонькі і Жарцы. У навакольных лясах дзейнічалі аддзелы з некалькіх дзесяткаў партызанаў, узброеных адбітымі ў непрыяцеля стрэльбамі.

Не ведаю, ці памятае хто ў сённяшніх Жарцах пра Максіма Маркава, што ў 1812-м стаў на чале тутэйшйх мсціўцаў Пасля вайны царскі ўрад узнагародзіў жарцаўскіх партызанаў крыжамі і медалямі. Героі палічылі сябе за вольных людзей і адмовіліся ісці на паншчыну. Іх пан Жаброўскі меў на гэты конт іншую думку. У дадатак да медалёў ён загадаў усыпаць кожнаму ніштаватую колькасць бізуноў і сам назіраў за экзекуцыяй, прыгаворваючы: «Вось табе вольнасць, вось табе крыж».

Вызначылася падчас напалеонаўскага нашэсця і сялянка з вёскі Пагуршчына (цяпер у межах горада) Фядора Міронава. Паклаўшы ў кошык сёетое на продаж, яна колькі разоў хадзіла ў Полацк, прыносячы адтуль у расійскі штаб звесткі пра размяшчэнне войскаў і сховішчаў Фядора таксама спадзявалася вырвацца з няволі, аднак пан не ўлічыў баявых заслуг сваёй рабыні і пасля вайны прадаў яе ў іншы павет. Колішняя выведніца выправілася шукаць праўды ў СанктПецярбург. Былы камандзір вітгенштэйнаўскага авангарда генерал Упастаў узяўся хадайнічаць, і ў выніку Фядора вызваліла з прыгону і сябе, і ўсю сям’ю. Апрача таго, наша прадпрымальная зямлячка атрымала срэбны медаль і пяцьсот рублёў — фантастычнае для тагачаснага селяніна багацце.

вернуться

15

Ідзём! Ідзём! (франц.).

1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)