Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
У Вітгенштэйна было 18 тысяч войска і 108 гармат, Удзіно меў 25 тысяч і 114 ствалоў артылерыі. Французы авалодалі Клясціцамі, але адну з трох сваіх дывізій пакінулі ахоўваць пераправу праз Дрысу. Выкарыстаўшы гэта, генерал выбіў маршала з яго пазідый і адкінуў за раку. Удзіно, сабраўшы сілы, перайшоў Дрысу назад і атакаваў варожы авангард.
Французам супрацьстаялі лейбгвардзейцы Гарадзенскага палка, якіх праціўнік з павагаю называў «сінімі гусарамі». Баявыя штандары ў «сініх» былі амаль такія, як у згаданых кавалерыстаў Дамініка Радзівіла, толькі ў адных з двухгаловым царскім арлом, а ў другіх — з вершнікам «Пагоні».
Авангардам камандаваў папулярны ў расійскіх войсках генералмаёр Якаў Кульнеў чыё дзяцінства прайшло ў Віцебскай губерні. Гэта ён 31 ліпеня адбіў Клясціцы, захапіў амаль увесь абоз Удзіно і блізу тысячы палонных. Безразважна адарваўшыся ад галоўных сілаў ён пераправіўся праз Дрысу, трапіў у засаду і ў баі каля вёскі Сівошына быў смяротна паранены. Болыпасць аўтараў пішуць, што непрыяцельскае ядро трапіла Кульневу ў ногі, аднак француз Марбо, які бачыў гэтую смерць на свае вочы, сцвярджаў, што генерала ўдарамі шаблі ў горла забіў конны напалеонаўскі стралок. Тымі днямі Банапарт паслаў у Парыж дэпешу: «Адзін з найлепшых афіцэраў расійскай лёгкай кавалерыі генерал Кульнеў забіты пад Дрысаю».
Героя пахавалі паблізу месца гібелі, пад бярэзінамі ў сутоку Нішчы і Дрысы — якраз там, дзе ў Лівонскую вайну стаяў замак Сокал. Пазней прах перанеслі ў маёнтак Кульневых Ільзенберг (палатышску — Ільзенскалнс), што недалёка ад сучаснага латвійскага горада Рэзэкнэ.
Пра тыя ліпеньскія баі сённяшняму падарожніку нагадае помнік у Клясціцах. У 1830-м па волі Мікалая I месца смерці генерала Якава Кульнева на стромкім дрысенскім беразе таксама было адзначанае помнікам, што, як ні дзіўна, захаваўся да нашых дзён. На ім — радкі з верша Васіля Жукоўскага:
Пяты радок вымагае тлумачэння: паводле сямейнага падання, маці будучага генерала, едучы некалі на конях, першы родавы боль пачула менавіта там, дзе яе сыну наканавана было развітацца з жыццём.
Пасля Клясцідаў Напалеон узмацніў сваё левае крыло — корпус Удзіно дзвюма баварскімі дывізіямі пад камандаю генерала Гувіяна СенСіра. У выніку кароткага бою з Віттенштэйнам каля вёскі Свольна злучаныя сілы французаў адступілі да Полацка. Натхнёныя ўдачай расійскія войскі выйшлі да Дзвіны і 17 жніўня атакавалі непрыяцеля. Бітва доўжьшася чатырнаццаць гадзін. Маршал Удзіно атрымаў у ёй сваю 27-ю па ліку рану, і яго замяніў СенСір. Частка напалеонаўскіх сілаў пачала перапраўляцца на дзвінскае левабярэжжа. Адтуль, з Экімані, іх батарэі абстрэльвалі Запалоцце і падыходы да моста цераз Палату.
Наступнага дня афіцэры Вітгенштэйна ўбачылі, як за французскімі ўмацаваннямі адбываецца нешта накшталт вучэнняў СенСір выставіў на валах шэсцьдзесят гармат і раптам, па сігналу званоў езуіцкага касцёла, шасцю калонамі рушыў у наступ. Бой йпоў з пераменным поспехам. «Сінім гусарам», што помсцілі за смерць камандзіра, удалося прарвацца на полацкія вуліцы. Калі верыць звесткам, што падае ў сваёй кнізе «Полоцкйй кадетскйй корпус» (Полоцк, 1910) падпалкоўнік В. Вікенцьеў толькі баварскія дывізіі страцілі за два дні 117 штабных і оберафіцэраў ды пяць тысяч ніжэйшых чыноў Сам Напалеон нібыта пашыраў чуткі, што пад Полацкам супроць яго змагалася 100-тысячная армія. (Думаю, што падпалкоўнік у сваім патрыятызме часам перабірае.)
Горад урэшце застаўся ў руках у французаў СенСір адагнаў непрыяцеля да Сівошына і атрымаў маршальскае званне. Пасля гэтага баявыя дзеянні ў полацкім наваколлі да кастрычніка абмяжоўваліся дробнымі сутычкамі.
За колькі дзён да апісаных падзеяў 15 жніўня, імперыя Напалеона — ад Гйппаніі да Беларусі — адзначала яго дзень нараджэння. У Полацку, як і ў іншых гарадах былога Вялікага Княства, віселі партрэты са святочнымі надпісамі накшталт такіх: «Уся цвердзь зямная памятае: у гэты дзень прыйшоў на свет той, хто пакараў пыхлівых і вызваліў слабых» або «Усемагутны і справядлівы Госпад выяўляе волю сваю ў Напалеоне». Газеты пісалі пра «веліканскія крокі непераможных палкоў вялікага імператара» і пра ахвяраванні на Вялікую армію, сярод якіх былі дзесяць валоў і дванаццаць бараноў ад князёўны Радзівіл і рэшата яек з трыма фунтамі масла ад нейкага дробнага шляхціча. У шляхецкіх дамах падымалі тосты і крычалі «віват», аднак келіхі звінелі зусім не так радасна, як паўтара месяца таму.