Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 228
Перейти на страницу:

Месяц жыцця хаце, а далей — паміранне. I я туды ж, услед за іншымі. Ведаў жа, што так яно і будзе. Але — буду ўцякаць сюды ад гарадскога тлуму і мітусні. Пасаджу дрэвы, ускапаю гарод, насяку дроў і буду пісаць, пісаць. Ніхто не перашкодзіць. Ніякіх табе пасяджэнняў, сходаў, выступленняў. Ні жонкі, ні сяброў. Воля, прастор, чыстае паветра, адзіны кісларод.

Воля, прастор, чыстае паветра, адзіны кісларод. I дроў насек, печ запаліў. Але пісаць я не магу. Не магу ці не хачу? Паседжваю на лаве, пазіраю, як палаюць у печы дровы, думаю: не магу ці не хачу? I чаго ж я тады хачу? Хто мяне вызваліць ад самога сябе? Чаго мне цяпер не хапае? Толькі што птушынага малака. Але ёсць і малако, не горш за птушынае, каровы ж у вёсцы не запусціліся. I не малако даюць, а смятану, лічы. Такое я і ў дзяцінстве не вельмі піў. I хадзіць па яго не трэба, не трэба прасіць. Прачнуўся, стаіць на ганку глёк. Сырадой, суседзі яшчэ на світанні прынеслі. I не аднаго толькі малака. Але і сыру, і рыбіну, і ракаў вядзерца: еш, мацуйся, твары.

Ды не творыцца. Дзень мінуў — ні радка новага, акрамя вось гэтага, што вы прабягаеце вачыма. Дзённік не дзённік, зарубіны, засечкі стомлепай і пустой галавы. Пазней, пазней, мо заўтра.

I вось яно заўтра. Усё тая ж белая пустыня чыстага аркуша паперы. Але спрабаваў пачаць абрабляць тую пустыню, ды завітаў Уладзік Саліла, Якубаў сын, загадчык мясцовага ачага культуры, вясковага клуба, ён жа і начальнік ракі, ён жа і мой герой. Я ўзрадаваўся спачатку, як жа ўсё добра, цудоўна проста. Пра яго, яго я і пачну дісаць у наступным раздзеле, і сам жа герой гасцюе ў мяне. Вось вам і сувязь з жыццём, ды яшчэ якая. Непасрэдны кантакт. Я прыкмеціў і адзначыў, як старанна выцірае ён ногі, тупаючы каля парога, як не можа знайсці месца, дзе б сесці, каб не кідацца мне ў вочы, як камячыць шапку, не ведаючы, куды яе пакласці. Я не зводзіў з яго вачэй, вышукваючы ў ім усё, што трэба запамятаць мне, каб не забыцца, калі апынуся сам-насам перад аркушам паперы. Вочы, канечне ж, вочы, якія яны глыбокія і як пакутуюць, як намагаецца ён робленай весялосцю і бадзёрасцю схаваць, не выказаць мне свайго суму:

— О, жывём мы хораша, танцы кожны выхадны, да першых пеўняў.

— Хто ж танцуе?

— О, народу хапае. Танцаваць не рабіць. Свае з горада наязджаюць. З-за ракі хлопцы падыходзяць — з суседняй вёскі. Часам і бойку распачнём.

— Добрыя бойкі?

— Ды не, каб падвесяліцца толькі... Вось толькі музыка паламалася, іголка, галоўка ў радыёлы...

— Дастану, прывязу, Уладзік, музыку.

— Ага, вы ўжо дапамажыце.

— Дапамагу...— адказваю я яму, а сам не адрываю вачэй ад яго твару. I ўжо адчуваю — штосьці не тое. Не тое, не той твар, які бачыўся мне раней, не тыя вочы, дый без вусоў ён у мяне. А тут такія вусы, смаляныя, піжоністыя. Але, забіце мяне, не на тым твары растуць яны.I сам твар патрэбны мне зусім іншы. Які такі іншы, не ведаю. Але іншы. Усё іншае, ад апраткі да вусоў, вачэй, носа.

— Хадзіў у лес, трохі на паляванне, а больш проста так...

Ведаю, ведаю, Уладзік, што ты далей мне скажаш. I ён гаворыць тое, аб чым я ўжо ведаю:

— Што гэта з лесам нашым творыцца. Усыхаюць дубы.I пілы, пілы, сякеры звіняць. Куды мы ідзём, куды мы ідзём...

Усё правільна, цяпер давай пра браканьераў:

— Столькі паляўнічых развялося,— бы па маім заказе працягвае Уладзік.— На аднаго беднага зайчыка батальёны. А лес пусты, пусты. I аніводнага бабра на рэчцы.

I мне ўжо сумна слухаць яго. Я адчуваю, сумна і Уладзіку апавядаць мне. Чаму ж гэта так. Я ж прагнуў сустрэцца з ім, пагаварыць і пра баброў, і пра кабаноў, пра лес і раку. I вось сустрэўся, і ўсё працівіцца ўва мне гэтай сустрэчы і гаворцы. Чаму? Ці мы абодва не ўмеем гаварыць і слухаць? Як жа гэта, раней умелі, і гаворка заўсёды ладзілася. А цяпер не. Што сёння, во цяпер, адрывае, разводзіць нас у розныя бакі, што прабегла, што легла паміж намі?

— Як у цябе са Светкаю? — пытаюся я яго. Пытаюся і адчуваю: не павінен, не павінен я закранаць гэта. Усё, што тычыцца Светкі, святое яму, а з майго боку — гэта марнаслоўе, спроба падтрымаць гаворку. Не трэба, не трэба ведаць, як у яго са Светкаю. Я і так ужо ведаю. Безнадзейна. Дык ці ж варта вярэдзіць яму душу.

— Ты даруй мне, Уладзік, прабач. Зазірні пазней, а цяпер я запяты, я працую.

I я амаль выпіхваю Уладзіка з хаты. Крадком пазіраю ў акно, як ён стаіць пасярод двара, недаўменна камечачы ў руках шапку. Мне сорамна, вельмі сорамна. Я ледзь стрымліваю сябе, каб не кінуцца следам за ім, завесці яго зноў у хату. Але навошта ашукваць сябе, я не ведаю, пра што сёння гаварыць з ім. Даруй, даруй мне, дарагі, любы Уладзік. Ты праўда дарагі мне, але мучыць цябе і сябе, таўчы ваду ў ступе я не магу. Іголку ж, гуказдымальнік дастану, прывязу... Адкуплюся? Хай будзе так: адкуплюся.

1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)