Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 228
Перейти на страницу:

Хопіць. Кропка. Да людзей, на свет божы.

Хрушчоба. Аднапакаёвая кватэра ў сучасным будынку. У сучасным горадзе, дзесьці на ўскраіне яго, а мо і ў цэнтры. Не памятаю. Ліхтары, пусткі, слупкі, глухі плот з панеляў, за ім гарачкавае дыханне кагосьці жывога — завода, чалавека, звера ці насякомага, а мо і маё ўласнае дыханне. Хоць я не дыхаю, пазбаўлены прасторы і часу, адчужаны ад рэальнасці. Што сёння на дварэ: ноч, дзень, лета, зіма — якая мне справа. Хрушчоба — вось гэта сапраўднасць. Самая сапраўдная што ні ёсць хрушчоба. Клубы сіняга дыму ўздымаюцца да столі — гэта маё дыханне. Сінія твары мужчын і жапчын. Гэта сёння колер майго настрою, колер маёй душы. Мне шкада яе. Я плачу над ёю наўзрыд. I яна плача разам са мной. Вартая жалю мая душа, чаму ты так пасінела. Хіба ж можна сінець, калі вакол так весела. Чаго табе не хапае. Ліецца сіняя музыка з дрыготкіх чорных, закураных скрынек. I ўсё вакол дрыжыць ад яе, аж вібрыруе. На стале мора закусі — бляшанкі з кількаю ў тамаце і кілька без бляшанак, хамса ўроссып, цэлая і надкусаная, аб'едзеная да чорных галовак, і чорныя пашкамутаныя галоўкі недакуркаў на стале. Вібрыруюць тулавы бэзавых жанчын і бэзавых мужчын, нажы, лыжкі, шклянкі. Весяліся, гуляй, рванне, ад рубля і вышэй. Далоў святло, далоў сорам. Чаму гэта ты адна хутаешся ў коўдру, ляжыш у ложку, падымайся, ідзі ў скокі, ці голая ўжо. Ніхто нікога ўсё роўна не бачыць. Святла ж няма, усё патанае ў дыме, у чадзе. Паралізаваная? А тут адны толькі паралітыкі. Я таксама паралітык. Дзе там ёсць што-небудзь яшчэ глынуць, наліць у шклянку. Як хораша, усё так хораша, калі цёмна, калі ёсць што-небудзь глынуць. Усе вакол паралітыкі, а рухаюцца, дрыгаюцца. I мы з табою таксама... Дрыгайся, скачы, спявай, пасінелая ад весялосці душа...

— Белае? Адкуль мне ведаць, чаму маё паліто белае. Пабялела. На будоўлі быў, рабіў. Што будаваў? Не памятаю, штосьці будаваў. Дзе шапка? Тамака. Была б галава, шапка будзе. Бачыць мяне не хочаш? Я сам сябе не хачу бачыць. Не хачу, ты чуеш, не жадаю. А няхай і суседзі чуюць. Ім на карысць. У суседзяў я і быў. У нашых суседзяў па зямлі, па цывілізацыі... Усё. Усё назаўсёды і канчаткова. Нічога мне не трэба. Толькі аркуш паперы і ручка і дах над галавою... Мая хата. Мая хата, што свеціцца ў цемры. Туды, у тую зіхатлівую сонечную хату. Ты ведаеш, як яна свеціцца... Правільна, зачыняйся, замыкайся ў сваім пакоі. Уразай, стаў замкі. Не, аднаго не хопіць, няць, дзесяць трэба. А я да сябе, у сваю хату, яна свеціцца. Разумееш, свеціцца, свеціцца, свеціцца...

Не свеціцца. Патухлі светлякі ці сапрэлі, не варта было іх на святло. Хай бы заставаліся ў цемры, у зямлі, што я ўтварыў, што я нарабіў, знішчыў усё. Хата стаіць учарнелая, цёмная. Занядбаная, старая хата. Нёжыццю патыхае з кожнага кута. Ахаладзела, згубіла голас і музыку падлога, напіліся нежыці маснічыны, не адгукаюцца, не спяваюць больш, не рыпяць нават, а толькі ледзь чутна пакрэхтваюць, на скаргу, на стогн нават не хапае голасу. Хата страціла сваю мову, страціла язык. Аглухла, аслепла, патухла. Шыбіны ў вокнах і тыя пацьмянелі. Невідушча глядзяць на дарогу. Глядзяць, а нічога не бачаць. Дарога больш не кранае і не трывожыць іх. Што за прыхамаці ў таго гарадскога люду купляць у вёсцы хаты, купляць не таму, каб жыць у іх, а на адзін толькі месяц.

1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)