Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 238
Перейти на страницу:

Свякроў ідзе, а нявестка з малою глядзіць у акно.

Дзяўчынка ў ніцяных лапціках стаіць на лаве і, перавешвагочыся цераз маміну руку, час ад часу ўпіраецца лобікам у халаднаватую шыбу. I ўсё гудзе штосьці сваё, па-ранейшаму весела і заклапочана.

А мама слухае, як пад рукой яе квола тукае маленькае сэрца, і маме хочацца ёй сказаць: «А вунь дзе, бачыш, як яна, баба, ідзе?» I песня, просценькая, цёпленькая песня «са свае галавы», просіцца на язык. Там былі б словы пра белую сцежку, пра сонца і залаты каласок, за які пасварыліся два вераб'і, пра малую блакітнавокую Любачку, якую любяць усе — і мама, і тата, і наша бабуля…

Ды слоў не будзе, ніякіх, бо Жэня баіцца, што як толькі яна акажацца, дык і не вытрывае больш.

1961

«НЕ ХАЧУ І ГЛЯДЗЕЦЬ…»

Да гэтай тэмы цяжка знайсці падыход, цяжка падняць i перадаць другім той жах i боль ад неймавернай нізасці, да якое даходзіць — i гэта найстрашнейшае — звычайны чалавек…

Сядзеў на працэсе над былымі карнікамі, тымі з нашых людзей, што ў пачатку вайны папераходзілі на службу да фашыстаў. Сядзеў я ў першым радзе, з самага краю ад загародкі для пад судных. Глядзеў у іхнія твары з адлегласці трох-чатырох метраў. Калі адзін з ix, стоячы за трыбунай, сведчыў супраць другіх, мне было відно, як пад яго старым пінжаком дрыжэлі са страху худыя лапаткі. Углядаючыся ў твары, я асабліва здзіўляўся з румянага, лысаватага, паўнаватага спакойнай сытасцю мужчыны, найбольш як быццам прыстойнага ды пачцівага на выгляд. Пятнаццаць год пасля вайны ён прадаваў недзе на Паволжы настаўнікам пачатковай школы, тысячы дзён, мільёны мінут углядаўся ў дзіцячыя вочы за партамі i не выбухнуў, не разарваўся ад успамінаў пра тых дзяцей, якіх забіваў — днём i ноччу, улетку i зімой, пра лямант ix матак, таксама перадсмяротны!..

Той, у якога дрыжэлі лапаткі, сведчыў пакуль што свабодны, яго адкапалі найпазней, дзесьці ў нетрах Палтаўшчыны. Як ён ні намагаўся выгарадзіць сябе і, для сябе ж, прыглушыць віну свае кампаніі, ён, аднак, сведчыў супраць тых, за перагародкай. А яны агрызаліся. І вось, калі ў гэтай, агіднай па-звярынаму грызні, абмежаванай толькі страхам i асцярожнасцю, пачулася адзін раз хлёсткая рэпліка — мне стала страшна…

Страшна i горка ад таго, што сёння, восенню шэсцьдзесят першага года, у перапоўненым клубе многія з тых, што прыйшлі сюды па запрашальных білетах, — раптам весела запляскалі ў далоні…

Чаго тут больш — ідыятызму ці бяздумнасці?

Вось дзе старонкі жаху, што не маюць права адысці ў нябыт, словы тых, што цудам выжылі:

— Немцы нейкія, ці, ліха ix душу ведае, хто яны, укінулі мяне ў агонь, калі хата гарэла. Засланіла я твар рукамі i перабегла…

Гаворыць гэта ўжо старая сёння жанчына, з тварам, абпаленым у тым агні.

— Дзеці малыя цалавалі гэтым немцам ці паліцаям ногі: «Дзядзечка, татачка, не страляйце мяне!» А яны стралялі.

На прапанову старшыні суда — паглядзець на пад судных: можа, каторы ёй прыпомніцца, жанчына не павярнула нават у той бок галавы:

— Хай яны на свет не глядзяць! Не хачу я на ix i глядзець!..

На трыбуне другая жанчына.

— Усе мы ляжым, пастраляныя, а я — жывая — ляжу з усімі i чую ўсё. Хлопчык мой з-паміж трупаў устаў ды гукае: «Мамка, ідзі, ужо немцы пайшлі!..» Яны яго адтуль, дзе ўжо былі адышліся, застрэлілі з аўтамата… Устала я пасля, дзетак сваіх пазбірала на дзяругу, параўнялароўненька, абцерла кроў… Потым ужо, калі нашы прыйшлі, напісаў мне мой чалавек: «Ці жывыя вы там?» А я яму напісала пра ўсё: «Ці патрэбна я табе цяпер — адна ды такая?» А ён піша: «Я яшчэ i не такое бачыў. Я i сам інвалід, без нагі». Вярнуўся ён, i дзетак трое мы нажылі…

У зале воплескі.

Падбадзёраная гэтым, цётка павярнулася да тых, што за сталом — вяршыцеляў народнай справядлівасці:

— Вот, можа, таварышы дарагія, помач якую далі б на дзяцей… Самі ж ведаеце, як яно ў калхозе…

У зале тое, што ў стэнаграмах ды ў справаздачах называецца ажыўленнем.

Цётку пацешыў пракурор:

— Ідзіце, жывіце здаровы. Усё будзе добра.

Цётка пайшла ад трыбуны.

Ёй абяцалі i ад нашага імя.

1961

НАКІД ПАРТРЭТА

Школьніцай Ганя насіла пошту. З сельсавета, дзе была іх сямігодка, у родную вёску, за шэсць з палавінаю кіламетраў. Пісьмы, газеты, павесткі — часамі поўная торба. I ў мароз, і ў разводдзе — то адубелая наскрозь, то мокрая па калені.

Дома была яна гаспадыняй ледзь не з сямі гадоў: маці памерла, а бацька другі раз не ажаніўся. З-за яе і малодшай сястрычкі, каб не прывесці ў хату мачыху. Ганя пачула пра гэта рана, зразумела — таксама хутка.

1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)