Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 207
Перейти на страницу:

Тым часам, скончыўшы з гарматай і асмялеўшы, танкі падышлі яшчэ бліжэй да батальённага ланцуга, рэшткі якога нават не імкнуліся бегчы, бо бегчы не было куды: ззаду прасціралася адкрытае поле. Але цяпер у адносінах да агнявой пазіцыі гарматы яны аказаліся бокам, бяспечна падставіўшы свае слабыя для снарада барты. Пронін, які ўвесь час мацюгаўся і плакаў, бадай, болей ад роспачы, чым ад ранення, нічога не сказаўшы, раптам выскачыў з-за кустоўя, дзе мы перавязалі адзін аднаго, і пабег да гарматы.

«Саракапятка» добра была пакарэжана, прыцэл разбіты, але ствол і замок былі, мабыць, спраўныя, і Пронін адкрыў агонь. Лежачы ў канаве, мы чулі злыя ягоныя выкрыкі каля гарматы і бачылі, як зноў замільгалі бранябойныя трасы — у барты, пад вежу, па маторах фашысцкіх танкаў. Хутка адзін з іх задыміў, другі стаў разварочвацца, сцелючы па зямлі перабітую гусеніцу. Але вось некалькі танкавых вежаў паспешна развярнуліся ў бок дарогі, і тры амаль адначасных стрэлы з іхніх гармат назаўжды скончылі з нашай «саракапяткай».

Чаму Пронін рашыўся на гэта самаахвяраванне? Пачуццё адказнасці і свайго воінскага абавязку, думаю, кіравала ім.

У сваёй прозе я так і не знайшоў месца ні для Міргарада, ні для Проніна, аб чым не перастаю шкадаваць і цяпер, але і нічога не магу зрабіць. Відаць, усё ж мастацкая проза больш выбарачная па сваёй прыродзе, чым які іншы від мастацкай творчасці. Таму хай гэтыя скупыя радкі будуць маёй сціплай данінай памяці тым, аб кім я заўсёды думаю і каму абавязаны самым дарагім — жыццём.

[1974]

[ІНтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»]

— Ад усяго сэрца віншуем з прысуджэннем Дзяржаўнай прэміі СССР. Мы шчыра рады за вас.

— Дзякуй. Для мяне гэта вялікі гонар — атрымаць Дзяржаўную прэмію СССР разам з такімі сусветна вядомымі майстрамі літаратуры, як Кайсын Куліеў і Леанід Мартынаў. Удзячны за прысуджэнне прэміі Камуністычнай партыі і Савецкаму ўраду. Я разглядаю гэту ўзнагароду як усесаюзнае прызнанне дасягненняў усёй беларускай літаратуры.

— Прэміяй адзначаны вашы аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання» — творы пра вайну, пра подзвіг чалавека на вайне. Напярэдадні трыццатай гадавіны з Дня Перамогі гэта набывае асаблівае гучанне.

— Так. Значэнне прэміі яшчэ і ў тым, што ў даным выпадку яна прысуджана за творы на тэму вайны. Склалася так, што амаль уся мая літаратурная творчасць так ці інакш прысвечана ваеннай тэматыцы. Хаця вайна, як вядома, працягвалася чатыры гады, яна склала цэлую эпоху ў жыцці савецкага народа. Асабліва гэта датычыла гістарычнага лёсу беларускага народа, які спазнаў поўную цану барацьбы, страт і нашай вялікай Перамогі. I дагэтуль у беларускіх гарадах і вёсках поўна напамінкаў вайны, хаця даўно ўжо няма разбурэнняў і руін. Гарады і вёскі адноўлены і расквітнелі, але сляды вайны засталіся ў душах людзей. Яшчэ і дагэтуль маці памятаюць сваіх сыноў, яшчэ і цяпер выраслыя дзеці пакутуюць ад невядомасці пра сваіх загінуўшых бацькоў, яшчэ і цяпер даволі інвалідаў, пакалечаных той, мінулай вайной.

Літаратура наша шмат зрабіла ў адлюстраванні гістарычнага подзвігу народа — ва ўсіх жанрах створаны шэраг выдатных твораў пра вайну, але ці значыць гэта, што пра адно з найвялікшых гістарычных выпрабаванняў сказана ўсё? Я думаю, што тэма гэтая бязмежная. І не толькі мы, сведкі і ўдзельнікі гэтага выпрабавання, павінны напісаць яшчэ шмат, але аб ёй, аб вайне, будуць пісаць яшчэ многія пісьменнікі з тых пакаленняў, якія прыйдуць пасля нас.

— Пытанне вам як удзельніку вайны і пісьменніку. У якой ступені перажытае вамі дапаўняецца творчым домыслам?

— Суадносіны ўласнага вопыту з чыста літаратурным домыслам — праблема вельмі складаная для пісьменніка. Відаць, у працэсе творчасці адно ўдаемадзейнічае з другім. Хаця — у розных пісьменнікаў, можа, у рознай меры. Адны аддаюць перавагу свайму вопыту, факту, другія — наадварот. Людзі з добра развітым уяўленнем, чыста мастакоўскай фантазіяй болей любяць кіравацца сваім мастацкім чуццём. У мяне было па-рознаму. Некаторыя творы ўзніклі цалкам на базе факту і вопыту, іншыя — былі сканструяваны, калі можна так сказаць, з дапамогай уяўлення і ведання падзей. Гэта, напрыклад, адносіцца амаль да ўсіх партызанскіх аповесцей — бо асабістага вопыту ўдзелу ў партызанскай вайне ў мяне няма.

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)