Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 209
Перейти на страницу:

— Да чаго мне патрэбны цяпер альбом Рубенса! Я зверыў бы адценні і ўдасканаліў бы свае апошнія праўкі... Як бы мне гэты альбом атрымаць найхутчэй? Бачыў яго ў бібліятэцы, на ніжняй паліцы. Ён такі вялікі, у жоўтай вокладцы, на ім так і напісана — Рубенс. Прыслуга можа зблытаць, а я не настолькі вольна пачуваюся ў гэтым блаславёным доме...

О, як хітра, як доўга і дасканала адпрацоўваў пан Рамуальд гэтую фразу! Высокае пачуццё, несумненна, абудзіла ягоную здольнасць да тонкіх інтрыг. Прасцяк Ганька паслухмяна падняўся і падыбаў шукаць альбом таемнага Рубенса. Нарэшце настала рашучая хвіліна — сам-насам... Дамова на апошняе спатканне — і...

— О, панна Зоф’я! Не патрэбна ўжо лішніх словаў, сёння апоўначы ваш верны рыцар будзе чакаць вас ля ганка, што на заднім двары, ля куста чырвоных парэчак. І не трэба браць з сабою ані дыяментаў, што ёсць слёзы беднага народу, ані золата, бо яно заплямлена чужым потам і крывёю... Хіба што трохі, на першыя затраты, ну там, кватэру наняць, фарбы алейныя купіць...

Панна Зося некалькі разоў шмарганула доўгімі вейкамі і нізкім голасам вымавіла:

— Шо?!

Пан Рамуальд крыху разгубіўся. Абуджаная прыгажосць мусіла адказваць крыху іншымі словамі і, прынамсі, больш распаўсюджана... Але яна саромеецца, ну, так! О, гэтая непараўнальная дзявочая сціпласць!

Пан Рамуальд аж пераступіў ад хвалявання тонкімі нагамі, абцягнутымі тканінай у зялёна-жоўтую клетачку, нібыта зладзіў вытанчаную фігуру прыдворнага танца, і схапіў паненку за абцягнутую карункавай пальчаткай ручку:

— Я з самымі сумленнымі намерамі, панна Зося! Памятаеце, як Алена Фоўрман трымала пэндзлі свайго мужа, мастака Рубенса? І мы з вамі... Вы са мной...

Панна Зоф’я выдзерла з мастакоўскіх слабых рук сваю руку і прыўзнялася:

— Ты шо, мазідла, п’яны? Цэлы месяц галаву тлуміў усялякай лухтой — Кліпатры, Ляізы, Біятрычы... Гаварыла татусю, каб не скупідомнічаў, наняў нармальнага мастака. Еканомія, еканомія... Галадранцаў усялякіх толькі ў дом і пушчаць! Татусю, татусю! Шо скажу!

Панна Зося грэбліва штурханула небараку Рамуальда, як прадмет мэблі, і, пазвоньваючы ювелірнымі ўпрыгожаннямі, шырокімі крокамі пакінула імправізаваную майстэрню.

Пан Рамуальд агаломшана сядзеў на раскошным Шкудровічавым дыване з несапраўднымі ружамі, не ў моцы ўсвядоміць сваю паразу.

— Пан Рамуальд, вось ён... Рубенс! Здаецца, той самы, глядзіце!

Таўсматы Ганька пачціва нахіліўся над павержаным мастаком з тоўстай кнігай у руках.

Аптэкарскі Ромка высмаркаўся ў свой аксамітны бант-гальштук і павольна падняўся:

— Не трэба... Нічога ўжо не трэба...

— Вы... скончылі партрэт?

— Так... Скончыў...

Пан Рамуальд хацеў ужо выйсці з пакоя, як Ганька заступіў яму дарогу.

— Стойце, пан Рамуальд! Я мушу вам сказаць... Чуеце?

Пан Рамуальд ачомаўся... Чаго трэба гэтаму мільёншчыку? А, біць будзе... Рамуальдава галава мімаволі ўцягнулася ў плечы. А Ганька працягваў усхвалявана гаварыць:

— Я зразумеў! Я хачу вырвацца з гэтага балота! Грошы — тло, нішто, зло! Наш асяродак — гэта асяродак крывасмокаў і бур... бюргераў, а чалавеку патрэбна духоўная воля! Пачаць жыццё спачатку ніколі не позна!

Адбылася нейкая памылка... Нешта пераблытана... Пан Рамуальд нясмела ўсміхаўся і спрабаваў прасунуцца да дзвярэй. Але Ганька ўзвышаўся на ягоным шляху, як Галіяф.

— Вы адкрылі мне вочы, пан мастак! Вы ведаеце, я таксама... Ну так, па-дылетанцку, вядома... Але малюю. Што тая Зоська, яна дурная, нічога не разумее. Усе Шкудровічы дурні. Нізавошта не ажанюся з гэтай таўстухай. Ніякай паэзіі. Заўтра ж — у Парыж, на мансарду! Як вы там казалі, фіялкі Марма... Манра...

— Манмартра...— аўтаматычна падказаў пан Рамуальд.

Ганька ўзрушана схапіў яго за руку:

— Вы столькі гаварылі пра сяброўства між мастакамі… Дзяліцца апошняй скарынкай... Эксперыментаваць з колерам... Можа, і вы са мной? Там дзяўчынкі... Грызеткі... На тым Мармары...

— Манмартры...— зноў падказаў пан Рамуальд і нарэшце ўсвядоміў увесь трагізм становішча.— Не! Не хачу! Нічога не хачу! Ды адчапіцеся ж ад мяне!

Пан Рамуальд працерабіў сабе шлях да рэтырацыі і кінуўся прэч з праклятага дома, дзе ён так падмануўся, дзе згаслі ягоныя мары, як згасае свечка ад трапнага пляўка. І нагавіцы ў жоўта-зялёную клетачку зноў беспардонна пляміла густая брунатная вадкасць з лужын горада Б*.

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)