Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 209
Перейти на страницу:

Дасканалая эрудыцыя дазволіла пану Рамуальду скласці дакладны план абуджэння духоўнай сутнасці панны Зоф’і. Штовечар дапазна бедны мастак сядзеў у сваім улюбёным фатэлі, са спецыяльнай сетачкай на набрыяліненых вусах, скручаных у колцы, і на валасах, падзеленых раўнюткім праборам, моўчкі варушыў вуснамі, час ад часу ускрыкваў нешта незразумелае, кшталту: «О, багіня! Успомнім вялікага Леанарда!» Старэнькі аптэкар Лёйза, уздыхаючы, выходзіў са свайго пакоя і асцярожна ставіў перад мройным сынам шкляначку з мікстурай «Сад маёй бабулі», самым надзейным сродкам ад меланхоліі. Пан Рамуальд адным глытком выпіваў пякучую вадкасць з прыемным ментолавым пахам і нецярпліва махаў бацьку рукой.

— Ромка, а Ромка, цёця Аліцыя звала ў госці ў суботу. Мурачка прыйдзе, памятаеш, такая рудзенькая, вясёленькая?

Пан Рамуальд абурана хмыкаў, і бацька, пахітваючы галавою, ішоў у свой закуток, застаўлены рознакаляровымі бутэлечкамі, рэтортамі і прабіркамі. А пан Рамуальд працягваў інтэлектуальную падрыхтоўку да чарговага сеанса пазіравання, дакладней, да лекцый, што суправаджалі іх. Ад біблейскіх матываў, «Найвышэйшай Саламонавай песні» і Вірсавіі размова перайшла на гісторыі Абеляра і Элаізы, Дантэ і Беатрычэ, Рамэа і Джульеты, паралельна апісваліся жыцці гераічных жанчын — Гіпатыі, старажытнагрэчаскай жанчыны-астранома, закатаванай цемрашаламі, Жанны д’Арк, выратавальніцы Францыі, мясцовай лекаркі Саламеі Пільштыновай, што лячыла і жонак султана, і расійскую царыцу. Панна Зоф’я не заканчвала гімназіі, хаця бацькі паспрабавалі неяк аддаць яе ў лепшы прыватны пансіён горада Б*, які трымала строгая мадам Касіо. У летапісе горада Б* не захавалася дакладных звестак, ці то сама далікатная паненка запрасілася дахаты ад жахлівых цяжкасцей навучання ў пансіёне, ці то цярплівая мадам Касіо, хаця і звыклая да капрызаў багатых бацькоў і іхных дзетак, не вытрывала паводзін мілай Зосенькі, але доўгі час любячыя бацькі наймалі для сваёй кветачкі гувернантак. Прычым мяняліся яны кожны год, а то і па некалькі разоў на год. Бібліятэка Шкудровічаў складалася з некалькіх соцень тоўсценькіх, аднолькавага памеру томікаў у такіх прыгожых, дарагіх вокладках, што разгортваць іх лічылася відавочна залішнім. У выніку пан Рамуальд меў справу з цнатліва чыстай паненчынай свядомасцю, не сапсаванай інтэлектам, што давала яму магчымасць прыўносіць у вядомыя сюжэты плён уласнай фантазіі, асабліва ў аповеды пра сваё навучанне ў Санкт-Пецярбургскай рысавальнай школе.

Выснова з усіх расказаных гісторый, аднак, мелася адна: каб выратаваць жывую душу, належала вырвацца з мяшчанскага асяродку, знайсці роднаснага сабе ўзнёслага спадарожніка (каго ж, як не яго, пана Рамуальда?) і рушыць па жыццёвым шляху, усыпаным кветкамі і церніямі, да зораў ці куды ўжо патрапіць дайсці-даляцець акрыленым асобам.

Хаця б да бліжэйшага вялікага горада, дзе, несумненна, сапраўдны мастакоўскі талент знойдзе сабе прызнанне, а ягоная мадэль будзе праслаўленая гэтак жа, як улюбёная булачніца Рафаэля, увасобленая ў бессмяротных вобразах мадоннаў.

І далібог, Рамуальдавы прамовы давалі плён. Панна Зоф’я нават перастала падчас сеансаў есці разынкі і душыцца ад смеху пры поглядзе на мастаковы закручаныя колцамі вусы і пышны аксамітны бант-гальштук. Праўда, па-ранейшаму заставалася бязмоўнай, як праўдзівая мармуровая багіня. Але яе вочы гаварылі лепш за ўсялякія словы! Ах, як шматзначна пазіралі яны на пана Рамуальда! Ды што казаць, калі нават руды Ганька больш не засынаў на сеансах пазіравання нявесты.

І вось сёння — апошні, рашучы дзень! Як ні адцягваў пан Рамуальд момант завяршэння партрэта, далей цягнуць было немагчыма. Некалькі заключных мазкоў — і срэбранікі Шкудровіча перакрыюць аптэкарскаму сыну доступ да банкаўскай спадчынніцы.

Пані Зоф’я пазіравала, як заўсёды, у абабітым сінім аксамітам фатэлі, у белай шаўковай сукенцы з карункамі, як марская пена. Увесь тавар сярэдняй велічыні ювелірнай крамы пайшоў на ўпрыгожванне шыі, рук, вушэй, прычоскі ды іншых дэталяў паненкі, так што багацце роду Шкудровічаў мусіла быць годна адлюстраваным і на партрэце яго апошняй прадстаўніцы. Руды Ганька сціпла сядзеў на крэсле ў куце і пакручваў у тоўстых пальцах дарагі залаты гадзіннік. Праклятыя сімвалы багацця!

Пан Рамуальд крануў ружовай фарбай шчаку намаляванай багіні. Сёння ці ніколі!

Так, ніколі больш у Шкудровічавым доме не гучалі такія палымяныя, узнёслыя аповеды пра найвышэйшае пакліканне чалавека, водпаведзь праклятаму багаццю і паныламу існаванню ў мешчукоўскім свеце. Фарба капала з пэндзля на чаравікі мастака, на бухматыя дываны з ружамі — хіба гэтыя ружы можна параўнаць з сапраўднымі! Набрыяліненыя валасы пана Рамуальда ззялі, як паверхня канцэртнага раяля, вусы перасталі завівацца калечкамі і зноў ваяўніча натапырыліся.

1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)