Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 153
Перейти на страницу:

– Дрэнна, – адказаў Каліноўскі. – Амаль не памятаю. Ведаю толькі: прыгожая была. Часам сустрэнеш жанчыну з добрым гожым абліччам – і шукаеш у яе рысах матчыны. Мо такая была. А мо і не такая. Не помню. Ведаю толькі: маладая была надзвычай прыгожая.

– Якога роду? – спытаў Вежа.

– Вераніка з Рыбінскіх.

– Н-не ведаю, – на гэты раз ужо ўсур’ёз сказаў стары.

– Я дрэнна яе памятаю. Толькі рукі. І яшчэ вочы. Ды песню, якую спявала. Захварэла задоўга да смерці. Расказвалі, якраз калі хрысцілі мяне. Прывезлі ў Ялаўскі касцёл. Быў позні вечар. Пакуль на бабінцы рыхтаваліся, купель ставілі, пакуль тое – матуля з кумою ды мной пайшлі па цвінтары прайсціся. Цвінтар там вялікі. Падышлі да магілы Леакадзіі Купчэўскай, швагеркі ялаўскага пана (яна маладая памерла, і ўсе казалі, што матуля чымсьці на яе падобная была, толькі прыгажэйшая, і таму маці заўсёды там спынялася). Стаяць. А з-за помніка, з-за барэльефа пані Ліёшкі – раптам морда. Ды страхалюдная, зарослая.

Пакуль зразумелі, што гэта мясцовы юрод, Якубка Кот, – ногі ў абедзвюх самлелі. А той ідзе за імі да касцёла, вытанцоўвае ды кажа нешта накшталт: “Кумы дзіця хрысцілі, горла крапілі, у кажушаны рукаў паклалі, па дарозе згубілі... Ляжыць дзіця на марозе, свечачкі вакол. Пальчыкам варухне – перуны смаляць, кулачок сцісне – грамніцы б’юць. У “чорнага”! У “чорнага”! Маці крок паскарае, а той плача: “Падбярыце дзіця, добрыя людзі. Ці доўга яму, халоднаму, пальчыкам варушыць? А людцы міма ідуць, а грамнічкі слабнуць. Вох-вох!!!” Юрода, вядома, пагналі. Ледзь пачалі хрысціць – грымоты за цвінтаром. А гэта сусед, Цыпрук Лазарэвіч, сабраў хлопцаў і кажа: “Пагрымім на шчасце кугакалу”. Ну, і стралялі ў неба. А ўсім спачатку здалося – грымоты. Пасля юродавых слоў жанчыны аж абамлелі: грымоты ўзімку. Хросная казала: з гэтага дня ў маці і пачалося. Пачала марнець, чэзнуць. Работы шмат. Дзяцей адных дванаццаць чалавек. А яшчэ маладая. Мяне чамусьці вельмі шкадавала.

“Чым жа вы багатыя, панове? – успомніў дзед. – Дзецьмі, ды смехам, ды дняпровай вадой”.

А Кастусь расказваў далей:

– Памерла. Бацьку трэба было думаць, як з дзецьмі. Без маці не кінеш. А ў таго Цыпрука Лазарэвіча, што на маіх хрэсьбінах у неба страляў, – сваячка. Трохі з тых гадоў выйшла, калі сваты ля варот аціраюцца, і прыгажосці не першай, але добрая баба. Так і з’явілася ў мяне мачыха Ізабела, ды яшчэ сем братоў і сёстраў. Дзевятнаццаць было б усіх, але двое памерла.

Кастусь памаўчаў.

– У мачыхі знайшліся сякія-такія грошы, бацька наскроб, i купілі мы фальварак, а пры ім дзве сотні трыццаць дзесяцін зямлі. Па трынаццаць дзесяцін на чалавека. Фабрыку перавезлі, жыць стала як адной купай – дык i не дрэнна. Ну i што? Падзеліш – зноў бязглуздзіцца. Горш за іншых сялян. Бацька старэйшых сыноў – вучыцца, на свой хлеб. I, карыстаючыся, што зямля ёсць, – парогі абіваць. “Куку ў руку” даваць. І вось у гэтым годзе, урэшце, уганорылі, далі сенацкую пастанову: лічыць уладара фальварка Якушоўка, Сымона Стафанава Каліноўскага, год шасцідзесяці аднаго, веравызнання рымска-каталіцкага, як i нашчадкаў ягоных, дваранінам. Дваццаць чатыры гады спатрэбілася на прысуд. Пачаў дабівацца малады, у трыццаць пяць год, маці была маладая, здаровая, а дабіўся — руінай. Ненавіджу я ўсё гэта.

На сківіцах у Кастуся хадзілі ўпартыя жаўлакі. Гарэлі на шчоках дзве чырвоныя плямы.

– Нішто, брат, – сказаў Вежа. – Вывучышся вось, галава ў цябе добрая, дойдзеш да вялікіх начальнікаў – толькі перайка з “меншых” ды з “малодшых” братоў паляціць.

– А што, – усміхнуўся Кастусь. – I тарыф над галавою павешу, як зэльвенскі пісар: за подпіс тры рублі ды пірог з вязігай, за пацвярджэнне дваранскай годнасці – тысячу рублёў ды жонцы сем аршынаў аксаміту. А я сам – у сенаце шышка дужа вялікая. Заходзіць гасудар імператар выпадкова: “Гнаць, – кажа, – яго за такую таксу”.

– Правільна, – буркнуў Вежа. – “Бо ён нам усім цану збівае, – скажа імператар. – Мне унь за канцэсію на пабудову чыгункі колькі плацяць, ды і то мала. А тут... пі-рог з вязігай. У дурня і песня дурная”[73].

Лілося праз вокны ў пакой святло месяца i змешвалася з ружовым святлом свечак.

– Ты што, Кастусь, – спытаў Вежа, – ты, значыцца, паляк?

– Не, я тутэйшы, – асцярожна сказаў Каліноўскі.

– Ён беларус, дзеду, – сказаў Алесь.

– А гэта што такое? – непаразумела спытаў дзед.

І тoлькі тут упершыню заўважыў, як малады чалавек напружыўся, нібы яго ўдарылі, зірнуў на Вежу змрочнымі вачыма.

– Ён жа вам казаў, пан Вежа, – сказаў Каліноўскі.

– Я казаў табе, – сказаў Алесь.

– А, – нібыта ўспомніў Вежа, – прыпамінаю. I вы верыце ў гэтыя жарты?

вернуться

73

Прадажнасць вышэйшых колаў дасягнула небывалых памераў. Нягледзячы на частыя працэсы, кралі ўсе, і вінаватых не было. Канцэсія на пабудову чыгуначнай лініі каштавала таго, што каштуе, плюс мільён-паўтара рублёў хабару. Калі пасля забойства Аляксандра ІІ ацэньвалі ягоную маёмасць, дык толькі “добранабытая” ім самім сума дасягала амаль шасцідзесяці мільёнаў.

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)