Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 153
Перейти на страницу:

Да ліку неабвержных доказаў, якія даводзілі няслушнасць апанента і з якімі ўжо не было як змагацца, належалі ўдар бязменам по галаве і скіданне з вышыні ў ваду. І так цягнулася дзвесце год, невядома на чыю карысць.

Узняўшыся на другі бераг, Алесь зноў пагнаў каня. Прамільгнулі з левага боку замчышча, мікалаеўская царква і два касцёлы. Наводдаль лёгка ўзносіліся ў неба дзве званіцы Пакрова-Гумённай царквы.

Замкавай вуліцай вырваўся на Пецярбургскую, высякаючы падковамі іскры з каменных пліт.

Каля аднапавярховага каменнага будынка ямской станцыі стаяла запыленая – хоць ты пальцам на ёй пішы – паштовая карэта, і людзі стаялі на прыступках, а фурман з паштальёнам прывязвалі ўжо вяроўкамі кофры і сакваяжы.

Ён асадзіў каня і скочыў з яго, кінуўшы павады.

Нейкія не тыя людзі. Стары чыноўнік з клуначкам… Жанчына ў чапцы, відаць, ягоная жонка… Семінарыст… Два шляхцюкі з сярэдніх.

– Скажыце, дыліжанс па смаленскай лініі рушыў ужо?

У той самы момант, як спытаў гэта ў семінарыста, з радасцю ўбачыў, што не спазніўся.

Кастусь сядзей ля сцяны, на лавачцы. Сядзеў, палажыўшы падбароддзе на сугіб рукі, і глядзеў сваімі сінімі вачымі, як запрагаюць коней. Глядзеў пахмура і з відочнай нудотай.

Гэта быў той і не той Кастусь. Валасы па-ранейшаму падалі назад, паказваючы высокі і чысты лоб, але былі даўжэйшыя. Ледзь прыкметна прабіваліся вусы, і хлопцаў рот здаваўся, ад асмужанага ценю над ім, яшчэ больш уладным.

Апрануты ён быў у сурдуцік, у бэжавыя нанкавыя панталоны і запыленыя паўбоцікі. На гожай мускулістай шыі сцягваў каўнер белай кашулі шырокі чырвоны гальштук.

Каліноўскі ўзняў галаву і доўгім непаразумелым позіркам, нібы не пазнаючы, абвёў цёмнага ад загару юнака.

– Алеська…

– Кастусь!..

– Панове, – сказаў гарэлачным голасам станцыйны наглядчык. – Проша сядаць.

– Я… еду зараз, – яшчэ цішэй сказаў Кастусь. – Во і дыліжанс.

– Пайшлі яны са сваім дыліжансам! – выгукнуў Загорскі.

Кастусь збянтэжана муляўся. І тады Алесь працягнуў яму рукі.

– Кастусь!.. Во дык Кастусь.

– Алеська! Братка! Алеська!

Яны кінуліся адзін да аднаго ў абдымкі.

Коннікі няспешным трухам выехалі з дрымотный засені векавой пушчы і ўбачылі пад страшным стромым урвішчам Дняпро. Ён спакойна і рэдка зіхацеў дробнымі хвалямі, як сіняе срэбра.

Яны ехалі адны, далёка наперадзе ўсіх астатніх. Логвін з падстаўнымі быў відаць ледзь не за вярсту.

... Ноч спалі ў котчым вязку, а ля Дошчыцы сустрэлі трэцюю падставу і зноў пераселі ў сёдлы, хаця з Кастуся быў і не зусім добры яздок.

Кастусь ехаў на снежным Ургу, той быў спакайнейшы. Алесь – на Тромбе, які нікога не хацеў ведаць, акрамя гаспадара.

– Дзівоснай якой прыгажосці коні, – сказаў Каліноўскі.

Алесь усміхнуўся.

– Ведаеш, я аднойчы, яшчэ дзіцем, сасніў дзівосны сон. Разумееш, была ноч і туман. І коні. Белыя, дзівоснай прыгажосці. Я ляжаў ля згаслага вогнішча, а коні схілялі галовы і дыхалі цёпла. А паміж коней стаяла мокрае жарабятка. Снежнае ўсё, а хвост смешны, тоўсты... І туман збягае, а ўсюдых белыя коні.

– Ты, Алесь, часам вершаў не пішаш?

– Спрабую, – чырванеючы, адказаў Алесь.

І тут пачуў нешта такое, чаго ніяк не чакаў ад Кастуся.

– І я часам... таксама, – натуральна і проста сказаў сябар.

– І... добрыя вершы?

– Дзе там, – уздыхнуў Кастусь. – Каб пісаць добрыя, трэба ўвась час працаваць. А я... Мне здаецца, не ў гэтым цяпер наш лёс.

Алесь здзівіўся, так пазмрачнеў раптам твар сябра. Нешта пакутлівае з’явілася ў яго вачах. Ён быў зусім непадобны на Яраша Раўбіча, ягоны сябра, але агульны выраз вачэй, вуснаў, ссунутых броваў зрабіў іх на хвіліну вельмі падобнымі.

– Цябе нешта прыгнятае? – спытаў Загорскі.

– Потым, Алесь.

– Бачу, – сказаў Алесь. – Ты не хочаш, але...

– Я не хачу, але гэта вышэй за мяне.

– І таму ты не хочаш пісаць вершы? Але ж лёс паэта – самы шчаслівы лёс.

– Хто гаспадар у сваім лёсе? Хто ведае, колькі яму дадзена жыцця і калі прыйдзе смерць?

Коні ішлі ледзь не над самай стромай. Салодкі, магутны вецер ляцеў з-за Дняпра, нёс з сабою пах стагоў, водар звялай лістоты, якой іх прыкрылі зверху, пах сырасці і балотных кветак са старыкоў.

– За такую зямлю ўсё аддаць можна, – ціха сказаў Кастусь. – Усё. – І вярнуўся да ранейшай думкі: – А наконт таго, што твой дзед так накінуўся на цябе за мой ліст, то тут я зрабіў, як апошні ёлуп. Ён, відаць, усё разумее.

– Што ўсё?

– А тое. Тое, што раней душылі і хвасталі, а цяпер... цяпер патроху ціснуць. Забяры ў чалавека ў адзін дзень сваякоў, хлеб, волю, мову. Ён жа ўзбунтуецца. Ён зброю возьме. А тут ціснуць патроху, па каліву, па слоўцу, па чалавеку, па песні – непрыкметна адбіраюць.

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)