Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 228
Перейти на страницу:

«Курыная шыя, курыная шыя»,— пачаў я гаварыць сам сабе і супакоіўся. Які ж гэта франтавік, які афіцэр быў перад памі. Варта фашыстам толькі крыху прыціснуць яго, іголку ці дзве загнаць пад пазногці, ён і раскісне. Ды і ўсе мы, дзетдомаўцы, толькі здольныя гуляць у вайну, гарлаць: за Радзіму, за Сталіна! А дадуць нам шомпалаў, пачнуць зоркі на шшчах і грудзях выразаць, соллю пасыпаць, ці ж вытрымаем. Вось троіца, прыезджыя, трымаюцца як сапраўдныя партызаны. Адразу відно, не баяцца смерці, яны пераступяць праз смерць, як толькі што пераступілі праз нас і нашага дырэктара. Так нам і трэба, калі ў нас такі дырэктар, бацька такі.

— Забываеш, не думаеш ты, Мар'ян, пра будучыню,— усе трое па-вайсковаму ўскінулі на стрыжаныя патыліцы палатняныя ваеннага ўзору фуражкі.— Ласіны востраў, зубрыная затока — пад кок-сагыз. Лес — дзетдому, будуйце сталоўку. Да ўсяго падыходзіць па-дзяржаўнаму трэба.

— Дзетдом пабудуе сабе сталоўку з друтога лесу,— Мар'ян ужо быў на нагах, і што дзіўна: яму, здавалася, аніколькі не сорамна, нібы гэта і не ён вось толькі што стаяў на коленцах і плакаў, хтось іншы, і голас яго быў ужо іншым: — Мы знойдзем лес, мы возьмем лес. Праўда, хлопцы? — ён звяртаўся да нас, гаварыў з пэўнасцю і гучна. Мы адводзілі, хавалі вочы. Лепш бы ён пабіў нас. Адчулі б яго мужчынскую руку, паважалі б, хаця, калі б выйшаў выпадак які, маглі і адпомсціць. Але гэта было б па-свойску, па-дзетдомаўску. А так...

Мар'ян пад руку, ну, няйнакш, бацька родны, вывеў нас са свайго кабінета, пагладзіў кожнага па галаве, датыкнуўся хуткай рукой нашых «катоўскіх» макацоўбін, і нельга сказаць, што нам гэта было непрыемна. Гады ў рады, мо ўпершыню ў жыцці, так ушаноўвалі нашы галовы — кацялкі медныя, дурыдлы, макацоўбіны, яны, здавалася нам, толькі таму і створаны, ёсць у нас, каб была магчымасць даць у лабаціну, каб прывесіць да іх вушы і дзерці тыя вушы. I ні слова пра наша злачынства, ні гуку:

— Ідзіце, хлопцы, гуляйце, хлопцы, расціце, хлопцы. I чакайце, чакайце. Вы дачакаецеся. Ён прыйдзе, прыйдзе, тут яго пуцявіна... А мне знайдзіце і прышліце стараст груп і Крывавязага, Цурука, толькі ціха, каб ніхто не бачыў. Дастаньце іх з-пад зямлі.

Мы знайшлі ўсіх, каго было загадана знайсці, і прыслалі, але на тым не супакоіліся. Як гэта магчыма супакоіцца, калі ў кабінеце дырэктара ідзе сакрэтная гаворка, хто ж гэта з нас здолее застацца ўбаку. На сваім узбраенні мы мелі шмат сродкаў, якія б дапамаглі нам даведацца, пра што тая сакрэтная гаворка, мы маглі падслухаць яе, паставіўшы кружку да сцяны, маглі падслухаць і праз дзірачку ў столі. Але на той раз усе нашы сродкі аказаліся непрыдатнымі. Дырэктар сакрэтнічаў не з выхавацелямі, не педсавет праводзіў, а гаварыў з нашым жа братам, дзетдомаўцамі. I мы, канечне, яшчэ раз пераканаліся, навошта дадзена кожнаму з нас галава, а пачуць з тае гаворкі так ніводнага слова і не пачулі. Нашы старасты выходзілі з кабінета дырэктара як маладыя Напалеоны. Дурні, хоць таксама дзетдомаўцы.

Немагчыма ў дзетдоме ўчыніць нешта такое, каб гэта не выкрылася, няма ў дзетдоме тайны, калі пра штосьці ведаюць больш, чым адзін чалавек, гэта вядома ўжо ўсім. Ад каго ўздумалі схаваць праўду, ад шкетаў. Гэта ж амаль тое самае, што хаваць шыла ў мяшку. Мы ж былі тэлепатамі, хоць і ведаць не ведалі і чуць не чулі пра тых тэлепатаў. Мы чулі іншае, чулі слова, калі яно яшчэ і не вымавілася, счытвалі тое слова з вуснаў, чыталі па вачах, утадвалі думку, якая толькі яшчэ ў таго ці іншага разумніка варушылася ў галаве, толькі нараджалася. Мы праз паветра, якім дыхалі, ведалі ўжо ўсё. I на схоне дня ўвесь дзетдом ужо не жыў, як звычайна, а захоўваў тайну. Тайна і маўклівасць распіралі нас, як вясна распірае жабу: ура, як толькі змеркнецца, мы ідзём на крадзеж. На святы крадзеж. Дзетдому трэба сталоўка. Але няма лесу пабудаваць яе. Дык у чым жа справа, што гэта за праблема такая. Вунь колькі праплывае міма нас, па нашай славутай рэчцы Пятлянцы, лесу: дубовага, хваёвага, асінавага. Куды, каму ўсё гэта, у якія гарады і краіны, на якія прадпрыемствы, будоўлі, шахты... Што нам да таго. Мы возьмем колькі нам трэба, не больш. Лішняга не кранем. Ніхто не забяднее, не прыкмеціць нават. Плытагоны? Ну і што? Здаровыя мужыкі? А нас затое багата. У іх багор з жалезным круччам? А хай іх з гэтымі круччамі. Ну, скруцяць, праб'юць аднаму галаву, на яго месца ўстане дзесяць. Мы таксама біцца ўмеем. З намі ж будзе і дырэктар наш, ён фронт прайшоў, з фашыстамі біўся. I не аднаго паклаў. Шкетам нельга, шкеты павінны класціся спаць. Пакладзёмся, на які толькі бок лепш, на правы, на левы, шчаслівыя, гавораць, заўсёды адпачываюць на спіне. Мы будзем адпачываць на спіне. На спіне, толькі на спіне будуць адпачываць нашы майкі, мы іх добра наб'ём саломай, сон іх будзе глыбокі і спакойны. I нікога не траба падымаць, каб схадзіў на двор, ніякіх турбот дзяжурнаму выхавацелю.

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)