Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дождж: возера ў акупунктуры
Дождж: возера ў акупунктуры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дождж: возера ў акупунктуры

Электронная книга - «Дождж: возера ў акупунктуры». Краткое содержание книги:

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук i ўкладаецца ў радкі.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19
Перейти на страницу:
Глядзяць у начное акно ліхтары: i колькі вас у мяне ўсіх, цені?!.
Я ўгору, яна з гары, усмешка — сустрэчаю: незнаёмка.
Воплескі: узлятаюць лебедзі з азярыны.
Дужыя коні!.. Карэта коціцца вуліцай — з даўніны.
«І што вы хаваеце ад мяне?!.» лапушыны выпытвае дождж.
Не ўмею гэтак сабой, але ўмею імі: дразды высвістваюць ноты.
Што там? Нічога. А не адводжу ад звечарэлага неба позірк.
Апранута ў выбух — з узгорку ляціць груша расквечаная ў бязмежжа.
Гром адмыкае радовішчы: у краявід разгортваецца навальніца.
Сабе ад сябе?!. Чырванее ў руках у манашкі цюльпан.
І зверху вада, i знізу вада: пахавалі галовы качкі.
Ловіш навіны? Слімак выставіў рожкі.
Вецце — грымоты, камель — маланка: сасна спрачаецца з навальніцай.
Пазвешваліся цераз плот ліловыя гронкі: хочаш са мной пазнаёміцца, бэз?!.
Вагаецца воблікамі — вядзе возера з воблакамі размову.
Цёмныя вулачкі. Зазірае у шчыліну неба ветах — дапытлівы вартаўнік.
Той з дымам, а той з агнём: каля плота з даўгманымі цыбукамі натоўпяцца дзьмухаўцы.
Босай нагою ручай кранае жанчына: лета.
Скокнула з кладкі жабоцька: дадому дае дарогу.
Чакаю i чую: над галавою грукоча то гром, то цягнік. Пад мостам.
«Амерыцы кранты!..» — два мінчукі даводзяць адзін аднаму каля ганку крамы. Свая гаворка.
«Баба ці дзед?!.» — з дзьмухаўца здзьмухвае вецер пушынкі.
Хваля да хвалі: арэ возера вецер.
Глыбокае рэчышча. Карані кранаюць за рукі: «Хто ты?!.»
I не хацеў бы, a вабіць: нашто я табе здаўся, яма?!.
Сонца заходзіць: жарыны — сосны.
Людзі — сустрэчы. Перажываю нейчыя жыцці: хвіліна — i досыць.
Такую карціну — i не заўважыць?!. Дарожны рабочы малюе чырвоную паласу.
Сонца заходзіць: выходзяць навобмацак з лесу цені – нейчыя павадыры.
Вымкнулі з позірку i памкнулі дзве каляіны: сустрэнуцца — знікнуць
Раніца. Гракае грак — сшывае час i прастору суровай ніткай.
Схіліўся над вежаю — выклікае са сховішчаў здані: срабрысты месяц.
Які пацалунак!.. З гладышкі жанчына п'е сырадой.
Пазнала здалёк: у завулку бярэзіна — усюды-вестка.
Ці ёсць хто тут?!. Затрапятала полымем свечка i рэхам азвалася ціша: апліца ў гарах. Верасень. Свецяць з лістоты ліхтарыкі — жалуды.
Усё тое самае?.. Наваколле ператлумачвае дождж.
З лета — у восень: плыве над голаю пожняю павуцінка.
«Нашая хата намі багата»: паабтулялі апенькі пень.
«Я лішні?!.» — у наваколля пытаецца дзьмухавец. Халоднае сонца.
Нешта шукае, а што — не ўспомніць: блукае у полі дождж.
Хоць нехаця, а абдымае агонь галіны: у пустцы імжа, у імжы цяпельца.
I заржавеў, a ўсё роўна трымае ранейшае перакананне: ланцуг.
I тут вяршыня, i тут!.. З гары коціцца камень.
Цямнее: кудысьці знікаюць хаты, адкульсці глядзіць зіма.
Што мае — хавае: плыве над горадам хмара.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)