Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 51
Перейти на страницу:
Я помню, дзядзька Ёха, Вясковы пралетар, Як новую эпоху Ты ўзносіў вышай хмар. Узносіў звонкай песняй Жалеза і агню — Насустрач хвалі весняй I заўтрашняму дню. Мы бегалі паслухаць Дзіўнейшую з праяў: «Баец» кувалдай бухаў А ты ўпадзвон спрыяў. То іскрамі сініцы, То жарам жаўрука, То смуткам жураўліцы Шчадрылася рука. Твой малаточак лёгкі Ў лад хадзіў-гуляў I шматпудовы вохкат Уладна акрыляў. Бывала, чуўся богам, Хто выспеў у цане: «Каго б тут на падмогу?..» Часцей за ўсё — мяне! Таму што не старонні, Бо з кузняю — сусед!.. Сняданак правароніш, Забудзеш на абед... Што мамін кліч — папруга Тут з месца не скране, Калі раздзьмухваць вугаль У горне скажуць мне! Калі прысом асверыш, Пампуеш як мага, Каб кволенькі аперыш Жар-птахам зашугаў. Калі струмень гарачы Віруе і гудзе І пругка іскры скачуць У зыркай барадзе. Калі глядзіш, як дзюбай Сціскаюць ком агню І ставяць клешчы рубам Пад молат цішыню. Калі расцеш пад неба: На ўсё — твае правы, Бо ты ўжо не хто-небудзь, A Ёхаў гарнавы! І як бы ўжо ля тайны Ты не зусім чужы, Не лішні і не крайні — А на адной мяжы. I ўжо ты мог — хоць збоку, У Ёхі з-за пляча, Пакоўку браць на вока, Раздумліва маўчаць. Маўляў, і мы не лыкам Пашытыя цяпер!.. Хадзіў з паклонам звыклым Уніз-уверх асвер. Чарнеў малатабойца, Са скрыпам дыхаў мех, I зубы ў нашай тройцы Свяціліся, як снег! A ўжо з глыбінь жалезных Тым часам праступаў Абрыс кляўца-гарэзы, Нарога ці сярпа. I Ёха тонкім звонам Даваў кувалдзе знак, I тая ў кут з наклонам Ішла спачыць усмак. Бо знала, што і як тут, Хто на віду ў той міг I чый вясёлы яхкат Лагодзіў Ёхаў слых. I мы таксама зналі: Хто зараз цар і бог, Каму ў тугім метале Адкрыўся той парог, Куды ступіць — ды дзе там! — Куды зірнуць хоць раз Не дадзена сакрэтаў Пакуль нікому з нас. Дзе на правах асобых Каваль штукуе цуд: Здаецца, тут ён, побач, A ўжо зусім не тут. A ўжо ідзе за плугам Духмянай баразной, І птушкі дружным цугам Бягуць, як за вясной. A ўжо ён там, дзе постаць Займае жніўны серп, Дзе да ракі наўпроста Каса свой цешыць сверб... Тады трымайся ціха, Рот на замок бяры, Адно што толькі дыхай Да нейкае пары. Ды стоена дзівіся З паўзмрочнага кутка, Як песні звонкі высеў Ляціць з-пад малатка. Як водбліск палыхае Ў Ёхі на ілбе, Забыты, патухае Акурак на губе. Як, нібы ў тыя клешчы, Бярэ ён свой запал, I ўжо не махам плешча, А слухае метал. Пакруціць, памяркуе — Цяпер ягоны час! Як быццам і святкуе, Але адзін, без нас. Агульным будзе свята Для кузні ўсёй тады, Калі той серп насаты Паедзе да вады. Паедзе знакаміта Ў стомленых кляшчах І дасць нырца ў карыта, Каб шал агню ачах. Каб гарт сталёвай сілай Наскрозь яго скрыжаў, Каб жыта каласіла, A ён увішна жаў.
...Балюе снег з макрэчай... Плыве ад кузні звон — Як сум нечалавечы... Нарэшце сціх і ён. Ноч асядае цяжка На восеньскі прыгон. За вёскай калымажка Кіруецца ў раён. Шматкі абхмаркаў частых, Як наўздагон, плывуць. Нацягвае начальства Башлык на галаву. Ды пугаю красае Жарэбчыка з ляўшы: Рэсурсы вытрасае З той конскае душы. Шпурляюць каляіны То ўперад, то набок: Вось-вось цераз драбіны, Глядзі, зляціць яздок. «Куды ж ён супраць ночы? Дзівуецца Яўсей.— Відаць, мітрэнга точыць I ў бездар аж нясе». Выпадак незвычайны, Каб пад вячэры звон Спяшаўся так начальнік Паехаць у раён... I Ёха на хвіліну Да Васіля забег — Спытаць, што ж не пакінуў Ён госця на начлег. Дый старшыню праведаць Даўным-даўно пара: Наколькі ж дамаседам Прыліп ён да двара? За трох натужваў жылы, А тут, сказаць, уміг Хвароба аблажыла. Прыціх Васіль, прыціх. На бульбяным палетку Ўгрэўся ля буртоў, А ветрам неўпрыкметку Хапіла — і гатоў. Ды так — ні стаць ні легчы...
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)