Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 51
Перейти на страницу:
Абмыюцца, каб злей мянташка брала, Зірнуць крадком, ці блізка да суседа, Падправяць косы з'едзенае джала — I на плячы да лесу моўчкі едуць. А дзе ж літоўка — маладая госця? Шукайце там, дзе ўжо адным заходам Знямогся Трыхан, пабялеў у млосці, Кляне касу — змяіную пароду. Ну а яна — то хопіць без аглядкі: Не пацягнуць, бароды застаюцца, То ў купіну зашыецца да пяткі, I хоць завый, а з месца не скрануцца... Тады назад рукою адбівае. Сваю літоўку з чарназёму Трыхан: «Ды й качаргі ж тупейшай не бывае! A ўсе хвалілі. На якое ліха?! Каб падсмяяць і пацвяліцца хорам? Кулацкія падкопы! Здзекі проста! Касу ж не так далі, а як селькору. Сказалі: «Будзь і ты вось гэткім вострым!» Нервуецца касец, каса трасецца... Ды тут Якім далонь прыклаў да вуха: — Гукае хто, ці, можа, мне здаецца? — А-у!..— з-за хмызу вырвалася глуха. — Ды нехта ж ёсць,— ужо не меркавалі — Далі адказ. І неўзабаве выйшаў — Брыль на макушцы, у руцэ сандалі, І па калені ў брудзе, нават вышай... «Ды то ж з суда... Папсуеў... Выканаўца...» — Шапнуў Васіль, падаўся насустрэчу. І хоць ніхто на той казённай лаўцы Не быў, ды ўсе падумалі аб нечым. А госць ішоў, разгневаны і злосны. Руку не даў, адно прамовіў крыва: — Прыехаў я па справе сенакоснай. Дакуль сядзець вы будзеце ў прарыве? — Ды не сядзім, здаецца вось, а косім... — А дзе працэнт, пытаю? Не прыкмеціў... — Ды ў нас, таварыш, так здаўна вялося: Ісці ў касу, як травы ў самым цвеце. Што ж дратаваць, калі яны не ў сіле, Ні сонца шчэ, ні соку не набралі? Вунь у суседзяў рана пакасілі, А на вясну — са стрэх салому дралі. Дзе малако ўжо там — абы жывое Пры гэткім харчы засталося быдла... — Ды мне пляваць на стрэхі! Я пра тое, Што адставанне вашае абрыдла! Для гэтага сюды і ўпаўнаважан. А каб усё было ў найлепшым стане — Націснем, грамадзяне, падналяжам! — Дык хто б супроць — а мы супроць не станем... Наперабой усе загаманілі.— Лацвей цяпер касіць — такім агулам. Адно давайце — не губляць ні хвілі, Бо сонца ўжо на поўдзень павярнула.
Зацмокаліся з косамі мянташкі: Ад пяткі да сярэдзіны — працяжна, З наском — між іншым, так сабе, не важна — Як пасмяюцца там ці перадражняць. І пацяклі зялёнымі руччамі Да Начы кветкаломныя пракосы... І толькі тут убачыў госць з адчаем, Што ён стаіць перад народам босы. Вось так, як маеш — у руцэ сандалі, Штаны аж да каленяў закасаны... Да рэчкі шмыгнуў, ад вачэй падалей, Адмыўся, вылез: гладкі, прычасаны. На старшыню зірнуў — рукамі пляснуў: Той — у лапцях! Дык што ж гэта за прыклад?! Дзе новы лад, дзе новы быт калгасны, Каб ногі зволіць ад лапцей апрыклых? Не вытрымаў і на заходзе новым Да Васіля з пытаннем падступіўся: — Ці вам тут контра точыцца ў галовы, Ці погляд класавы да рэшты прытупіўся? Не зразумеў Васіль. Тады Папсуеў На ўсю грудзіну — узарваўся быццам — Гукнуў сярдзіта: — Лапці галасуюць Твае за што?! За перажыткі ў быце? «Ага, дык вось куды начальства хіліць...» — Тады ўжо старшыня пачаў тлумачыць: Яшчэ не ўсюды лапці адхадзілі, Хоць і абутак як бы той жабрачы. Вазьміце сенакосныя работы: Тут суха, a ніжэй — вада плюскоча,— Як без лапцей? Ні басанож, ні ў ботах Ды і ў валёнках, думаю, не ўскочыш... A ў гэтых — лыкавых ці хай сабе лазовых — Нага, як пані важная якая: Як дзе балота — мокра, ды не золка. Ступіў на сушу — і вада сцякае. Цяпер да Начы нітачку прадоўжым (Душа, між намі, рыбкі запрасіла): З таптухай у лапцях ідзі, бо зноў жа — Вада не вісне на нагах грузілам. Ці ў лес паедзеш... Спрытна і не мулка, Ні корч, ні чорт табе ў лапцях не страшан...— І засмяяўся: — Пры абцасе гулкім Ямчэй у скоках. Ці на бруку вашым... А госць маўчаў. Як бы ў душу сумненне Наконт варожасці лапцей пранікла. Нарэшце, мовіў — мудра, без адценняў: — Яно, канечне... Але ўсё-ткі прыклад… Калі ішлі палуднаваць у засень, Дзе з-пад карча бруілася крыніца, Дык мімаволі кожны запыняўся — На сенажаць маўкліва падзівіцца. — Яшчэ б такія тэмпы ды пагода Хоць дзён пяток над Начай пагасцілі — І сто працэнтаў вам было б як лёду, А нам — сянцо, што ў самай добрай сіле. Яно, як мёд, калі скасіў парою І ў пуню звёз ці ў стог сухое скідаў,— Казаў Васіль Папсуеву і кроіў Скрылямі сала, што кубёлак выдаў — З таго бруска, які нарос ля хіба І да касьбы ашчадзіўся мужчынам, Каб пад касой сівец не прогся дыбам, A палягаў, як пад агнём шчаціна. Ды бачыў старшыня: мацунак з торбы, Ружова-белы, даставаў не кожны. Са злой цыбуляй — ажно носам сёрбаў — Еў хлеб Макар і ахаў пераможна. I думаў старшыня: «Касіць — агулам, А есці — дзе што жонка адшукала... Сюды б цяпер баранчыка з адгулу»,— I Макару падсунуў сала кавал. Прытомлена жавалі, мужавалі... А думка зноў: «Паставім на праўленні...» ...Як шчупакі, узнятыя з-пад хвалі, Ляжалі косы, зелянелі цені.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)