Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
- Автор: Рублевская Людьмила Ивановна
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 978-985-02-1428-7
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:
— Ці хочаце вы, малады чалавек, сыграць Гамлета?
Ну хто б у сямнаццаць гадоў ад такога адмовіўся! Верагодней карасцелю адмовіцца ад яловых шышак, а гарадавому ад гербавай бляхі. Але далей пачалося дзіўнае. Мяне прасілі сыграць гэткі монаспектакль, прамовіць самыя знакамітыя маналогі дацкага прынца, і не дзе-небудзь у прыватным тэатрыку, перад клумбай-жонкай і прышчавымі пляменнікамі, а тут, на сцэне тэатра... Але — уночы. Памяшканне будзе дзеля гэтага выкупленае ў дырэкцыі. Публікі чакаецца не шмат, але самая што ні на ёсць выкшталцоная і дасведчаная. І за гэта — сто рублёў ганарару. Шалёныя грошы. Здаралася, увесь збор нашай трупы за вечар не дасягаў гэтае мяжы. Укладзеныя ў маю руку дваццаць пяць рублёў авансу падбадзёрвалі, просьба нікому не расказваць пра меркаваны начны спектакль выглядала адкрыта падазрона, быццам курыныя пер’і на пысе хатняй коткі. Вядома, усё тлумачылася маім талентам, ад якога знаўцы хочуць атрымаць асалоду без усялякіх перашкодаў.