Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 209
Перейти на страницу:

— Так, шкада, што гэта толькі казка...— расчаравана прагаварыла Зося.

Дарота кінула хуткі позірк на Улада, моўчкі павярнулася і сышла ў іншы пакой.

— Пакрыўдзілася, ці што? — недаўменна прагаварыў Улад.

Між тым дзяўчына вярнулася і, ні на кога не гледзячы, паставіла на стол маленькі куфэрак з пацямнелага ад часу срэбра.

— Вось... Бацька казаў, гэта знайшлі, калі будавалі наш дом.

Пан Беларэцкі першы ўзяў у рукі рэліквію.

— Ну і ну... Шаснаццатае стагоддзе. Няйначай... І герб, калі я не памыляюся, Друцкіх...

Фалькларыст адкінуў вечка.

— Так, тут мог знаходзіцца камень... Або пярсцёнак... Нешта невялікае і каштоўнае.

Моладзь згрувасцілася, зазіраючы ў куфэрак, унутры якога з чатырох бакоў былі прымацаваныя драты, якія, падобна, мусілі ўтрымліваць у цэнтры нешта невялікае.

— Значыць, карбунул існуе! — ускрыкнула Зося, і водсветы полымя свечкі заскакалі ў яе зялёных вачах, быццам вадзяныя зоркі ў вачах русалкі.

— Я скажу, што было насамрэч...— прагаварыў пан Беларэцкі, крывячы тонкія вусны.— Быў старажытны куфэрачак... І буйная фантазія майго сябра, твайго, Дарота, бацькі, які лічыць, што задача творчага чалавека — ствараць міфы для сваёй радзімы, каб рабіць яе гісторыю цікавай. Нібыта яшчэ адна казка дапаможа вярнуць залаты век.... Які, аднак, быў і залаты, і крывавы, і попельны... Попел менскіх пажарышчаў таксама дадаўся да крыві тае эпохі.

— Калі хочаце ведаць, я сама бачыла, як блішчыць чырвоны камень якраз насупраць віхлы, што там, на беразе, пад мастом...— у голасе Дароты звінела крыўда.

— За гэты час любы камень апынуўся б пад тоўстым слоем твані,— заўважыў Улад.

Але Зося капрызліва ссунула бровы.

— Вось цудоўнае выпрабаванне для якога-небудзь рыцара, які спадзяецца заслужыць любоў сваёй дамы!

Ноя нібы падкінула спружына.

— Я дастану гэты камень!

Улад падняўся няспешна і нібыта лена, але ў ягонай худой паставе адчувалася ўпартая сіла.

— Калі нейкае чырвонае шкельца і ляжыць на дне гэтай рачулкі, яго знайду я.

Дарота прыціснула далоні да вуснаў, з адчаем гледзячы на артыста... А Зося... А Зося раптам рассмяялася — і не было літасці ў яе смеху... Бо не ведае літасці дзяўчо, якое ўпершыню, са здзіўленнем і таемнай радасцю, адчула сваю ўладу над моцнымі мужчынамі.

Цёмныя вочы — Ноя і сінія — Улада сутыкнуліся... Як спрадвеку сустракаліся позіркі двух, якія кахаюць адну... І якія ўпершыню гэта зразумелі.

— Ага, давайце на пошукі, уюнашы, у ноч, у холад і ў дзівосны час дыктатуры пралетарыяту,— насмешны голас пана Беларэцкага прагучаў, як халодная вада на галаву буяша.— А вы, паненка, асцярожней з фантазіямі...— У словах фалькларыста, звернутых да Зосі, адчуваўся метал.— Не з усім на гэтым свеце можна гуляцца. Паверце мне, як старому чалавеку...

Рудавалосая гарэзніца трохі збянтэжылася, нават у святле пахавальных свечак была заўважная чырвань на яе шчоках.

— Падумаеш, а што я такога сказала... Ды не трэба мне той карбункул...

Пан Беларэцкі ўжо не ўсміхаўся.

— Гісторыя ведае выпадкі, калі дастаткова было слова, і гарады патаналі ў крыві... Дарэчы, каб не цноты адной юнай менчанкі, у нашай ратушы не было б і прывіда...

Улад і Ной перасталі свідраваць адзін аднаго позіркамі, сумеліся і нават прыселі, здагадаўшыся, што зараз пачуюць чарговую страшную гісторыю. Абодва стараліся не глядзець на Зосю, толькі Дарота кінула на сяброўку пякучы позірк і задала спакойнае пытанне:

— Але ж, пан Андрусь, у Менску няма ратушы... Яе даўно зруйнавалі.

— Ведаю...— Пан Беларэцкі адкінуўся на крэсле, нібыта рыхтуючыся чытаць доўгую лекцыю.— Зруйнавалі ратушу па асабістым загадзе Мікалая І, каб не нагадвала гораду пра Магдэбургскае права ды былыя вольнасці... Але ж месца, дзе яна стаяла, у часе і прасторы не змяняецца... І захоўвае памяць пра былыя падзеі.

Гісторыя пра Менскую ратушу

А здарылася гісторыя, пра якую я вам распавяду, у авантурным 18-м стагоддзі, як яго вычварна мянуюць, «век плашча ды кінжала»... У беларускім звычаі была шляхецкая шабля. Або шастапёр — булава, якой раструшчвалі на двубоях косткі. Страшнейшая, чым меч, зброя. Бо згодна традыцыі, пакуль не паказвалася дастаткова крыві — гэта значыць, каб Нямігай лілося,— двубой не перапынялі. А ад удару булавы крыві мала. Вось і ўзнікла, так бы мовіць, пакаленне прабітых чарапоў... Аднымі з характарных асобаў эпохі, безумоўна, былі браты Валадковічы, нашыя землякі — адсюль, з Меншчыны. Асабліва даўся ў знакі сучаснікам Міхал — піток, буяш, дуэлянт і аматар жаночага полу... Не дзіва, што ў магната Кароля Радзівіла зрабіўся Валадковіч улюбёным сябрам і таварышам па ігрышчах ды несамавітых выхадках. І ніхто не насмельваўся пярэчыць гэтаму боўдзілу і прапойцу, бо з Радзівіламі вадзіцца — усё роўна што цалавацца з Пацалуйным мостам у Траецкім... І вось напярэдадні Святадухава дня, які завецца ў нас Дзяды, Валадковіч праязджаў праз Менск, пакінуўшы гораду на памяць разгромленую карчомку і трох параненых шляхціцаў-менчукоў. Вечарэла, і коннік спяшаўся выехаць за гарадскія вароты, каб да змрочнага лістападаўскага вечара даехаць да бліжэйшай падарожнай карчмы. Дзесьці напрыканцы Зыбіцкай вуліцы, якраз там, дзе Свіслач робіць пятлю, стаяў каменны двухпавярховы дом з высокімі зялёнымі аканіцамі, якія заўсёды былі зачыненыя. Расказвалі, што калісьці ў гэтым доме жыў купец з прыгожай дачкой. Да дзяўчыны сватаўся бедны шляхціц, і, не ведаю, як ужо акрутна трэба было ўчыніць з тым хлапцом, але напярэдадні яе вяселля з іншым — багатым — адвергнуты кавалер схапіў дзяўчыну ў абдоймы і разам з ёю ўтапіўся. Пасля будынак выкупіў іншы купец, і хаця калядоўшчыкі, валачобнікі, жабракі і мніхі, шчыруючы на вялікія святы, ні разу не атрымалі з гэтага дому і найменшай міласціны, час ад часу з-за зачыненых аканіцаў даносілася музыка і гукі вясёлай бяседы. Паколькі магістрат лічыў, што тут усё ў парадку, ніхто і не думаў соваць нос за суседскі плот... Тым больш дом карыстаўся не вельмі добрай славай.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)