Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 209
Перейти на страницу:

Упершыню жаль да няшчаснай дзяўчыны крануў сэрца воя... Але млынароўна ўжо схаладнела.

Даніла выйшаў на бераг Свіслачы, дастаў меч і пачаў раскідваць ім вільготную зямлю ля самага млынавога кола... І вось ужо ён стаіць, і поўня робіцца чырвонай ад каменя ў ягоных руках. Размахнуўся Даніла — і кінуў бясцэнны камень у ваду. Хвалі на нейкі момант напоўніліся барвай, потым згаслі, пачарнелі... І раптам узняліся, пагрозна зашумелі...

Так пачалася страшная паводка, якой не памяталі дагэтуль. І тыя паводкі будуць паўтарацца, пакуль на дне Свіслачы ляжыць святы карбункул, чырвоны, як сонца на захадзе, камень...

— Дык усё-ткі пад якім млынам быў закапаны карбункул — архіерэйскім ці касцёльным? — пацікавіўся Улад, які, здавалася б, не вельмі ўважліва слухаў Дароту.

Тая паціснула плячыма:

— Ніхто не ведае...

У акулярах пана Беларэцкага люстраваўся агеньчык пахавальнай свечкі, нібыта агнём гарэлі ягоныя інтэлігенцкія вочы.

— Цікава, гэта даволі распаўсюджаны ў свеце, так званы магістральны сюжэт. Нешта падобнае я чуў у Англіі, пра тры кароны, якія кароль саксаў загадаў закапаць на ўзбярэжжы краіны — нібыта ў якасці ахоўнага талісману ад нарманаў... Што, дарэчы, не перашкодзіла нарманам захапіць Англію і асіміляваць саксаў.

— Бацька казаў, што ў добрае надвор’е з мосту можна разгледзець, як у вадзе блішчыць карбункул...— задумліва прамовіла Дарота.— І калі-небудзь з’явіцца рыцар, які яго дастане і верне на абраз Маці Божае Менскай...

— Тады спадзе паводка, і сюды заявіцца камуністая навалач,— здзекліва прамовіў Улад.

— Чаму адразу «навалач»? Не трэба агулам абражаць людзей, якія змагаюцца за добрую ідэю,— ускінуўся Ной.— Ідэя рэвалюцыі справядлівая. Няўжо ты хацеў бы, каб тут раскашаваліся чарнасоценцы з нагайкамі? Проста кожная добрая ідэя, нібы карабель — ракавінамі, абрастае дурнямі, якія ўсё псуюць.

— Вось гэтыя дурні і выставяць нас на вуліцу... А мяне яшчэ і расстраляюць, як сына арыстакрата...— дадаў Улад.

Зося фыркнула:

— Таксама мне, вялікі арыстакрат твой бацька... Начальнік паштовага аддзялення, чыноўнік дзясятага класа... А што, палякі, якія за адно беларускае слова садзілі, або немцы, былі лепшыя за тых камуністаў? А можа, твае эсэры, з якімі быў звязаўся? Добра, бомбу кінуць ні ў кога не паспеў...

Пан Беларэцкі здзіўлена зірнуў на маладога чалавека.

— Вы былі эсэрам?

Улад прыкусіў губу.

— У эсэраў свае вартасці... Прынамсі, усё сумленна — навалач мусіць адказваць за свае гнюснасці... А ў бальшавікоў я і сам паверыў быў — пакуль не разагналі наш з’езд.

Ной упарта патрос галавой.

— Вось пабачыш, усё наладзіцца! Прынамсі, не будзе такога, як было — калі я, габрэйскі хлопчык, каб паступіць у гімназію, мусіў вывучыць літаральна на памяць дзесяць падручнікаў, каб не даць сябе «зрэзаць»...

Улад сумна ўсміхнуўся.

— А помніш, як мяне выкладчык граматыкі лупіў лінейкай за тое, што я назваў сябе беларусам? А пасля, дома, яшчэ і бацька дадаў... А я проста ўбачыў выступленне трупы Буйніцкага, і зразумеў, што гэта — маё, мая мова, мой народ... Настаўнік у школе крычаў, што я мушу ганарыцца тым, што я — рускі. А бацька крычаў, што мы — палякі, народ слаўны і горды. А я паказваў яму нашу сямейную рэліквію — прывілей на маёнтак, падпісаны каралём Жыгімонтам Аўгустам, чытаў: «І датоле дзяржаці з ласкі гаспадарскай маець за ўласным вызнаннем».., і пытаўся: якая гэта мова? Польская? Руская? І сышоў з дому. Бо займеў тое, што даражэй за любое багацце — радзіму...

— Та-ак, не хутка яшчэ прагучыць адказ на словы Купалы «Ці доўга будзе нам заломам Варшава панская і царская Масква»...— прагаварыў Андрэй Беларэцкі.— Мы ўсе хутчэй жывем паводле слоў Гарэцкага: «Я ня ведаю, хто мне свой і хто чужы. Я дзяржуся дзікога неўтралітэту і ашукваю тых і гэтых і самога сябе... І адна палова яго, каторая разумела белых, маўчала, зьнямела. І другая палова яго, каторая разумела чырвоных, вымагала...»

— Не разумею гэткіх хістанняў,— прамовіла Зося.— Гэта ўсё ад лішку. Ад багацця... Хаця... здараюцца выключэнні. Вось карбункул, пра які расказвала Дарота... Патрымаць у руках такі камень — гэта вартае, можа быць, усяго жыцця!

Ной, пачырванеўшы, вымавіў:

— Калі б ён толькі існаваў, я б паспрабаваў дастаць яго для цябе.

— Ты і плаваць не ўмееш, спадар,— перабольшана ласкава вымавіў Улад.— Але патануць табе не давядзецца: Даротка ў нас выдумшчыца.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)