Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 150
Перейти на страницу:

Яго перапынілі. Біёлаг Хамар насмешліва сказаў:

— Калі яны ведалі гэтак многа, чаму ж не перасяліліся на іншую зорную сістэму і не выратаваліся?

— Думаю, — адказаў Інэш, — яны не адкрылі нашага метаду вызначэння зорак з планетамі.

Ён абвёў хмурным паглядам кола сяброў.

— Мы ўсе ведаем, што гэта было ўнікальнае, выпадковае адкрыццё. Справа тут не ў мудрасці, — нам проста пашанцавала.

Па выразе твараў ён зразумеў: яны ў думках адхіляюць яго довад. Інэш адчуваў сваё бяссілле прадухіліць непазбежную катастрофу. Ён уявіў сабе, як гэтая вялікая раса сустрэла смерць. Мабыць, яна настала хутка, але не гэтак хутка, каб яны не паспелі зразумець. Занадта многа шкілетаў ляжала на адкрытых месцах, у садах цудоўных дамоў. Здавалася, мужы выйшлі з жонкамі на двор, каб сустрэць гібель свайго народа пад адкрытым небам. Інэш спрабаваў апісаць саветнікам іх апошні дзень многа-многа гадоў назад, калі гэтыя істоты спакойна глядзелі ў твар смерці. Аднак выкліканыя ім зрокавыя вобразы не дасягалі свядомасці яго супляменнікаў. Саветнікі нецярпліва заварушыліся ў крэслах за некалькімі радамі ахоўных сілавых экранаў, а капітан Горсід папытаўся:

— Растлумачце, Інэш, што менавіта выклікала ў вас такую эмацыянальную рэакцыю?

Пытанне прымусіла Інэша замоўкнуць. Ён не думаў, што гэта была эмоцыя. Ён не ўразумеў прыроды наслання — так неўпрыкмет яно авалодала ім. І толькі цяпер ён раптам зразумеў.

— Што іменна? — павольна прамовіў ён. — Ведаю. Гэта быў трэці ўваскрэшаны. Я бачыў яго праз заслону энергетычнага полымя. Ён стаяў там, ля далёкіх дзвярэй, і глядзеў на нас, пакуль мы не ўцяклі. Глядзеў з цікавасцю. Яго мужнасць, спакой, спрыт, з якім ён нас абдурыў, — у гэтым уся справа…

— І ўсё гэта прывяло яго да пагібелі, — сказаў Хамар.

Усе зарагаталі.

— Паслухай, Інэш! — дабрадушна звярнуўся да яго Мэярд, памочнік капітана. — Не хочаце ж вы сказаць, што гэтыя істоты храбрэйшыя за нас з вамі або што нават цяпер, ужыўшы ўсе меры перасцярогі, нам усім трэба баяцца адной уваскрэшанай намі пачвары.

Інэш змоўчаў. Ён адчуваў сябе пагана. Яго ашаламіла адкрыццё, што ў яго могуць быць эмоцыі. Да таго ж не хацелася выглядаць упартым. Тым не менш ён зрабіў апошнюю спробу.

— Я хачу сказаць толькі адно, — злосна прабурчаў ён. — Мне здаецца, што высвятляць, што здарылася з загінуўшай расай, не так ужо абавязкова.

Капітан Горсід падаў знак біёлагу.

— Пачынайце ажыўленне! — загадаў ён.

І, звяртаючыся да Інэша, прамовіў:

— Хіба ты можаш вось так, не скончыўшы ўсяго, вярнуцца на Гэйну і параіць масавае перасяленне? Уявіце сабе, што мы чагосьці не высветлілі тут да канца. Не, мой друг, гэта немагчыма.

Довад быў стары, але цяпер Інэш чамусьці з ім адразу згадзіўся. Ён хацеў нешта дадаць, але забыўся пра ўсё, бо чацвёрты чалавек падняўся ў уваскрашальніку.

Ён сеў і знік.

Настала мёртвая цішыня, поўная жаху і здзіўлення. Капітан Горсід хрыпла прамовіў:

— Ён не мог адсюль выйсці. Мы гэта ведаем. Ён недзе тут.

Гэнейцы вакол Інэша, устаўшы з крэслаў, узіраліся ў пустату пад энергетычным каўпаком. Ахоўнікі стаялі, бязвольна апусціўшы шчупальцы з прамянёвымі стрэльбамі. Бакавым зрокам Інэш убачыў, як адзін з тэхнікаў, што абслугоўвалі ахоўныя экраны, нешта шапнуў Вііду, які адразу пайшоў за ім. Вярнуўся ён, прыкметна спахмурнеўшы.

— Мне сказалі, — прамовіў Віід, — што, калі ўваскрэшаны знік, стрэлкі прыбораў скокнулі на дзесяць дзяленняў. Гэта ўзровень унутрыядзерных працэсаў.

— У імя першага гэнейца! — прашаптаў Шуры. — Гэта тое, чаго мы заўсёды баяліся.

— Знішчыць усе лакатары на зоркалёце! — крычаў капітан Горсід у мікрафон. — Знішчыць усе, вы чуеце?

Ён павярнуўся, бліскаючы вачамі, да астранома.

— Шуры, яны, здаецца, мяне не зразумелі. Загадайце сваім падначаленым дзейнічаць! Усе лакатары і ўваскрашальнікі павінны быць неадкладна знішчаны.

— Хутчэй, хутчэй! — жаласна пацвердзіў Шуры.

Калі гэта было зроблена, яны перавялі дух. На тварах з'явіліся панурыя ўсмешкі. Усе адчувалі змрочнае задавальненне. Памочнік капітана Мэярд прамовіў:

— Ва ўсякім разе, цяпер ён не знойдзе нашу Гэйну. Вялікая сістэма вызначэння зорак з планетамі застанецца нашай тайнай. Мы можам не баяцца адплаты…

Ён спыніўся і ўжо павольна закончыў:

— Пра што я кажу?.. Мы нічога не зрабілі. Хіба мы вінаватыя ў тым, што здарылася з жыхарамі гэтай планеты?

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)