Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 985-02-0003-0
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:
Рэдактар: І. І. Канановіч
«Кляймо з нас усё ж не змылі, — хітаў ён галавою. — Нехта недзе асобна трымае папкі з нашымі справамі i час ад часу зазірае ў ix...»
Ці вось, скажам, сустрэнем суддзю, які судзіў яго ў трыццатыя гады, дык Алесь, звычайна пачцівы, не вытрывае: «Жывы, як бачыш. Дзякуй Богу, паэт, бацька, дзед!» — «Пачакай, — не бянтэжыцца той, — скажа партыя — яшчэ раз судзіць буду. I цяпер ужо — да расстрэлу». — «Не, душагуб, ужо мінуўся ваш час. Хутка будзем судзіць вас мы, ахвяры!» — «Судзіце-судзіце, — у таго ядавітая ўхмылка, — а тым часам не вам, а нам пенсію павысілі! Не вы, а мы ходзім у спецмагазіны i ездзім у спецсанаторыі, у партыі ў актыве!»
I з гэтым скарыўся Алесь: так было ўжо ўсталявана. Праўда, было толькі адно, што адразу ж выбівала яго з раўнавагі, i ён не мог тады саўладаць з сабою: яго i Ісцін сын. Той стаў фізікам-ядзершчыкам, меў добрыя грошы, ажаніўся, займеў дачку, а пасля нечакана запіў, разбурыў сям'ю, страціў вакансію ў закрытым інстытуце i пакаціўся ўніз. Калі даваў якія весткі пра сябе, дык кароткія i адны тыя ж: «Нуждаюсь. Пришлите денег». Якраз вось так — «пришлите», ні табе «бацька», ні «тата», ні яшчэ як-небудзь, толькі безыменна.
Калі яго дачцэ ад першай жонкі (яшчэ ў яго два сыны з іншымі жанчынамі) споўнілася васемнаццаць гадоў, ён сказаў ёй: «Всё, алименты я тебе уплатил, больше ко мне не обращайся. Если хочешь деньжат, езжай в Минск, там живет мой отец, а твой дед. Он из репрессированных, полон ненависти к советской власти, но деньги тебе должен дать».
Уражаная, што ў яе бацькі, выходзіць, ёсць бацька, а ў яе — дзед, дзяўчына прыехала ў Мінск, каб хоць зірнуць на дзеда-нелюдзя ды паспрабаваць яго перайначыць. Калі пасядзела ўсяго некалькі хвілін за сталом з намі, была зачараваная Алесевай абаяльнасцю i яго цёплым, радасным успамінам пра яе бабулю Істу. Слухала i, хоць не пачула пра свайго бацьку ні аднаго кепскага слова, ужо стала хітала галавой: «Как мог уродиться таким подлецом мой отец!» Мы супакойвалі яе як маглі, a калі яна ад'язджала, праводзілі яе, далі тысячу рублёў (на той час немалыя грошы), запрасілі прыязджаць яшчэ, як дадому.
Неўзабаве пасля дачкі прыпёр бацька. Зайшоў ён у кватэру, i ўсё, як кажуць, стала ясна: няголены, амаль бяззубы, у скамечаным касцюме, на пінжаку якога вісеў на нітачцы толькі адзін гузік, у даўно ўжо неваксаваных туфлях.
«В хоромах живете! — пазлараднічаў, азіраючы нашы тры пакоі. — А я вот не имею ни телевизера, ни холодильника...»
Алесь змаўчаў, нічога не адказаў, зразумела, па-бацькоўску радуючыся, што сын, які б ні быў, усё ж нарэшце заявіўся. Я магла б сказаць: «Дарагі мой, не зайздросць, што твой бацька пад старасць пабудзе ў цяпле i паляжыць на мяккай канапе: усю маладосць сваю пракідаўся па халодных i брудных нарах!», але стрывала.
Колькі ён ні быў у нас, разумнай, сямейнай размовы з ім так i не выйшла. Hi за чаркаю, ні без чаркі, якую ён з першага ж вечара пачаў вымагаць у Алеся: «Наливай, старик, еще выпьем». На другі дзень, зранку, калі сын быў цвярозы, Алесь спрабаваў пагаварыць з ім, даведацца, чаму ён так сябе паводзіць (цяпер сын быў без ніякай работы, разышоўся ўжо з трэцяю жонкаю), параіў застацца тут, у Мінску, дакляруючы знайсці яму працу. Праўда, патрабаваў, каб сын даў слова, што кіне калі не піць, дык напівацца звыш меры. Сын маўчаў, пазіраў у кут, але як толькі пахмяліўся i адразу ж захмялеў, груба абарваў бацьку: «Ты меня не воспитывал, так не имеешь права читать мне нравоучения» альбо: «Все ребята гордились своими отцами-фронтовиками, а я всегда был удрученный».
«А бацька твой быў не засмучаны i не прыгнечаны? — не выцерпела я. — Ды без віны вінаваты? Ці ты прадаўжаеш верыць, што i ён зламыснік?»
«Я ничего не знаю».
«Дык думай крыху, ты ж ужо не дзіця i не юнак» — сказала я. — Бацька пекла зямное — хлуслівыя абвінавачванні, глум, здзек, катаржную працу — прайшоў, страціў дарагіх людзей, быў на краёчку пагібелі, але не толькі ўстаяў, але застаўся чалавекам. У яго ёсць жонка, дзеці, унукі, якія яго любяць. Ён сумленна працуе ў літаратуры, i яго паважаюць калегі, чытачы. А ты? Канечне, не зведаў сапраўднай бацькоўскай увагі i ласкі, але, дзякуй Богу, добрыя людзі паднялі цябе на ногі, паспрыялі скончыць школу, а пасля — універсітэт. Ты меў добрую работу, зарплату, сям'ю, кватэру, дык чаму ты гэта ўсё змарнаваў?»
«Такая жизнь».
«Жыццё, — кажу, — нялёгкае, але не трэба ўсё-ўсенькае на яго альбо на свой лёс звальваць. Бяры, пакуль не позна, прыклад з бацькі. Найперш сам настройвай сябе на лад».
Настроіў. Мы купілі яму новы касцюм, кашулю, туфлі, гальштук, некалькі дзён не далі ні кроплі гарэлкі, адпарылі ў ванне, апранулі, i Алесь павёў яго ўладкоўваць на завод. Уладкаваў. Але ў той жа вечар ён загнаў пінжак i гальштук на гарэлку, вярнуўся дадому п'яны i выкачаны ў бруд.