Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 150
Перейти на страницу:

Пазней, пад полудзень, нечакана між хмар выблісквала сонца — ужо высока ад зямлі,— разганяла туман, хмары, i пачынала бачыцца блакітнае неба. Падсушвалася паветра, падсушваліся барозны разагнанай з раніцы бульбы — i на зямлю лілося жаўтаватае i самотнае святло. Цяпла, аднак, вялікага ўжо не чулася, бо i сонца было няяркае, нібы астуджанае, i паветра прыкметна настоялася ўжо асеннімі скразнякамі, i зямля астыла, страціла цяпло ад першых замаразкаў.

Калі людзі сама распачыналі працу ў саўгасе ці дома — выбіралі бульбу ды сушылі атаву, — сіваватыя, шчодрыя на ваду хмары зноў згушчаліся, захутвалі сонца, моцна i ўліўна абрынваліся на зямлю халодным дажджом. Ён быў яшчэ не зусім восеньскі, бо не ліў падоўгу, а нечакана прыпускаў i гэтак жа нечакана аціхаў. Тады было, як кажуць, сем пагод i няможна было ўгадаць, што выдасца на дварэ праз гадзіну.

Вось так часта — амаль праз кожную хвіліну — нечакана мяняўся тады на дні i настрой Міхаіла Апанасавіча. I не таму, што ён да полудня сядзеў дома, быў зусім адзін (гаспадыня хадзіла ў саўгас на працу, а яе дочкі — у школу), пасля ішоў вучыць сваіх другакласнікаў, якія прыходзілі на другую змену. Не. Відаць, трывожна, a калі i сумна яму было ад іншага — што ён тут, у Міланьках, быў чалавек новы, прыезджы i ўсе тутэйшыя людзі, як i калегі-настаўнікі, былі незнаёмыя. Хоць адчуваў, што дырэктар пра яго ад загадчыка райана ведае многае, i тое-сёе расказаў пра гэта астатнім настаўнікам, i яны гэтаксама адчуваюць, які ён чалавек, як склаўся ў яго лёс...

Такую-сякую цікавасць да сябе ён адчуваў, хоць i думаў, што ён, гэты інтэрас, мог быць i ад таго, што ён новы чалавек тут. А да новых людзей заўсёды пільна прыглядаюцца.

Неяк паволі ён сам адчужваў сябе ад калектыву. I не таму, што сёлета адзін быў тут новы, а болей таму, што меў скрытнаваты i сарамлівы характар, які не дазваляў яму хутка пазнаёміцца ды пасябраваць з чужымі, малазнаёмымі людзьмі. Каб яшчэ хто іншы сам пайшоў яму насустрач, сам пастараўся б падружыцца, то i ён тады змог бы адказаць такім жа пачуццём. Хоць тут надта i не было яму з кім пасябраваць.

Алесь Трахімавіч i Іван Сямёнавіч былі намнога старэйшыя за яго, мелі свае клопаты, ды Зубок часта хварэе (вось i ўчора завезлі яго ў бальніцу лячыць жаўтуху), то з ім, хворым, i невядома, як паводзіць сябе, а Рагатка — дырэктар, неяк гэтаксама няёмка шукаць дружбы з ім, начальнікам. Ды яшчэ з надта ж строгім ды дзіўнаватым: то ён суровы, так хмурна пазірае i папракае, што мароз па скуры ідзе, то раптам так неспадзявана з некага пажартуе ці выбухне магутным рогатам, што i не ведаеш, што сказаць, усміхацца ці не... Відаць, са старэйшых самы кампанейскі — Вяртун. Здаецца, ён добры, спагадлівы, сяброўскі чалавек. Праўда, калі ён вып'е — нечакана мяняецца... Але ў школе спакойны, гутарлівы i жартаўлівы, як кажуць, душа калектыву: без яго намнога сумней было б працаваць... Хоць i з ім сяброўства не ладзіцца: ён сямейны, як адвучыць, дык i спяшаецца дахаты.

Астатнія — маладыя, намнога маладзейшыя за яго. З імі наўрад ці можа быць якое сяброўства: у ix зусім іншыя, чым у яго, клопаты. Настаўніцкія-то адны — вучыць дзяцей, памагаць адзін аднаму ў гэтым. Хоць i не зусім адны: яны вучаць амаль усе старэйшыя класы, а ён — маленькіх дзетак, як i Мая Сцяпанаўна. Гэта даволі розная праца, не лягчэйшая, але іншая. Што ж датычыцца пазашкольнага, свайго, то ён ім, маладым, не пара. Там у ix усё рознае... Таму ён, мала спатыкаючыся з маладымі, знаў толькі мужчын, Васільца, Сліжа i маладога Рагатку ды Маю Сцяпанаўну, з якой разам працаваў у другую змену, a астатніх, надта дзяўчат, нават яшчэ не ведаў, як ix называць па імені i па бацьку.

Ён, відаць, найбольш мог бы пасябраваць з Паўлам Мікалаевічам, з якім кватараваў амаль па суседству. Мог бы, каб разам хадзілі ў школу, вярталіся з яе, мелi вольны вечар. А то выходзіла так: ён — дома, a Васілец — у школе. I наадварот. А вечарам, позна зусім, ён хадзіў раз да яго, але гаспадыня сказала, што яе кватарант, Павел Мікалаевіч, вечарамі дома не бывае... А пасля i сам пачуў, што той ходзіць да настаўніцы нямецкай мовы... Вось ён так i заставаўся адзін, усё яшчэ ніяк не мог з кім сысціся, адчуваў, што ён, бадай, адзін з прыезджых яшчэ не прыжыўся тут, не прывык да школы i да вёскі...

Як добра яшчэ не прывык i да свайго кватаранцкага жыцця, не так, можа, не прывык, як усё яшчэ не мог звыкнуцца з ім: некалі быў ён жанаты, меў свой добры дом, сям'ю, гаспадарку. I яму, калі меў усё гэта, а пасля прыйшлося пакінуць, то нялёгка было пачынаць усё спачатку — стаяць з чамаданчыкам у руцэ i гадаць, дзе ж знайсці сабе прытулак. Маладыя настаўнікі тут, у Міланьках, i там, дзе раней ён працаваў, здаецца, ахвотна i бесклапотна жылі на прыватных кватэрах, сталаваліся, лёгка прывыклі да кватаранцкага жыцця, а вось ён, маючы некалі ўсё гэта сваё, ніяк не мог змірыцца са сваім кватаранцтвам...

1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)