Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 150
Перейти на страницу:

Карацей, у нашай вёсцы зайздросцілі мне: да ўсяго Алесь быў непітушчы, спакойны, шанаваў мяне i любіў — песціў нашых дзяцей, памагаў усім рукамі i словам. Адна з нашых настаўніц, Наталля, часта цмокала ды хітала галавой: «Дурніца я вялікая, магла б мець Аляксандра Іванавіча мужам, жыць за ім каралёвай, але сама ўпусціла, аддала яго Аглаі».

Увосень пяцьдзесят шостага года я ўпершыню ўбачыла, як мой дужы i мужны Алесь аднаго дня сеў за стол, апусціў галаву, абхапіў яе рукамі i плача — калі паштарка прынесла яму паперчыну пра ягоную волю. Я, абняўшы яго за плечы, плакала разам з ім, радуючыся, што з майго мілага чалавека, бацькі нашых дзяцей нарэшце, праз дваццаць гадоў глуму, змыта страшнае кляймо, а з яго душы ссоўваецца цяжкі валун. Тады ўпершыню ўбачыла яшчэ я, як пры мне Алесь адкаркаваў пляшку, наліў поўненькую «малянкоўскую» шклянку гарэлкі i адзін нагбом выпіў усё, зноў наліў i зноў выпіў — бутэльку за раз, моўчкі яшчэ паплакаў, а пасля кінуў-рынуў усю работу i ўпаў на ложак. Спаў цэлыя суткі, стогнучы i плачучы ў сне. Калі ачухаўся, яму было вельмі дрэнна. «Усё, Аглая, — сказаў мне, — амаль не піў дагэтуль, амаль не буду піць i пасля». I амаль не ўжываў спіртнога, толькі калі-нікалі, па вялікіх святах ды ў дзень свайго вызвалення.

Абжыўшыся, стаўшы гаспадыняй дома i гаспадаркі (Аграфена перад смерцю адпісала ўсё нам), я асцерагалася ехаць у незнаемую для мяне Беларусь, хацела застацца тут. Ды хіба я магла ўтрымаць птаха, які імкнуўся звіць гняздо ў родным кутку? Неўзабаве ён паехаў у Мінск, атрымаў грашовую кампенсацыю ў Літфондзе Саюза пісьменнікаў, апытаў работу i кватэру, наведаў сваіх i Клавіных родных, пастаяў i паплакаў каля Клавінай магілы (з таго часу ён моўчкі, не могучы стрымаць слёз, плакаў ужо часта — нават ад узрушлівага верша, апавядання альбо эпізода ў кіно), а па дарозе да нас, у Маскве, сустрэўся са сваім i Ісціным сынам.

Ен прызнаўся мне пра тую сустрэчу, але доўга ўсяго не расказваў. Сын (пад чужым прозвішчам, канечне) вучыўся ўжо ў Маскоўскім універсітэце, не па бацьку, быў невысокага росту, тонкі, нервовы. «Я, павер, — расказваў мне пазней Алесь, — толькі зірнуў у яго вочы, i ў ix, мігатлівых ды сумных, адразу ўбачыў з болем яго цяжкі лёс».

«Бабушка перед смертью сказала мне, кто моя мать и кто мой отец, — зашаптаў сын бацьку, калі выйшлі з універсітэта на двор. — Она винила во всем тебя за твой белорусский национализм. Я тебя прошу: простили тебя, вернули из ссылки — хорошо, живи, честным трудом докажи, что ты наш, советский, человек. Но от меня отойди. Я хочу быть физиком-ядерщиком, а твоя биография сломает мою биографию...»

Адным словам, той i тады ўзяў, i пазней браў грошы, але прозвішча не мяняў, лістоў бацьку не пісаў i ў Мінску не заяўляўся, не ведаў i не ведае, што пасля той маскоўскай сустрэчы бацька ледзь дабраўся да гасцініцы, a ўночы ў яго быў сардэчны прыступ...

Калі Алесь вярнуўся, мы сабралі такі-сякі скарб (самае дарагое з яго былі нашы сыны), прадалі дом, гаспадарку i паехалі ў Мінск, што стаў ужо для мяне дарагім i родным. Некалькі гадоў было нялёгка, нават цяжэй, чым там, на Далёкім Усходзе: жылі спачатку ў чужых людзей, а пасля — у паўтарачцы (Алесь узяў у нашу сям'ю Клавінага сына, памог яму паступіць у тэхналагічны інстытут; той, як вы ведаеце, добры хлопец, называў Алеся татам), абыходзіліся Алесевымі зарплатай і невялікімі ганарарамі (я насіла нашу дачушку). Пасля, год за годам, пакрыху сталі на ногі: займелі трохпакаёвую кватэру, пабудавалі невялікі дачны домік на Лысай гары, купілі паезджаны «масквічок», нават разы два пагрэліся на паўднёвых курортах.

Што да мяне, дык мае мары i надзеі спраўдзіліся, я, жонка i маці траіх дзяцей, была радая i нават шчаслівая, для мяне самы вялікі клопат быў усіх накарміць, прыбраць у хаце. Што да Алеся, ён часта засмучаўся. Да слова, хочуць даць яму ордэн ці медаль, пададуць паперы, але адусюль адбой.

1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)