Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 150
Перейти на страницу:

— Я ж казаў, Аглая: я разгубіўся, не ведаю, што i як рабіць.

— Але вы ўжо не можаце думаць, дбаць толькі пра сябе, — прамовіла Аглая.— Вы павінны ўжо клапаціцца i пра мяне: вы міжволі змусілі закахацца ў вас. Я ўжо не ўяўляю без вас свайго жыцця, сваёй новай сям'і.

— Але...

— Я гатова выцерпець з вамі ўсе выпрабаванні, нягоды.

— Але ж нас могуць у любую хвіліну разлучыць. Я — зусім ненадзейны жаніх, муж: кажу ж, не належу сам сабе, a ў руках нават сляпога выпадку.

— Я ведаю гэта, але мне нават папакутаваць за вас — вялікі гонар.

— Аглая, — усміхнуўся я, прытуліў да сябе бліжэй, — гэта гаворыце не вы, a прамаўляе гераіня Дастаеўскага.

— Гэта прамаўляю я!

— Значыць, гэта словы вашай маладосці, нейкага рамантычнага ўяўлення.

— Гаварыце што хочаце, але нідзе не дзенецеся, будзеце спрыяць, каб я мела Сям'ю, была Жанчынай, Жонкай i Маці, — сказала i для пераканання пастукала кулачком мне па грудзіне. — Я недзе чытала: мы, людзі, павінны клапаціцца нават пра звяркоў, якіх прыручылі. Не гнаць прэч, адпіхаць, а дбаць пра ix. А я, Іванавіч, не толькі звярок, а закаханая ў вас адзінокая, як вы кажаце, маладзіца, якая хоча быць шчаслівай i ашчаслівіць любімага чалавека...

Яна наблізілася, дакранулася вуснамі да маіх; паколькі я стрымліваўся, не адказваў схільнасцю на яе схільнасць, яна пакратала, пашоргала вуснамі аб мае, пасля раскрыла ix, i мы ўпершыню адчулі сябе адданымі адно аднаму мужчынам i жанчынаю. Па меры таго як пацалунак наш зацягваўся, нас пачало пранізваць слодычнае цяпло i трымценне.

— Вядзі мяне...— пасля, калі адарваліся адно ад аднаго i пераводзілі дых, прашаптала ўзгарачэлая Аглая, пераходзячы ўжо на «ты».

— Куды? — з жартам i ўсцешана запытаў я.

— Туды, куды вядуць любімую. Да сябе.

...Назаўтра мы прачнуліся амаль разам на досвітку, прытуленыя адно да аднаго, цёплыя; я, супакоены, здаецца, дужы i ўпэўнены ў сабе чалавек, з уцехай, што была ў кожнай жылцы, пачуў прыемны водар блізкіх валасоў, маладога жаночага цела, якое было ўжо маім. Ужо не саромеючыся паказаць, якія ў яе шыя, плечы ды грудзі, Аглая прыпаднялася, паўлегла мне на плячук, i я нават у паўзмроку ўгледзеў: на мяне скіраваны не круглаваты твар, аслонены распушчанымі валасамі, а натхнёны, адухоўлены лік.

— Дзень добры, муж мой!

— Дзень добры, жонка! — шчасліва адказаў я. Не магу гаварыць за ўсіх мужчын, што яны адчуваюць пасля першай адной ночы з каханаю жанчынай, але я, спакутаваны, адзінокі, адчуваў невыказную радасць, што душа адагрэтая вось гэтай прыгожай, маладой i страснай асобаю, i цяпер яна, твая душа, нібы разліваецца шырокай i паўнаводнай ракою — ракою дабрыні i надзеі на шчасце.

— Як спаў, муж мой?

— Вельмі моцна.

— I я, бадай, упершыню за гэты год спала як забітая.

Нашы рукі спляліся, i мы замёрлі ў доўгім слодычным пацалунку, што адразу ж змусіў часцей, чым звычайна, біцца сэрца, успламяніў кроў i поклічна зблізіў нас.

— Муж мой! Муж мой! Муж мой! — чуў i не чуў я шчаслівы шэпт, радаваўся i цешыўся, не помнячы ўжо ні пра ніякія беды i няшчасце, бо спяваў гімн жыццю i каханню.

Гімн наш закончваецца на велічнай i адухоўленай ноце, мы, мусіць, доўгі час усё яшчэ адчуваем штосьці нашмат большае, чым уцеху i насалоду, непераможныя «блаженство и истому», тайна i чароўнасць якіх у тым, што яны даюцца як вялікі дар i кожны раз нібы на ўсю глыбіню i моц, але ўсё па-новаму.

— Каб ты ведаў, як мне легка, — шэпча пасля Аглая. — I на целе, i ў душы.

— I мне, — адказваю. — Здаецца, я яшчэ зусім малады.

— Малады, муж мой.

— Мы павінны чым хутчэй запісацца, Аглая. Баюся цябе страціць.

— Не страціш, бо я ўжо толькі твая. Пайду за табой на край свету. A запісацца можам хоць сёння. Сакратар сельсавета — мая сяброўка, дык яна ўсё зробіць так, як я папрашу. Я табе скажу яшчэ больш. Я не буду раўнаваць да тых, хто кахаў цябе i каго кахаў ты. Няхай памяць твая пра ix будзе свяшчэнная. Калі цешча аддасць табе сына, дык я прыму яго як свайго.

— Дзякуй, залатая мая, — яе гэтыя словы цешылі мяне не менш, чым наша блізкасць.

— Давай жыць толькі так — з верай, павагай, любоўю адно да аднаго, разам пераносіць усе няшчасці, злыбеды, навалы i ліхія часіны!

— Давай! Я прысвячаю табе сваё жыццё.

— А я — табе.

— Дык нас тады нішто не сагне i не зломіць!

— Нішто!

Пазней, калі мы падняліся, апрануліся i выйшлі з-за шырмы, не магла не адбыцца наша сустрэча з Аграфенай. Канечне ж, нам з Аглаяй было крыху сорамна перад ёю, старой цнатлівай жанчынаю. Тая, ясна, чуючы i бачачы, што я ноччу вярнуўся i лёг спаць не адзін, таксама сумелася, але, угледзеўшы Аглаю, здаецца, супакоілася.

1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)