Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 150
Перейти на страницу:

— Ці не апраўдваеце вы яго, Іванавіч? — здзівілася Аглая.

— Не, не апраўдваю. Я гавару тое, пра што думаю.

— I што вы яшчэ думаеце пра яго? Да слова, пра ягоную зайздрасць, злосць i нянавісць да вас?

— Ён раўнуе.

— Чаму? Хіба ў нас з вамі каханне?

Яна запытала нібы з гуллівасцю, але голас яе заўважна затрымцеў, а крок змяніўся. Мы пры срэбным святле i холадзе начнога неба падышлі да развілкі дарогі: мне было направа, ёй — налева. Мы прыпыніліся каля тоўстага камля высокага i чорна-матавага дрэва.

— Вы зноў маўчыцё ў важны момант, Іванавіч... — прашаптала Аглая i злёгку даверліва прытулілася. — Скажыце мне праўду. Пра тое, што ў вас на душы, што вы можаце сказаць толькі мне...

— Скажу шчыра, Аглая: я не ведаю, што сказаць... — прызнаўся я. — Дакладней, ведаю, магу сказаць, але... не ведаю...

— Іванавіч, у вас светлы i ясны розум, дык не туманьце, калі ласка, — папрасіла Аглая. — Вы можаце стрымлівацца, трымаць сябе ў руках у школе, я гэта разумею, але са мной будзьце шчырыя.

«Яна мяне кахае, я не абдзелены жыццём, — маланкай мільгнула ў маёй галаве. — Але яна яшчэ маладая, добра не разумее, чым можа заплаціць за гэтае каханне да мяне, чалавека такого цяжкага лёсу...»

— Не замыкайцеся, Іванавіч. Давайце пагаворым шчыра. Мы, думаю, зразумеем адно аднаго.

— Аглая, мне трэба гаварыць пра мае думкі i пачуцці...

Яна, як адчуў, устрапянулася, але не адхілілася, нават паклала галаву мне на грудзіну, казычучы цёплай хусткай мой падбародак, закруціла на маім паношаным паліто гузік.

— Я зусім не падабаюся вам?

Мне ўжо не было выйсця, трэба было гаварыць праўду i разам з ёю ныраць у новы вір, што зноў трапіўся мне на жыццёвай сцяжыне.

— Не, Аглая. Наадварот, думы i пачуцці мае пра вас i да вас самыя лепшыя. Толькі я ix баюся.

— Чаму?

Я ўздыхнуў. Цяжка.

— Гаварыце, Іванавіч. Усё. Як ёсць. Мы ж не юнакі, каб не ўмець сказаць i не ўмець паслухаць пра самае, можа, цудоўнае i запаветнае на свеце.

— Дык сёння мы павінны рашыць: або — або?

— Або — або! — Яна зразумела тое, пра што думаў я.

Я ўзяў яе за плечукі, стуліў:

— Аглая, мілая мая сібірачка, адна з лепшых жанчын на свеце, я насуперак сам сабе кахаю цябе. Люблю ўсёй душой, усёй сваёй любоўю.

Яна падняла галаву, зірнула на мяне, i я нават цяпер, уночы, убачыў, як ззяюць яе вочы:

— I я, Іванавіч, кахаю вас. Бадай, упершыню ў сваім жыцці гэтак захоплена i моцна. Чуеце, мой мілы i дарагі маўчун?

— Чую, але...

— Ну, што яшчэ за «але»?

— Я, Аглая, ніколі не кідаўся, не кідаюся i не буду кідацца такімі словамі. Калі гавару ix, дык толькі ад сэрца, ад душы...

— Дык чаму ўсё ж «але»? — ціха запытала яна, не зводзячы з мяне захопленага позірку.

— Ды не маю я права гаварыць такое, бянтэжыць вас: не маю права на ваша пачуццё.

— Па-мойму, Іванавіч, права на сваё i нейчае пачуццё мае кожны. Нават закаранелы злачынец.

— Я — іншае, — стаяў я на сваім. Як разумееце, не гуляў, не какетнічаў, a думаў i гаварыў ужо стала, як кажуць, з вялікай адказнасцю.

— Чаму вы — «іншае»? Вы не верыце, што мы, сібірскія мядзведзі, здольныя на вялікае пачуццё, на каханне?

— Не, Аглая. Вы — людзі як людзі, a ў чымсьці нават, можа, лепшыя за нас, з мацерыка. Я хачу сказаць іншае. Пра сябе.

— Скажыце, можа, i я, ваша вучаніца, крыху вам памагу.

— Вы ж чулі: я, як i кожны, амаль змалку марыў пра добрую i прыгожую дзяўчыну-прынцэсу, пра высакароднае каханне. Я хацеў кахаць, быць любімым, хацеў быць верным мужам i шчаслівым бацькам. Я сустрэў Істу. Пакахаў яе за чыстую душу, за светлыя думкі, за летуценнасць i пяшчоту. Але... Пазней, болей дзесяці гадоў паблукаўшы па пакутах, мае сцяжыны прывялі да Клавы. Я i яе пакахаў. За шчырасць, за дабрыню, за жаноцкасць i за жаданне жыць па-зямному паўнакроўна. Але... Бачыце, да мяне літаральна прыліплі гэтыя клятыя «але». Я міжволі прыношу сваім каханым не толькі бяду, але смерць...

— Вы найперш сябе лічыце вінаватым за гэта?

— Не найперш, але доля віны ёсць i мая. Без мяне, можа, Іста i Клава не толькі жылі б, але былі шчаслівыя.

— Нейкая доля праўды альбо ісціны ў вашых словах ёсць, але толькі доля, Іванавіч. Астатняе — іншае. Нейкае нешчаслівае супадзенне.

— Але мне, Аглая, ад гэтага не лягчэй. Я не магу забыць, што не ўбярог любімых жанчын. Я не магу не думаць пра тое, што i цяпер не здолею як след абараніць, шанаваць любімую жанчыну: не ўладаю сваім лёсам, сваім кожным днём...

— I што вы думаеце рабіць? Збіраецеся заглушыць сваё пачуццё, каханне i адмовіцца ад пачуцця, кахання любімай жанчыны? Рашылі скарыцца свайму лёсу альбо року?

1 ... 109 110 111 112 113 114 115 116 117 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)